Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 140
Перейти на страницу:

Жанчына расплюшчыла вочы, дзіка агледзелася навокал. Яна не пазнала сярод жрацоў сына, а той стаяў, пакуль Святазар не дазволіў жрацам выйсці з намаляванага ім кола. Мінулае б'е — і хто ведае, якія сілы і духі хаваюцца ў ім? Таму вярхоўны жрэц узяў усё на сябе, а яны да дробязей запаміналі кожны ягоны рух. Жывена падышла да жанчыны, дала кубак з адварам зёлак. Маці Відэвута прагна піла.

— Што са мной было?

— Ты ўбачыла ўсё, што было з табой калісьці. Твой сын жывы.

Відэвут падышоў да іх. Разам з Жывенай яна вывелі маці з храма. Яна цяжка дыхала і ўздрыгвала, пасля пачынала плакаць.

— Брутэн жывы! Мой сын жывы!

— Але яго забралі крыжакі, маці, - стрымана прагаварыў Відэвут.

Яна не слухала.

— Нездарма я аддала Відэвута ў храм блізнятаў! Відэвут і Брутэн — боскія блізняты і ў нас, прусаў. Гэты храм даў мне радасць і надзею. Мы знойдзем Брутэна. Дзе ён?

— Але багі не сказалі нам гэтага, маці. Яны толькі паведамілі, што Брутэн жывы.

Жанчына глядзела няўцямна, пасля ізноў заплакала.

— Калі ж яны скажуць, дзе ён?

— Гэтага не знае ніхто. Мы ведаем толькі, што яго забраў фон Шонвальд.

Чырвань макавымі пялёсткамі клалася на яе збялелы твар. У вачах засвяцілася надзея.

— Я дапрашуся ў багоў, дзе ён. Я выратую свайго сына…

Жывене здалося раптоўна, што вецер таркаю абдзёр ейныя шчокі, і пачулася, як на выспе білі крыламі качкі. «Вешчая хвіліна, знак багоў, што яны тут, — падумалася ёй. — Толькі чаму ні Відэвут, ні ягоная маці не адчулі нічога? Гэты невядомы Брутэн для мяне ніхто — але дзе ўсё-ткі гэты падхоплены крыжакамі для пацехі хлопец?»

Відэвут наняў для маці фурманку ў селішчы, а калі адправіў яе ў Новагародак, прыйшоў да Жывены.

— Яна патрабавала, каб я кінуў храм і разам з ёю пайшоў шукаць брата.

— А ты? — яе працяла трывога.

— Я не магу пайсці з храма, хаця кожная жылка ўва мне дрыжала, як маці расказвала пра смерць бацькі і кастрышча, у якім мы ледзь не згарэлі.

— Табе дарагі наш храм?

Тады Відэвут упаў перад ёю на калені.

— Мне дарагая ты. Ты, залатая жрыца! Я шчаслівы, што ў нашым храме не забаронена каханне да жрыцы, як у іншых свяцілішчах. Я хачу, каб у Дзень Ашвінаў ты выбрала мяне.

— Я… я не гатовая! — хацела сказаць Жывена, але словы яе, як вадою, заліло шкадаванне да хлопца, якога палілі ў кастры, везлі па чужых дарогах далей ад радзімы і які пачуваў сябе такім адзінокім тут, дзе ёй так утульна і лёгка. І яна пагладзіла яго па мяккіх валасах, сабраных вакол галавы белаю стужкай. Ён шчасліва ўткнуўся галавою ў ейную сукню, потым падняў галаву, хочучы нешта сказаць, але словы як душылі хлопца, а яна разгублена глядзела на яго зверху, і шкадаванне — цёплае, як дотык сонца да рукі ў летні поўдзень, усё расло і расло…

Праз сядміцу*, калі Жывена сядзела на беразе возера і бяздумна назірала, як калыхлівы вецер чуйнымі пальцамі дакранаецца да чарацін, з кустоў прама на яе выйшаў чалавек у чорным манаскім уборы. Дзяўчына адхіснулася, а ён сказаў знаёмым голасам:

— Не бойся, Хрыстос з табой.

* Тыдзень.

— Войшалк! Вялікі князь!

Яна ўстала, хацела схіліцца ў паклоне, але Войшалк, схуднела-жаўтлявы і ад таго нібы вышэйшы, чым звычайна, спыніў яе:

— Табе не трэба кланяцца, сястра.

Жывена здрыганулася, але сказала спакойна:

— Я чула, што ў манастыры хрысціян так называюць усіх жанчын. Ці не так, вялікі князь?

— Я цябе не пазнаю. Ніколі ты не была такой… змяіна-вёрткай, як мая мачыха, а зараз… прыкідваешся перада мной? Ты таксама дачка Міндоўга, а значыць, мы родныя.

— Калі ты прызнаеш мяне як родную табе, то дазволь запрасіць цябе…

— Не. Я на кані, і мяне чакаюць. Там, — ён махнуў рукой у напрамку пералеска. — Я хачу з табой пагаварыць. Нас тут ніхто не ўбачыць?

— Наўрад ці. Сярод гэтых вербаў мы непрыкметныя. Але чаго ты баішся, вялікі князь?

— Я просты манах. Вялікі князь цяпер Раман Данілавіч.

Ноткі горычы ўпляліся ў ягоны спакойны тон, нервова ўздрыгнулі вусны.

— Наш бацька Міндоўг хацеў адразу ўсё — вялікія землі, вялікую ўладу. Трэба было не так спяшацца. А цяпер мы амаль страцілі Новагародак…

— Мы?

- І ты таксама, сястра. Нашчадкі Рамана стануць тут валадарыць. А мы? Маленькае княства бацькі, неўтаймоўныя і хцівыя родзічы, якія цікуюць за ўсімі, мае браты… Што будуць мець твае дзеці?

— Я ніколі не думала пра гэта. Калі я выберу кагосьці, то хачу аднаго — каб ён кахаў мяне.

Войшалк з прыкрасцю махнуў рукой:

1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)