Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 110
Перейти на страницу:

У новай палітычнай сітуацыі канспірацыйныя беларускія структуры на тэрыторыі ІІ Рэчы Паспалітай, якія ствараліся з восені 1921 г., пачалі падвяргацца распаду. Паліцыі ўдалося арыштаваць арганізатараў беларускага руху на Гродзеншчыне і Беласточчыне. У маі 1923 г. у Беластоку адбыўся працэс 45 канспіратараў, у тым ліку двух дэпутатаў польскага парламента — Сяргея Барана і Сымона Якавюка.

У 1923 г. частка колішняй эсэраўскай канспірацыі апынулася пад кантролем прысланых з Мінска або Масквы эмісараў. На базе, між іншым, груп, якія раней дзейнічалі ў рамках Брацтва беларусаў і Хаўруса сялянскай самааховы, ствараліся структуры Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.

Грамадаўская рэвалюцыя

1924 год характарызаваўся самай вялікай напружанасцю беларускіх выступленняў супраць польскай улады. Былі гэта як дзеянні інспіраваныя камуністычнымі арганізацыямі, так і звычайныя рэакцыі на паводзіны адміністрацыі, паліцыі і войска.

Палітыка польскага ўрада вагалася паміж дзвюма тэндэнцыямі, з аднаго боку прымаліся меры рэпрэсіўнага характару, з другога боку вяліся нясмелыя пошукі палітычных спосабаў вырашэння існуючых канфліктаў. Партызанcкі рух ліквідаваўся пры дапамозе рашучых ваенных дзеянняў. Стварэнне новай ваеннай структуры — «Корпуса аховы пагранічча» (КАП), камандзіры якога атрымалі паўнамоцтвы весці контрразведвальную і паліцыйную дзейнасць, масавыя арышты, якія вяліся ў 1923–1925 гадах, абмежавалі развіццё ўсялякіх форм нелегальнай дзейнасці, але поўнасцю яе не ліквідавалі.

Урад разважаў таксама некалькі праектаў эканамічных і палітычных вырашэнняў, якія мелі стварыць шанц нармалізацыі сітуацыі ў паўночна-ўсходніх ваяводствах. Першым такія меры прыняў прэм’ер Уладзіслаў Сікорскі. Па яго загаду Канстанты Срокаўскі вясною 1923 г. распрацаваў рапарт аб сітуацыі беларускага насельніцтва. Летам 1923 г. Палітычны камітэт Рады Міністраў падрыхтаваў закон аб дзяржаўнай мове. Закон дапускаў магчымасць карыстацца беларускай мовай у судах і школах, ва ўстановах абавязвала выключна польская мова. Адстаўка ўрада Сікорскага спыніла працы ў напрамку пошукаў палітычных вырашэнняў праблемаў на тэрыторыі, населенай беларусамі. Палітыку Сікорскага ў нацыянальным пытанні намагаўся працягваць урад Уладзіслава Грабскага. Апрача стварэння згаданага Корпуса аховы пагранічча кабінет Грабскага падрыхтаваў г. зв. моўныя законы. Былі яны ўхваленыя Сеймам у якасці закона 31 ліпеня 1924 г. Для разрадкі напружання ва ўсходніх ваяводствах было дазволена арганізаваць двухмоўныя школы, у якіх можна было вучыць беларускай і ўкраінскай мовам у польскіх школах. Гэты закон вырашаў пытанне толькі ў фармальным плане. Інтэрпрэтацыйныя акты да гэтага закона на практыцы рабілі немагчымым якое-небудзь развіццё беларускага школьніцтва. У заходняй частцы Беластоцкага ваяводства, у Беластоцкім, Бельскім і Сакольскім паветах наогул юрыдычна забаронена было ствараць школы з навучаннем беларускай мове. Год пасля ўвядзення закона двухмільённая беларуская меншасць мела 3 школы з выкладаннем прадметаў на роднай мове, з 425 вучнямі і 19 двухмоўных, у якіх роднай мове вучыліся 1683 вучні. Усіх дзяцей, якія гаварылі па-беларуску і наведвалі ўсеагульныя школы, было звыш 125 тысяч. На кожную тысячу беларускіх дзетак толькі 3,5 мелі нагоду вывучаць родную мову.

Каб адвесці беларусаў ад партызанскага руху ўрад Грабскага разглядаў магчымасць правядзення аграрнай рэформы з улікам інтарэсаў няпольскага насельніцтва. Абмяркоўваўся нават намер увядзення беларускай мовы ва ўстановы тых паветаў, у якіх пераважную колькасць грамадзян складалі беларусы. Ва ўрадзе Грабскага прыхільнікам палітычных вырашэнняў быў Станіслаў Тугут. Прапанаваў ён парцэляваную зямлю перадаць беларусам, правесці дэмакратычныя муніцыпальныя выбары ва ўсходніх ваяводствах і адчыніць мясцоваму насельніцтву шырэйшы доступ да дзяржаўных і муніцыпальных устаноў.

Аднак на практыцы для дасягнення нармалізацыі на ўсходзе краіны большае значэнне прыдавалася дзеянням КАПа і паліцыі, чым увядзенню развязак эканамічнага і палітычнага характару. Дзеля змены прывычак крэсавай адміністрацыі неабходная была вялікая рашучасць цэнтральнага ўрада. Воля паасобных міністраў рацыяналізаваць нацыянальную палітыку аказалася малазначным фактарам і не паўплывала на ўвядзенне асноўных змен у гэтай галіне. Бязлітаснае сыскванне падаткаў, паліцыйны тэрор і самаўпраўства чыноўнікаў толькі спрыялі росту папулярнасці прасавецкіх груповак, асабліва КПЗБ.

1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)