Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 101
Перейти на страницу:

Бутрым не змяніўся ні рысачкай.

— Калі вы нагадаеце мне правілы, думаю, прыпомню.

Вырвіч ажно ў валасы ўчапіўся.

— Глядзі ж, Лёднік, без твайго штукарства. Як пабачу, што шар коціцца не ў той бок, — а я пабачу гэта, не сумнявайся, атрымаеш пяро пад скабы.

Вочы Міхася Міцкевіча гарэлі нейкім жоўтым агнём: усё-ткі гульня была ягонай жарсцю, а тут чакалася адметная баталія.

У пакой з більярдным сталом адразу ж набілася народу. «Сам граф будзе іграць!», «Лудус за кій бярэцца!» Пра ягонага суперніка распытвалі з паблажлівай шкадобай. Яго прадставілі як пана Айсмана — гэта была старая мянушка Бутрыма. Пранціш, які і без таго адчуваў сябе вінаватым, быў у адчаі: ці ж выйграеш у логвішчы шалбера! Вунь Пане Каханку прыдумаў у Нясвіжы якое штукарства: у пакоі з більярдным сталом — рухомая падлога. Калі супернік Радзівіла прыцэльваўся, слугі пераходзілі на адзін бок пакоя, падлога нахілялася, і цэліцца трапна было немагчыма.

Між тым Чорны Доктар няўважна слухаў, як яму ахвотныя тлумачаць правілы гульні. Дзіўна, паненка Рэгінка звонка сакатала з веданнем справы: падобна, пан Гервасій Агалінскі дачушку і да більярда прывучыў. Бедны малы Штакельберг, ну і жонку ён атрымае праз гады, калі яму не пашанцуе адмяніць шлюб!

Бутрым скінуў каптан, застаўшыся ў адной кашулі, і нават рукавы падгарнуў. Той-сёй з цікаўнасцю ківаў на рукі доктара — далоні ўпрыгожвалі шнары, нібыта іх калісьці прабілі цвікамі. Пану Айсману дазволілі на спробу трохі паарудаваць кіем. Гледачы гучна каментавалі памылкі — не так трымае, не так цэліць. Праўда, няўклюдным прасцяком Бутрым не выглядаў: высокі, жылісты, гнуткі, нават з-пад маскі відаць — дзюбаносы, сапраўдны драпежнік. Граф Лудус толькі ўсміхаўся паблажліва.

Нарэшце доктар кіўнуў, што гатовы. Граф вытанчаным рухам нахіліўся над сталом. Шары пакаціліся па зялёным сукне.

— Ён можа так усе і загнаць у лузы адзін за адным, не даць суперніку нат ударыць. — з захапленнем прагаварылі за спінай Пранціша.

Але граф, відаць, вырашыў пакрасавацца, дазволіць Лёдніку праявіць няўмельства. I шырокім жэстам паказаў: ну, давай, даражэнькі. Бачыш, я табе нават ход саступаю!

Усмешкі, аднак, вельмі хутка з твараў пазнікалі. Доктар метадычна біў, нібыта перацякаючы з месца на месца, шары падалі дакладненька.

На некалькі імгненняў доктар застыў на месцы.

— К-курва!

Каржакаваты спадар, які прысунуўся да Лёдніка, раптам з лаянкай паваліўся на спіну. Вырвіч паспеў краем вока заўважыць, як перад гэтым Рэгінка падскочыла і з усяе моцы падбіла мацака пад калена. Ля правай рукі пана па паркеце зазвінеў доўгі стылет.

Граф злосна ашчэрыўся на паваленага хлапчыскай, і таго звалаклі:

— Кеп няшчасны!

Лёднік не зважаў на інцыдэнт, зноў працягваў рухацца хутка і метадычна. Стук! Стук! Стук! Ягоная кашуля, справа на паясніцы, была парэзаная.

Вырвіч зараз жа заняў пазіцыю за спінай доктара, перасоўваючыся разам з ім. Алесь прыпыніў слугу, які ўпарта соваў гульцу кавалак крэйды на срэбным падносе, схапіў тую крэйду, памацаў і схаваў у кішэню, шапнуў Вырвічу:

— Мылам намазана.

Стук! Стук!

Лёднік заканчваў партыю. Але апошнія шары раскаціліся неяк вельмі няўдала — і вельмі нечакана. Рэгінка тузанула Вырвіча за рукаў:

— Вунь той дзядзька сунуў руку пад стол, націснуў, і шары ўбок пайшлі.

Вось халера! Граф Лудус выскаліўся — ну дакладна воўк. Лёднік трохі падумаў, нешта павылічваў. Прыцэліўся.

Гэта сапраўды было падобна да магіі. Шар закруціўся ваўчком, пайшоў неяк па дузе.

Міхась Міцкевіч, былы шкаляр менскага езуіцкага калегіюма, моўчкі глядзеў на пусты зялёны стол, і вось цяпер Вырвіч яго пазнаваў. Гэтак жа сябрук выглядаў, калі настаўнік адабраў ягоныя ўлюбёныя астрагалы.

Публіка была ў захапленні. Пляскалі ў ладкі. Перагаворваліся, пераводзячы позірк з графа Лудуса на пана Айсмана. Людцам заўсёды ў радасць, калі хтось занадта ўмелы атрымлівае па носе, і графа ніхто не шкадаваў.

Пранціш паправіў змакрэлую аксамітную маску на твары і пакляўся сабе, што ніколі не возьме ў рукі карты.

Прынамсі, пасля таго, як вып’е.

Больш бутэлькі.

— А гаварыў, што гуляць не ўмееш.

— У мяне была бурлівая маладосць, — меланхалічна прагаварыў Лёднік, апранаючы каптан. — У Лондане я хадзіў у адзін клуб пры Медычным таварыстве. Там быў такі маркёр, Джон Дзью, ён яшчэ пасля трактат напісаў пра майстэрства гульні ў більярд. Яно сапраўды блізкае з фехтаваннем. Займаўся са мною. Але я праўду казаў — не гуляў даўно, сучасных правілаў мог не ведаць.

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)