Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 189
Перейти на страницу:

Дадамо да гэтага: сьвет існуе ў велізарным супрацьстаяньні магутнай амэрыканскай мас-культуры, амэрыканскаму кіно, амэрыканскай музыцы.

Вось калі паглядзець на сьвет з пункту гледжаньня Бога: ці існуе для яго асобна расеец, беларус, кітаец? Для яго ёсьць чалавек. Таму я, напісаўшы кнігу пра Чарнобыль, адзначала: ідучы па мёртвай, заражанай радыяцыяй зямлі, ты адчуваеш сябе не расейкай, беларускай, францужанкай, ты адчуваеш сябе прадстаўніком біявіду. Ты адчуваеш сябе зусім адзінокім у гэтым вялізным сьвеце, пра які мы думаем, што мы ім валодаем, які мы зусім не кантралюем.

Там зямля вельмі хутка забывае чалавека. Там трава ўжо па плечы аленям. Ці бачыш яблыневыя сады, зарослыя бярозамі. Гэта іншы сьвет. Вось такія наіўныя, інтэлектуальна падлеткавыя пытаньні... я ведаю іх эмацыйнасьць. Я ведаю, чым яны прадыктаваныя. Але мы ўсё ж жывем ужо ў зусім новым сьвеце.

Нядаўна перачытваў Вашу «Чарнобыльскую малітву». Прызнацца, проста каціліся сьлёзы. Простая схіляю перад Вамі, Сьвятлана, галаву. Перажыць гэтулькі такога, прапусьціць празь сябе — не ўяўляю, як такое магчыма, асабліва жанчыне. Распавядзіце, калі ласка, пра свой досьвед пісаньня гэтай кнігі (або пакіньце інтэрнэт-спасылку, калі гэта ўжо ёсьць недзе больш поўна). Дзякуй. Алесь.

Алексіевіч: Пра гэта, вядома, можна больш даведацца з маіх інтэрвію, якія ёсьць на маім сайце www.alexievich.info. Там было шмат досыць вялізных інтэрвію. Але калі пытаюцца, як я гэта перажыла, я супраць таго, каб вельмі перабольшваць асаблівасьці пісьменьніцкай прафэсіі.

Калі ў мяне памірала сястра ў 35 гадоў ад раку, сама будучы лекаркай, я бачыла, што такое хірург-анколяг, які кожны дзень бачыць дзіцячыя сьлёзы, матчыны сьлёзы і схіляецца над гэтай чалавечай матэрыяй, якую ён хоча паправіць, я думаю, што яны перажываюць ня менш, чым пісьменьнікі.

Мы жывем. І мужнасьці трэба ўсім сёньня для жыцьця. Патрабуецца мужнасьць ня толькі, каб перажыць гэта, а мужнасьць для таго, каб зразумець гэта.

У працы над кнігай «Чарнобыльская малітва» мне больш сіл і мужнасьці спатрэбілася, каб гэта зразумець. Ня проста запісаць пакуты чалавечыя (я не калекцыяную чалавечыя пакуты і жахі). Для мяне было важна дастаць чалавечы дух, зразумець гэтую таямніцу. Чарнобыль — гэта перш за ўсё таямніца, якая перакінула нас у зусім новую рэальнасьць.

Мы жывем у Беларусі і ў гэтым сьвеце, не зусім разумеючы, што з намі адбылося. Хоць потым гэтыя вежы, якія паваліліся ў Нью-Ёрку, новыя войны, якія ідуць на Ўсходзе і якія называюцца неяк незразумела — тэрарызм. Усё гэта кажа пра новыя супрацьстаяньні і новыя выклікі. Чарнобыль усё гэта пачынаў.

Езьдзіць, зьбіраць, думаць было вельмі цяжка, але я гэта рабіла дзесяць гадоў. Людзі тады былі ўзрушаныя тым, што здарылася. Самае цяжкае было зразумець і вырвацца з гэтых учэпістых і драпежных абдымкаў часу, падняцца над матэрыялам.

Шаноўная Сьвятлана! Даўно сачу за вашай творчасьцю і грамадзкай пазыцыяй. Шчыры дзякуй Вам за ўсе Вашы творы. Прабачце небараку Чаргінца і купку зь ім... Чакаю Вашай новай кнігі. Я ня ведаю, пра што яна, але упэўнена ў адным — гэта будзе мудрая Кніга. Скажыце, над якой тэмай Вы цяпер працуеце? Дзякуй! Ірына Лаўроўская. Берасьце.

Алексіевіч: Я цяпер працую над другой часткай «Зачараваныя сьмерцю». Гэта кніга пра тое, што з намі адбылося за 20 гадоў, чым мы адрозьніваемся ад тых, кім мы былі ў 1985-1995 гадах — падчас надзей, часу перабудовы, часу падоранай нам гісторыяй дзяржавы, як быццам асобнага (а ўласна, мы аказаліся няздольныя скарыстацца гэтай свабодай, тут жа яе аддалі ў рукі першага, хто трапіўся, таго, хто гатовы быў яе схапіць і падмануць нашы чаканьні), — і пра тых, якія мы цяпер — 1995–2005 гады.

Чаму мы сталі цынічнымі, чаму мы сталі расчараванымі, чаму даляр перамог нас і зламаў хутчэй, чым гэта нават зрабілі сталінскія лягеры. Сталінскія лягеры ўсё ж такі перажылі, а даляр не перажылі. З чым гэта зьвязана ў чалавечай прыродзе, у спакушэньні матэрыяльным, чаго ня ведала наша культура... Я ў адным інтэрвію цытавала мастака Ільлю Кабакова, які сказаў, што раней мы змагаліся з пачварай, і гэта рабіла маленькага чалавека вялікім. Пачвара — гэта монстар.

І вось мы перамаглі гэтую пачвару. Азірнуліся — і выявілася, што нам трэба жыць з пацукамі, з сацыяльнымі страхамі, з монстрамі, якія жывуць у чалавечай прыродзе. Жыць з гэтымі монстрыкамі, са страхам, які жыве ў нашай падсьвядомасьці. Гэтага досьведу ні ў нашай культуры, ні ў расейскай культуры няма. Мы былі краінамі, якія заўсёды выжывалі, у нас моцная філязофія выжываньня, філязофія барацьбы, філязофія пакуты.

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)