Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 101
Перейти на страницу:

Пазёр.

Трэба было ўцякаць, пакуль раззлаваны ўшчэнт граф не прыдумаў якой помсты.

Ля ганка пахістваўся светлавалосы юнак у расшпіленым камзоле, ягоныя вочы былі чырвоныя і запухлыя ад недасыпу, слёз і віна. Камяк бруду паляцеў у спіну Лёдніка:

— Здраднікі! Знішчылі Польшу, цяпер балююць!

Прайграўся ўшчэнт і адразу стаў патрыётам.

Колы брычкі падскоквалі на брукаванцы. Вінаваты Пранціш маўкліва сядзеў за фурмана. Дзесьці раставалі прывіды палаца, карэты і вёскі.

— Дзякую, сын.

За спінай Вырвіча Лёднік абняў Алеся.

— Ты ж тое самае для мяне рабіў. Але ў нас ёсць сапраўдны герой. Гераіня!

Чорны Доктар павярнуўся ў другі бок і пачціва пацалаваў руку паненкі:

— Вы выратавалі мне жыццё, панна Рэгіна! Я вам абавязаны.

Яе вусны, вечна ўсмешлівыя, дрыжэлі.

— Ён мог забіць вас, пан магік. I мяне.

Лёднік абняў дзяўчынку, прытуліў: усё-ткі дзіця, усё-ткі спалохалася. Князёўна трохі пасапла ў плячо Чорнага Доктара, паўздыхала.

— А вы за гэта падорыце мне кінжальчык, пан доктар-магік? I марцыпаны. Многа.

Раздзел сёмы

ЯК ВЫРВІЧ З ЛЁДНІКАМ АМЕРЫКАНЦА З КАЛОДЗЕЖА ДАСТАВАЛІ

Бліскучыя ў вечаровым змроку градзінкі балюча ўдарылі па тварах…

У кожнай хавалася маленечкая цукерка, і каб Вырвіч быў вечна галодным менскім шкаляром, яму было б крыўдна, што столькі дабра падае ў чорныя воды канала.

Але кампанія ў дзіўных уборах і масках, стоячы на мосце, шчодра сыпала рогат і карнавальныя пачастункі на праплываючыя ў святле паходняў і зораў гандолы, падобныя да чорных стручкоў. Парцалянавыя абліччы дзівоснай і мёртвай прыгажосці… А вунь дзюбатая застрашлівая маска Чумнога Доктара. Лёднік калісьці ў такой сапраўднай хадзіў, без блішчынак…

— Ragazzo! Sei un bel ragazzo!

Дамы ў масках махалі юнаму зграбнаму шляхціцу, што стаяў у гандоле, дзівячыся на горад, нават зоры над якім — быццам канфеці, шпурнутыя сюды гіганцкай рукой тысячагоддзі таму.

— Сядзь, Алесь, а то зараз прыйдзецца з вады вылоўліваць… А ў гэтых прыўкрасных каналах гніль ды смяццё, — прабурчэў старэйшы пан, захутаны ў чорны плашч, у чорным капелюшы і простай паўмасцы з серабрыстай тканіны, якая не магла схаваць драпежнага носу і пагардлівых вуснаў.

— Ды хопіць, Бутрым, лекцый… Дай хлапцу вольным паветрам падыхаць!

Ладны пан у пунсовым уборы з залатымі галунамі і масцы Арлекіна з чырвона-сінімі пісягамі шырока ўсміхаўся. Яшчэ адзін пасажыр гандолы, хлопчык гадоў дзесяці ў залацістым гарнітурчыку з белымі карункамі весела лавіў канфеці і тут жа спрабаваў іх на смак, пускаючы абгорткі, як матылькоў, у чароўную ноч.

Гандальер у паласатай куртцы завёў саладзенькую песню. Пан у чорным плашчы штосьці сярдзіта прамовіў спеваку, той на пару імгненняў змоўк, абварыўшы чужынца пагардлівым позіркам, і зноў заспяваў, яшчэ грамчэй.

— Да чаго бязглузды горад.

У Пранціша не было чым абвергнуць крыўднае для самага чароўнага горада свету вызначэнне. Сапраўды, тры дні як у Венецыі, а нічога не дабіліся. Да Пане Каханку не дабрацца — раз’язджае па балях дзень і ноч. Самы шал карнавалу! Ні дожа, ні судовага, ні дробнага пісарчука Найсветлай Рэспублікі Серэнісіма не адловіш для сур’ёзнай гаворкі. Толькі і патрапілі, што схадзіць на пляц ля сабора Святога Марка ды падзівіцца на калоны. Пранціш змушаны быў прызнацца, што нат у шкалярскім юнацтве не ўскараскаўся б… Затое паненка Агалінская заявіла, што ўзлазіла на куды вышэйшае дрэва сяквою, з вершаліны якога, як сцвярджаў ейны пан-бацька, ліцвінская зямля відаць. Размаўляла паненка зараз трохі прышэптваючы, бо за час падарожжа выпаў верхні зуб.

Леў — вунь стаіць, на вяршыні слупа. Лёднік заявіў, што драпежніка перарабілі з паганскай хімеры. Ды няхай хімера… А як дастаць? Тут жа, перад Палацам Дожаў, дзень і ноч варта. Нат карнавальныя хвалі аб гэтых малойцаў у мундзірах разбіваюцца. Бо дожы — гэта не ліцвінскія магнаты, якія хаця б на словах шануюць адносіны «пане-браце». Ніводзін з іх, як Пане Каханку, з п’янымі шляхцюкамі абдымацца не будзе. На іх простым смяротным толькі здалёк глядзець: ходзяць у сваіх высокіх дзіўных капелюшах, як жывыя помнікі, а вакол ахова.

І самае крыўднае, што пан Гервасій Агалінскі дзесь тут, у Палацы Дожаў з вытанчанымі каменнымі карункамі арак і калон. Не ў пакоі з пазалочанай ляпнінай, а ў адной з дзевятнаццаці жахлівых камер падземнай турмы Поццы, або Турмы калодзежаў. Пад самым дахам палаца — П’ёмбі, Свінцовая вязніца. Але туды садзяць толькі дзяржаўных злачынцаў высокага палёту. А пана Гервасія здалі Трыбуналу, як звычайнага забойцу.

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)