Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 189
Перейти на страницу:

У нас страх выжываньня, а там страх страты сябе, страты свайго сьвету. І за што чалавек можа ўхапіцца? У экзыстэнцыяльным сэнсе — за дом, але калі ён выходзіць зь яго, ён можа ўхапіцца за нейкую супольнасьць. Бяз гэтай кропкі гэта будзе ці камфортная жывёла ці страчаная пясчынка.

Іншага шляху няма. Проста калі я пра гэта кажу, я кажу на іншым узроўні і на расейскай мове, таму неяк інакш прачытваецца мой тэкст.

Дракахруст: Сп-ня Сьвятлана, Вы кажаце, што ёсьць вялікая колькасьць беларусаў, якія гавораць па-расейску. Дык чаму ў выніку спантаннай канкурэнцыі ў апазыцыйным лягеры на першыя месцы выйшлі людзі, адзін зь якіх сам гаворыць па-беларуску, а другі, калі сам і не гаворыць, то атачае сябе людзьмі з гэтага кола?

Алексіевіч: Людзі, якія выяжджаюць — я шмат бачыла па сьвеце беларусаў, расейцаў, украінцаў, яны ад’яжджаюць касмапалітамі. Але потым у іх зьяўляюцца ці самавары, ці слуцкі пояс — чалавек хоча за нешта зачапіцца, асэнсаваць, хто ён. Мы гойсалі па гэтай постсавецкай прасторы, як ніводная нацыя, мы былі нічыйнымі. Але глядзім — там жывуць украінцы, там малдаване, там расейцы. А хто мы? Іншай энэргетыкі няма.

Валянцін слушна сказаў, што можна пачуць энэргетыку прасторы сьвету, толькі калі ты на нечым стаіш.

І нягледзячы на тое, што нацыянальнае не артыкулюецца ўладай, не артыкулюецца культурай, якая сёньня расьцярушаная, людзі артыкулююць гэта на падсьвядомым узроўні.

Людзі разумнейшыя і за пісьменьнікаў, і за палітыкаў. Наша грамадзтва разумнейшае за нашу ўладу і нашу культуру.

Дракахруст: Ну мы ўсё ж зьвернемся да прадстаўнікоў культуры. Я папрашу вас сказаць, як вы ацэньваеце тое, што ініцыятыўная група Зянона Пазьняка адмовілася здаваць подпісы ў ЦВК, гэта азначае, што кіраўнік БНФ спыніў змаганьне за пасаду прэзыдэнта.

Акудовіч: Па-першае, гэтага ўсе чакалі, усе ведалі, што так яно і будзе. Відавочна, што ў БНФ цяпер вельмі малы рэсурс у самых розных плашчынях, тым больш калі нацыянальна заангажаваныя атрымалі менш радыкальнага лідэра — Мілінкевіча. Тое, што здарылася, і павінна было здарыцца, а па-другое, гэтак будзе і да лепшага.

Алексіевіч: Я нават зьдзіўленая такому цьвярозаму рашэньню. Я ня ведаю, якімі матывамі ён кіраваўся, але для мяне гэта быў нейкі знак таго, што прыйшоў час новых інтэлектуальных выклікаў у грамадзтве, і нацыянальная ідэя са стадыі рамантыкі пераходзіць у стадыю рэалізацыі. Спатрэбіўся новы лідэр, які захоўвае гэтую мяккую беларускую мэнтальнасьць і разам з тым дастаткова канкрэтны ў сваім бачаньні.

Адзінае, што мяне засмучае, і я мяркую, што гэта засмуціць значную частку нашага грамадзтва — гэта тое, што Мілінкевіч такога польскага тыпу, а з гэтым зьвязаныя гістарычныя крыўды і складанасьці, якія зьвязваюць нас з польскім грамадзтвам і каталіцызмам. Я баюся, што гэта ў пэўнай ступені яму перашкодзіць.

У Пазьняка ў свой час гэта таксама было. Але калі быў час рэвалюцыі, разбурэньня, патрэбныя былі такія фігуры, як Пазьняк. А цяпер надыходзіць час будаўніцтва. І зьяўляюцца іншыя фігуры. І дзякаваць Богу, што старыя фігуры годна сыходзяць у гісторыю.

Някляеў: Ну што тут, уласна кажучы, камэнтаваць. Усё сказаў Валянцін, і Сьвятлана таксама правільна сказала. Зянон Станіслававіч як палітык цяпер вымушаны гуляць у прапанаваных яму ўмовах. Ён ня мог не ўключыцца ў гэтую перадвыбарчую прэзыдэнцкую кампанію і ня мог ня выйсьці зь яе.

Дракахруст: На гэтым тыдні адбылося магчыма выпадковае, але сымбалічнае супадзеньне. У той час як Аляксандар Лукашэнка ў Санкт-Пецярбургу вёў перамовы з Уладзімірам Пуціным і старшыняваў на саміце Эўраазіяцкай эканамічнай супольнасьці, Аляксандар Мілінкевіч выступаў з трыбуны польскага Сэйму і паціскаў руку польскаму прэзыдэнту Леху Качынскаму.

Разам з тым, скажам, Аляксандар Казулін падчас онлайн-канфэрэнцыі на «Свабодзе» заявіў: «Не сакрэт, што праект «адзінага» — праамэрыканскі і празаходні. А я выступаю за збалянсаваную палітыку Беларусі як з Расеяй, гэтак і з Эўропай і Амэрыкай. І я не адзін у нашай краіне».

Ці можна сказаць, што гэтая кампанія, як тое ня раз было ў беларускай гісторыі, ператвараецца ў спаборніцтва двух вялікіх беларускіх культурных і мэнтальных магнітаў — Расеі і Польшчы, як тыя заходні і ўсходні вучоныя ў купалаўскіх «Тутэйшых», якія ўвесь час зьяўляюцца з розных бакоў сцэны і задаюць своеасаблівы кантэкст таму, што адбываецца.

Уладзімер, ці лічыце Вы, што кампанія атрымліваецца такая: Расея супраць Польшчы?

Някляеў: Тут ня толькі Расея супраць Польшчы. Нашая кампанія, як і папярэдняя, атрымліваецца такая, што ўсе супраць усіх. Калі ў кожнага з кандыдатаў спытацца: «Калі ты не пераможаш, то што лепш — каб перамог твой дэмакратычны канкурэнт ці каб застаўся Лукашэнка?», то, я клянуся, кожны скажа — хай лепш застанецца Лукашэнка.

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)