Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 189
Перейти на страницу:

Да мяне ўжо колькі народу чаплялася — як гэта ты, Някляеў, у Казуліна? Давай мне ўсе распавядаць, што Казулін — ня толькі праект лукашэнкаўскай улады, але і крамлёўскі праект, маўляў, усё там ужо даўно дамоўлена, што надыходзіць «гадзіна Х» і Лукашэнку мяняюць на Казуліна. Дык я кажу — калі так, то я проста дурань, калі не пайду да Казуліна, калі запраграмавана, што ён будзе пры ўладзе.

Што да супрацьстаяньня Захаду і Ўсходу і бліжэй — Расеі і Польшчы. Гэта ёсьць абразок у Янкі Брыля, калі яму адзін паляк, прычым інтэлігентны, выкшталцоны паляк, прафэсар, казаў, калі яшчэ толькі пачалася наша нібыта незалежнасьць: «Нешта вы там загульваеце з Расеяй, дык вы гуляйце ня зь ёй, а з намі, мы, палякі, вам болей дамо дэмакратыі».

Казаць пра расейскі бок, як там мысьліцца пра Беларусь, няма чаго — мы для іх «сапсаваныя расейцы», якіх трэба «адрамантаваць». І, канечне, бяз гэтай выразнасьці, выразнасьці гістарычнай, без аднаўленьня гэтай годнасьці нічога ня будзе. Мы забыліся і ў чалавечых адносінах і ў адносінах групавых пра гэтае слова — годнасьць. А яно, па-мойму, наагул ключавое ў чалавечым існаваньні.

Акудовіч: Некалі я пісаў, што Расея — не на ўсход ад Беларусі, а Ўсход Беларусі. Гэта значыць, што Расея пэўным сваім контурам, як і Эўропа, натуральна знаходзіцца ўнутры нашай уласнай самасьці.

У розныя гістарычныя эпохі на нашых землях дамінавала то Эўропа, то Расея, і ўсяляк для нас было ня надта добра. Цяпер мы ізноў маем вельмі небясьпечны дысбалянс у бок Расеі. Яшчэ трохі — і наш родны карабель можа перакуліцца.

Таму зь якой бы пазыцыі наступны прэзыдэнт ні прыйшоў да ўлады, зь якой бы праграмай ён ні прыйшоў да ўлады — ён у рэальнай палітыцы будзе змушаны быць празаходнім, каб хаця б выправіць гэты дысбалянс.

З апірышчам на адну Расею беларусы ніколі шчасьлівага жыцьця не збудуюць. Але не збудуюць яго і толькі на Эўропе. Нам аднолькава патрэбныя і Эўропа, і Расея. І ня зь нейкіх вонкавых меркаваньняў, а таму, што мы ўнутры сябе — і Эўропа, і Расея. Гэтае спалучэньне і дае эфэкт Беларусі і беларусаў.

Алексіевіч: Я калі даведалася пра гэтую паездку Мілінкевіча, я была зьдзіўленая. Па маіх перакананьнях гэта была памылка. Зразумела, чаму яна была зробленая. Зрабіць украінскую рэвалюцыю дапамаглі антырасейскія настроі, якія вельмі моцныя ва ўкраінскім народзе. У мяне бацька — беларус, а маці — украінка, і я ведаю, як моцна ва Ўкраіне ня любяць «маскалёў». Гэта велізарная энэргія, і гэта ў пэўным сэнсе дапамагло зрабіць рэвалюцыю.

Але беларусы іншыя людзі, тут такой антырасейскасьці няма. У 1994 годзе ў вёсцы мне адзін стары сказаў, што будзе галасаваць толькі за Лукашэнку, а не за Пазьняка ці Шушкевіча. Я яго спытала «Чаму?» Ён адказаў: «Таму што тыя глядзяць на Польшчу, на каталіцызм. А калі для расейцаў мы — малодшы брат, то для палякаў мы быдла». І мне здаецца, што гэта памылка палітыка, які толькі пачынае сваю палітычную кар’еру — гэтак абазначаць наш гістарычны варыянт. Сапраўды павінна быць раўнавага. І я думаю, што такая дэманстрацыя прыхільнасьці памылковая.

У рэшце рэшт становішча Польшчы ў Эўропе дастаткова маргінальнае. Яе любяць як ідэю, а не як краіну. Палякі дастаткова складана ставяцца да самой Беларусі. Гэта канфлікт, які нас чакае наперадзе — праз 10-20 гадоў.

У мяне было адчуваньне палітычнай некарэктнасьці і недакладнасьці.

Сьвятлана Алексіевіч узнагароджаная прэміяй Таварыства амэрыканскіх крытыкаў

6 сакавіка 2006

Сяргей Навумчык, Прага

Пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч узнагароджаная прэміяй амэрыканскага таварыства NATIONAL BOOK CRITICS CIRCLE (NBCC) за кнігу «Галасы з Чарнобылю». Прэмія ня мае грашовага эквіваленту, але зьяўляецца адной з найбольш прэстыжных літаратурных узнагародаў у сьвеце англамоўнай літаратуры.

Алексіевіч: Для мяне вельмі істотна, што гэтая кніга пра Чарнобыль узнагароджаная і заўважаная, — у амэрыканскім выданьні яна завецца «Галасы з Чарнобылю», — але ў цэлым адзначаны як унікальны праект, які я пішу ўжо трыццаць гадоў, які складаецца зь пяці кніг — «Маленькі чалавек і Вялікая Ўтопія». Гэта значыць, пра магію гэтай утопіі, пра гэты вялікі падман распавядаюць і самі сьведкі, і самі творцы, і кáты, і ахвяры. І я спадзяюся, што больш людзей прачытае, даведаецца, для мяне гэта таксама вельмі важна. Асабліва цяпер, калі наша маленькая краіна займае асаблівае месца ў сьвядомасьці Эўропы і сьвету, са сваёй бядой, са сваёй немагчымасьцю пераадолець гэтую бяду. Мне здаецца вельмі важным, калі аддаецца перавага аўтару «адсюль», ягонаму голасу.

1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)