Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 379
Перейти на страницу:

Калі б яе жыццёвы вопыт налічваў хаця б з гадоў трыццаць, ды ў прыдачу да гэтага яе цнатлівасць і непасрэднасць школьніцы старэйшых класаў, ды яе прыгажосць, – то яна магла б зачараваць любое, нават самае халоднае сэрца. А разам з тым змагла б дабіцца ўсяго-усяго, пра што толькі марыць жанчына, дамаглася б самых высокіх вяршыняў, узнялася б самую высокую прыступку ці то кар’еры, ці то кахання... Ды, на вялікі жаль, не аказалася побач таго дарадчыка, добрага чараўніка, цудадзейцы, які б засцярог, адпрэчыў ад яе бяду. Не стаў той, нехта, абаронцам. Як, дарэчы, і для многіх, каго выправіў лёс на жыццёвую дарогу, выправіў без падтрымкі, без компаса, без устойлівых жыццёвых прынцыпаў... З аднымі хіба што школьнымі схаластычнымі паняццямі і ідэалагічнымі кірункамі, у якія не верылі нават самі школьныя настаўнікі... Бо ў падручніках напісана адно, а жыццё, на практыцы, патрабавала зусім іншага, калі не адваротнага...

От той позірк! Погляд незнаёмца, позірк сэрцасмока, перасмешніка, упэўненага ў самім сабе і ў сваіх дзеяннях чалавека... Сваім дзявочым сэрцам адчула, што ў яго, мусіць, не існавала ніколі сумненняў, разваг, пакут у выбары дзеянняў. Не пазбаўлены, напэўна, і рашучасці, смеласці, упартасці. Мусіць жа, не адна з прыгажунь здалася ў палон і вір кахання...

Адно, што ён мужчына. Яму прасцей. Ён вышэй над абставінамі і нечаканасцямі. Бо ён моцны, уладарны. Бо ён як драпежнік, – як той жа леў ці тыгр. У яго вострыя кіпці і зубы. І ён заўсёды пераможца. А яна – усяго толькі безабароннае зайчанё... І не дадзена ёй права ўладарыць, падпарадкоўваць усё сабе. Бо Бог даў жанчыне толькі адну магчымасць – падапарадкоўвацца. І тое, мусіць, пачалося яшчэ з тае даўняе біблейскай пары, калі Ева парушыла запавет Бога. Калі Ён прасіў, каб яна і Адам не падыходзілі да дрэва спазнання ў раі і не каштавалі з яго пладоў...

Яна не падышла б, о не, ніколі ў жыцці не наблізілася б да яго,ды той, нябачны і настойлівы, нашаптаў ёй тыя салодкія словы, – і яна паверыла ім, здалася, амаль не змагаючыся, у палон... Растапілася яе сэрца як воск ад полымя свечкі.Як уберагчыся ёй, Еве-студэнтачцы, будучаму медыку ад такіх слоў, – што для гэтага трэба, каб не паслізнуцца і не ўпасці ў той роў, які падсцерагаў на кожным кроку? Хто падкажа?..

3.

Восень...

Залатая пара, медзяныя пятакі пад нагамі ляжаць, каштанавыя зжоўклыя, як промні сонца, лісты з доўгімі сцяблінамі, – шамацяць пад нагамі...

Любіла Ева восень. Любіла тую раннюю пару, калі толькі-толькі пачынала жаўцець лістота. Дзяўчына падняла некалькі, толькі што апалых на зямлю, лістоў. Адчула пальцамі іх цеплыню. Пашкадавала, што ў гэты час яна не ў сваім лесе, дзе восень глядзіцца зусім па-іншаму, чым тут, у горадзе.

У гарадскі сквер Ева Прынцова забегла на хвілінку, балазе вольны час надарыўся. Восенню любавалася. Хаця гэтага багацця ў іх лесе, дзе яна жыла, хоць адбаўляй, але і ў скверы ёсць свая адметнасць і прыгажосць...

– Добры дзень! – пачула яна каля сябе нечый голас – павярнулася на яго.

Перад ёю стаяў юнак у знаёмай форме – ці не ляснічы? Акурат такую форму носіць ляснік з яе вёскі – Язэп Кашэвіч, які працуе ў лесе. Памятала, што на лацкане яго летніка значылася жоўта-светлая выява лісцяў дуба і жалудоў.

І яна пазнала таго, хто прыходзіў да іх на танцавальныя вечары. Гэта ж ён апёк яе поглядам, што і яшчэ забыць не можа, міргануў яшчэ, як даўняй знаёмай... У форме ніводнага разу яго не бачыла...

– Добры дзень! – адказала, вусны сціснула, ніжнюю губу прыкусіла. А потым усміхнулася, бліснуўшы часначынамі зубоў, зачырванелася.

– А я пазнаў вас, – прызнаўся ляснік. – Здалёк пазнаў...

– А я не адразу, – паціснула яна плечуком, – форма вашая збіла зпанталыку... Вы да нас на танцы прыходзілі са сваімі сябрамі... Але мяне ніводнага разу не запрасілі...

– Вінаваты, выпраўлю сваю памылку ці недахоп, – заўсміхаўся юнак. – Але ж я не ведаю, як вас завуць?

– Еўка. Ой, Ева. То так сяброўкі мяне называюць. А вас?

– Мяне – Адам. Адам Мяжэвіч.

Памаўчалі. Ішлі ўпобачкі, дакранаючыся плечукамі адно да аднаго.

– Харошы дзень сёння, – паглядзеў на яе букет з жоўталісця.

– Вельмі харошы. Я люблю восень, лічу яе лепшай парой года.

– А для мяне лепшая пара – лета.

– Выбачайце за цікавасць, а вы ляснічым працуеце? – паглядзела дзяўчына на яго пятліцы.

– Ляснічым, – кіўнуў ён галавой і рассмяяўся.

– Чаго вам смешна? – не зразумела спадарожніца, пільна прыгледзеўшыся да яго – што такога смешнага сказала?

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)