Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 101
Перейти на страницу:

— Нашто нам усім перціся ў гэты прытон? — незадаволена бурчэў Лёднік. — Давайце я адзін схаджу.

— Ага, а потым зноў цябе выцягвай з якой-небудзь студні! — Вырвіч паправіў шапку на спацелых валасах — вечар быў нечакана цёплы. — I Алеся з паненкай ніяк пакідаць нельга, спрабавалі ўжо. Да таго ж, бачыш — у масках можна ісці.

Шустры хлапчыска ажно падскокваў ад цікаўнасці.

— Мяне пан-бацька браў у салуны! Там таксама музыка, і ў карты гуляюць! А потым страляюць!

Выхавацель з пана Гервасія Агалінскага быў слабы. Вось Алесь напэўна ніколі ў руках ігральныя карты не трымаў: Лёднік спасылаўся на меркаванне віленскага святара, што на картах выкарыстана хрысціянская сімволіка, каб яе зганьбіць. Крыж, дзіда, на якой Хрысту на Галгофе падавалі губку з воцатам, кубак, у які сабралі ягоную кроў.

А Вырвіч перакідваецца ў рамса ды мар’яша з цесцем, ды яшчэ хваліцца, якім адметным гульцом у юнацтве быў.

Вось і цяпер — варта было апынуцца паміж сталамі, пакрытымі зялёным сукном, між паноў у камзолах, жупанах, вянгерках, пані ў дэкальтэ і крыналінах, і ўсе ў масках і з аднолькавым хворым бляскам у вачах — аж галава былога суддзі закруцілася. I крыўдна, што не далучышся да агульнага шчасця. А вунь за дзвярыма — більярд, нехта ў навамодных нагавіцах-кюлотах наваліўся на зялёны стол, цэлячы кіем. I звонкі стук шароў са слановай косткі!

Дзіўна, але там-сям чулася росейская мова, і нат бачыліся расейскія мундзіры. Граф Лудус у добрых адносінах з уладамі і расейцамі.

Галоўнай завабай на сёння была модная навінка: Пранціш такога яшчэ не бачыў. Кола з ячэйкамі, у якое пускалі шарык. Кола круцілася, шарык трапляў у якуюсь ячэйку, пазначаную нумарам.

— Рулетка, — пагардліва шапнуў на вуха Пранцішу Лёднік, яшчэ больш надзьмуты і змрочны ў гэтым котлішчы граху. — Прыклад, як навуковае вынаходніцтва прыстасоўваюць для мізэрнага і нявартага. Прыдумаў вялікі Блез Паскаль, калі шукаў сакрэт вечнага рухавіка.

Паколькі таямнічага гаспадара прытона, графа Лудуса, падобна, давядзецца яшчэ доўга чакаць, Пранціш наблізіўся ўшчыльную да спакуснай забавы. Ля кола ўжо цікавала Рэгінка ў новенькім блакітным камзольчыку і парычку з сіняй стужкай, яе моцна трымаў за руку, але не мог адцягнуць, раздражнёны Алесь. На шустрае дзіцятка ніхто ўвагі не звяртаў, бо з дзясятак прагных вачэй, не адрываючыся, сачылі за рухам шарыка. Калі ён спыніўся на лічбе «зяро», тут жа пачалася мітусня, крыкі, ці радасныя, ці расчараваныя, замільгалі ў руках паперкі, зазвінелі манеты. Малады хлопец у пацёртым зялёным сурдуце і зялёнай паўмасцы, што спаўзала ўвесь час набок, нічога ў рукі не атрымаў. Ён апусціў галаву, рэдкія светлыя валасы зліпліся, рукі сутаргава ўхапіліся за край стала. Хоць малюй з яго карціну «Адчай».

Але вось зноў шарык мусіў пакаціцца па коле, і зноў гарэлі прагай вочы, як у ваўкалакаў. Толькі светлавалосы хлопец, не ў змозе сачыць, як вырашаецца ягоны лёс, стаяў, захінуўшы твар рукамі, якія заўважна дрыжэлі. Па ўсім відаць, толькі што выграб апошнія манеты са сваіх кішэняў, каб паставіць на лічбу сем. Ды ён жа маладзей за Алеся… Пранціш адчуў востры ўкол шкадобы.

Шарык паціху спыняўся. I ясна было, што ён не патрапіць на тую лічбу, на якую паставіў усе свае грошы хлопец. А ў таго ўжо плечы пачалі трэсціся. А гардыян паглядае падазрона, ці не час выштурхнуць немаёмаснага гульца, пакуль не ўчыніў плач Іерэміі?

Раптам з-за спіны быццам павеяў вецер. У роце з’явіўся слабы мядзяны прысмак… Шарык нібыта падштурхнула нечая нябачная рука, а потым рэзка прытрымала.

Светлавалосы гулец апусціў рукі і яшчэ ціха ўсхліпваў, але на твары яго праяўлялася недаверлівае шчасце.

Пранціш у неразуменні азірнуўся. За спінай стаяў Лёднік, які адразу ж адвёў вочы. Не можа быць! Ён жа забараняў сабе карыстацца сваімі адмысловымі здольнасцямі!

Тое, што Лёднік перахрысціўся, прамармытаў пакаянную малітву і знарочыста ўтаропіўся ў другі канец залы, пацвердзіла здагадку. Пашкадаваў хлапчыску. Які зараз, ашалеўшы ад шчасця, напэўна прайграе ўвесь свой выйгрыш, не ведаючы, што той падораны міласэрнасцю былога полацкага алхіміка.

Але да гасцей, мяркуючы па паважлівым шуме, набліжаўся той самы таямнічы граф Лудус. Ён быў з адкрытым тварам. Пранціш ажно вочы працёр.

— Міхаська! Міцкевіч! Ты?

Сцягнуў паўмаску.

— Вырвіч! А я ўжо думаў, не пабачымся!

1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)