Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 101
Перейти на страницу:

— Ну што ж, пан Вырвіч, мы ўжо і так загуляліся занадта… Панам Факльштайну ды Пшадзецкаму час дамоў. Не сумняюся, што пан трымае слова і гонар шляхецкі шануе. Ці не так?

Вырвіч мыкнуў у пацверджанне.

А нараніцу і з’ясавалася наконт гонару і слова. Аказваецца, Вырвіч прайграў учора ў карты год працы Лёдніка ў гэтым гульнявым доме, у заклад ста тысяч злотых.

Не, усё не так жорстка, не ў якасці прыслугі і тым больш вязня. Пан Лёднік проста стане асабістым памочнікам графа Лудуса, паселіцца ў найлепшых пакоях і нават займее працэнт ад даходу. А тады, як рассмакуецца, сам не захоча гэтую справу кідаць. Мільянерам стане — з ягонымі здольнасцямі!

Пранціш глядзеў на вясёлага гаваркога Міхася Міцкевіча, які распісваў перспектывы доктара ў гульнявой справе, галава гула, як разгайданы звон, і хацелася праваліцца скрозь паркетную падлогу, а тады яшчэ ніжэй. Бо побач стаяў Баўтрамей Лёднік, і перавесці на яго вочы было страшна.

— Вырвіч, вы што, мяне ў карты прайгралі?

Пранціш спрабаваў аднеквацца. Але тут жа з’явіліся ўчорашнія напарнікі па гульні і ўсчалі вэрхал пра святасць картачнага доўгу.

Вядома, Лёднік мог адмовіцца расплачвацца за сябра. Тады таму належала здабыць сто тысяч злотых, што была сума проста фантастычная. Адмовіцца выплаціць такі доўг — ганьба, усё роўна, як пабаяцца пайсці на двубой. Уся шляхецкая грамада адвернецца, у дамы не пусцяць. Даўжніка маглі аддаць пад суд, забраць усю маёмасць.

Некаторыя ў такіх выпадках страляліся.

— Міхась, ды нашто табе Бутрым?

Граф Лудус таямніча ўсміхнуўся і перайшоў на шэпт:

— Я ніяк не магу ўпусціць чалавека, які адным поглядам здольны кіраваць шарыкам рулеткі.

Вось жа, адгукнулася недарэчная Лёднікава міласэрнасць!

— Думаю, доктар, вы і карты з лёгкасцю адгадваеце.

Лёднік сціснуў зубы, прасіпеў.

— Паверце, граф, вы б не хацелі пазнаёміцца з усімі маімі здольнасцямі.

Выгляд у Лёдніка быў злавесны, але граф Лудус не спалохаўся ні на каліва.

— Што вы чалавек небяспечны, пан Лёднік, не сумняюся. Чуў я пра аднаго Чорнага Доктара, якога ў Менску асудзілі за забойства дзяўчыны.

А вось гэта ўжо кепска. I тут наперад выйшаў Алесь Лёднік.

— Вашыямосці, дазвольце ўдакладніць. Наколькі я разумею, фармулёўка была наступная: «Пан Лёднік мусіць год дапамагаць графу Лудусу ў гульнявым доме». Так ці не? Вы пацверджваеце кожнае слова?

Прысутныя заківалі.

— Выдатна! Я — пан Лёднік, і я застаюся на год у доме графа.

Вырвічаў аднакласнік разгубіўся. Сапраўды, не прычэпішся. Але нашто яму гэты смаркач? Хіба што і ён. Алесь цвёрда зазначыў:

— Мушу расчараваць, я не ўспадчынніў здольнасць да магіі. I картаў у руках нават не трымаў. Так што не ведаю, як вы мяне скарыстаеце, граф.

— Пана Аляксандра нельга скарыстоўваць! Ён рыцар!

I Рэгінка выскачыла са сваёй абаронай, кулачкі сціснула.

— I, дарэчы, я таксама. пан Лёднік! Антоній Лёднік! Можа, вы мяне ў карты выйгралі?

Вырвіч глыбока ўздыхнуў. Што ж, за свае хібы трэба адказваць самому.

— Спыняем гэты фарс. Мой пройгрыш. Я афіцыйна аб’яўляю сябе банкротам, бо не ў змозе расплаціцца. I гатовы за гэта ісці ў турму. Давай, Міхась, выклікай варту.

Граф Лудус злосна ашчэрыўся. Цяпер Пранціш бачыў, як мала ў тым засталося ад колішняга пракудлівага Міхаські.

— Калі вы так настойваеце, пан Вырвіч.

Далібог, адправіць у вязніцу. Больш за тое — згноіць там. Пакуль не адсудзіць дзеля выплаты святога картачнага доўгу ўсю маёмасць, і Вырвіча, і ягоных сваякоў. Воўк, і законы ваўчыныя.

— Давайце сыграем з вамі, граф. Вы ставіце доўг пана Вырвіча, я — год свайго жыцця.

Лёднік не выказваў ні гневу, ні злосці. Ён быў спакойны і засяроджаны. Нават расслаблены. Як заўсёды перад двубоем.

Пан Міцкевіч ледзь стрымаў пераможную ўсмешку.

— Ну, за рулетку я з вамі не стану. Косткі? Баюся, вы з імі можаце тое ж, што з шарыкам рулеткі. Карты.

Доктар ганарыста ўскінуў галаву:

— У карты не гуляю — бо пакляўся.

Вырвіч, і праўда, не мог прыпомніць, каб Бутрым трымаў у руках карты ці косткі. У Лондане замест гульнявога дому доктар пайшоў у байцоўскі клуб, супраць бандзюганаў біўся, калі спатрэбіліся сродкі на выкуп лабараторыі доктара Дзі. А ў рулетцы сапраўды, кіруючы шарыкам, можна мільёны наварыць. Але калі змагацца без магіі. Граф Лудус, мяркуючы па ўсім, майстар найвышэйшы. Куды Бутрыму супраць яго?

— Застаецца більярд. — са знарочыстым сумнівам прагаварыў граф. — Гэта не грэх, гэта амаль што фехтаванне. Вы ўмееце гуляць у більярд, пан Лёднік?

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)