Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 187
Перейти на страницу:

— А ты вывіжуй i ўсё! Больш перадасі князю Данілу — больш той заплаціць.

— Кажу ж, Усяслаў — вельмі скрытны. I, як ведаеш, мне зусім не верыць, дык пры мне шмат чаго недагаворвае. I блізкія яму людзі верныя, як псы-дварнякі. Нікога не падкупіш ні золатам, ні віном, дык ніхто нічога лішне не скажа.

— I ўсё роўна трэба, каб сярод яго самых блізкіх людзей быў наш чалавек,— сказала Раксана.

«Можа, ты зноў паспрабуй падлезці: удавец жа...» — Хацеў пакпіць, але стрымаўся, ды слова «ўдавец» зусім нечакана выкрасіла неспадзяваную думку. Ён ажно ўсміхнуўся i гарэзна зірнуў на жонку-нягодніцу.

— Ну чаго рот разявіў?— ухмыльнулася тая, але бровы яе разышліся, дык яна ажно пахарэшала. Той, даўняй, красою.— Прыйшло што разумнае ў мазгаўню?

— Прыйшло! I не ў такую ўжо дурную галаву!

— Што? — ужо ўсміхнулася.— Ды разумнае?

— Гэта павінна было б прыйсці ў твой, як лічыш, кладзесь мудрасці, але ўсё ж бліснула ў маім мужчынскім розуме!

— Ну не цягні ката за хвост! — Паласкавела, аж гатовая нават прытуліцца.— Скажы!

— Мы ўжо маглі б i цяпер можам мець Усяслава каля сябе...

— Як?

— Здагадайся.

Крыху сумелася: што — ён намякае пра тое, даўняе? Але ж яна ўжо не тая. Не спакусіўся на статную i маладую, дык не паквапіцца на пажылую i тоўстую.

«Эх ты, халера! — Пацешыўся ў душы, адчуваючы, куды i на што хіліць распусніца.— Усё яшчэ юр у галаве!».

— Давай не тумань, гавары!— папрасіла, а заадно i запатрабавала яна.

— Усё вельмі проста,— прамовіў пераможна.— Усяслаў — удавец, а наша Дабраслава — удава...

Цяпер ужо Раксана разявіла рот. Нават разгубілася. Ад нечаканасці ягонай думкі.

— Яна — хітрая, як ліса, умее падкаціцца клубком да мужчыны,— падцяў (маўляў, якая маці, такая i дачушка).— Увойдзе жонкай ва Усяславаў дом, будзе яго добра цешыць, прагоніць яго чэлядзь, набярэ сваю — ведацьме пра кожны яго крок. Нават больш — пра тое, што ён сніць. Над усімі віжамі будзе віж!

Дабраслава — старэйшая іхняя дачка. Сёлета загінуў у сутычцы з крыжакамі яе муж. Цяпер адна з дзіцем, але, маючы матчыную кроў i красу, жалобы вельмі не носіць. Ён сам бачыў, як на днях хтосьці з баярскіх сынкоў світаннем вылазіў праз акно з яе будыніны.

— Дух заняло ці язык праглынула? — ухмыльнуўся.

— Ён жа застары для яе,— нарэшце апамяталася.— Ды i характары ў ix розныя.

— Затое, як сама кажаш, а то i зайздросціш, ён — багаты i ўладны. Калі Дабраслава будзе з ім хітрая, ласкавая, не будзе круціць хвастом, дык зможа аблапошыць, падаб'е рабіць тое, што трэба нам i твайму апекуну. Хоць ён, разумны i хітры, не здагадаўся пра тое, пра што даўмеўся я!

— Але ці возьме ён яе? — засумнявалася Раксана.— Ці яна згодзіцца пайсці за пажылога?

— Пагавары з ёй па-бабску, патлумач усё добра. I з Усяслававай Марыляй пашапчыся, сувісцель добры ёй дай, каб яна Усяслава ўгаварыла.— Усміхнуўся: — Ну што, не такі я ўжо няцямлівы, як ты лічыш?

— Можа, i добра прыдумаў,— згадзілася Раксана, палагоднела, дык была нібы i паважная ды сардэчная жанчына.— Калі ўсё ўдасца, дык i наша Дабраслаўка, i дзіця яе будуць дагледжаныя.

— Давай гаварыць шчыра: Дабраславе трэба не мяккі, а цвёрды муж. Такі, як Усяслаў,— сказаў ён.— Каб моцна ў руках трымаў i лішне волі не даваў.

Раксана, разумеючы, у чый гародчык ён каменьчык кідае, змаўчала: як не было ёй, жонцы i маці, непрыемна ад такіх здзеклівых намёкаў i слоў пра яе i дачку, але сёння муж меў слушнасць у іншым — можа, i ў галоўным...

2

Як i адчувала Раксана, гарачая i ганарыстая Дабраслава спачатку слухаць не хацела пра такога мужа, як Усяслаў (не кахала ды, прызналася, i баялася), хацела маладога i ўвішнага. Яна адкрыта сказала дачцэ: «Дурніца ты! Калі хочаш хадзіць у шоўку, смачна есці, мякка спаць, уладарыць не толькі над сваімі халопамі, але i над усімі навагародскімі баярамі, дык не толькі згаджайся, але бяжы сама да такога чалавека! Ды, урэшце, на гэта ёсць i дзядзькавая воля, воля Галіцка-Валынскай зямлі». Капрызная i ўпартая Дабраслава здалася, толькі паплакала з-за матчынай перамогі.

Праз тыдзень-другі, уведаўшы, што Усяслаў па сваіх клопатах выехаў у воласць, Раксана падалася да яго будыніны.

Калі іхняя хароміна была ўвіта рознай разьбою, размалёваная (яе рабілі не тутэйшыя, a кіеўскія майстры на свой лад), дык Усяславаў дом быў зусім просты: першы паверх — з вялікіх абчасаных i змацаваных вапнаю каменняў i чырвонай цэглы, другі — з аплазаванага дрэва. Сякаятакая аздоба была толькі на вокнах ды ў шчытах: вокны знізу ўверх былі акаймаваныя дошчачкамі з узорам, а пад нізам i паверсе — ліштвамі з выразанымі пеўнікамі, а шчыты былі забітыя вузкімі дошкамі ў елачку. Гаспадар любіў усё простае i трывалае, тутэйшы стыль; многія дамы i двары навагародскіх купцоў, рамеснікаў былі нашмат заможныя i аздобістыя, чым дом гэтага знатнага баярына. Адно, бадай, чым шыкаваў i Усяслаў, было тое, што i ў яго будыніне былі шкляныя вокны i дымаход: у многіх суседніх гарадах, нават, казалі, у Ноўгарадзе, дымаходаў не было i ў многіх багатых людзей, палілі ў печы па-чорнаму — дым абаграваў хаціну.

1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)