Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
- Автор: Толкин Джон Рональд Руэл
- Год: 2008
- Язык: белорусский
- Год: unknown
- ISBN: 978-985-4921-24-3
- Переводчик: Дмитрий Могилевчан
- Жанр: Фэнтези
Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:
Памятаю: даўно гэта было, калі Людзі Мора ваявалі з Саўронам. Тады захацелася мне зноў пабачыць маю Фімбрэтыль. Найпрыгажэйшая была яна ў маіх вачох, хоць, калі мы бачыліся апошні раз, няшмат засталося ў ёй ад энцкай дзяўчыны мінулых дзён. Бо энтавак пахіліла цяжкая праца, папаліла сонца. Валасы сонца выпаліла да адценьня сьпелага збожжа, а шчокі пафарбавала, рыхтык чырвоныя яблыкі. Аднак вочы заставаліся такія самыя, вочы нашага племені. Мы перайшлі Андуйн і крочылі да іхніх земляў... а знайшлі пустэчу. Усё была папаленае, скарчаванае, бо вайна пракацілася й тут. Доўга гукалі мы, доўга шукалі. Распытвалі ўсіх стрэчных: куды падзеліся энтаўкі? Адны казалі, што аніколі ня бачылі іх, другія бачылі, як яны сыходзяць на поўдзень, трэція – на ўсход ці на захад. Але нідзе мы іх не адшукалі. Мы гаравалі. Аднак дзікія лясы клікалі нас, і мы вярнуліся. Доўгія гады мы зноў і зноў выходзілі зь лесу, і шукалі энтавак, і выгуквалі іхнія прыгожыя імёны. Час ішоў і мы выходзілі радзей, і адыходзілі ня так далёка. Цяпер энтавіцы для нас – толькі ўспамін, і бароды нашыя падаўжэлі й пасівелі. Эльфы стварылі шмат песьняў пра энтавы пошукі. Некаторыя зь іх перакладзеныя й на людзкія мовы. А мы самі ня склалі песьняў, мы адно выпяваем цудоўныя імёны нашых любых, згадваючы іх. Мы верым: надыдзе час нашай сустрэчы. Магчыма, мы знойдзем зямлю, дзе здолеем жыць разам у спакоі ды згодзе. Але прадказана, што тое адбудзецца, толькі калі й мы, і энтавіцы страцім усё, што ў нас ёсьць. Мо той час ужо наблізіўся. Саўрон колішні вынішчаў сады, а цяперашні вораг імкнецца пагубіць усе лясы.
Ёсьць пра гэта эльфская песьня – ці гэтак я зразумеў яе. Калісьці яе сьпявалі ў даліне Вялікай ракі. Песьня зусім ня энтавая, кажу вам, энтавая й на энтавай мове была б надта доўгая! Але мы ўсе ведаем яе сэрцам і раз-пораз напяваем сабе пад нос. Вось як яна гучыць на вашай мове.
Энт:
Энтаўка:
Энт:
Энтаўка:
Энт: