Кліч роднага звона
- Автор: Далідовіч Генрых
- Год: 1997
- Язык: белорусский
- Год: Юнацтва
- ISBN: 985-05-0142-1
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:
— Ведаю,— сказала яна, адчуваючы, што будзе нялёгка падступіцца да гэтай простай, шчырай, але строгай i справядлівай жанчыны.— Яму, беднаму, як гаючая вада твая мацярынская спагада, дабрыня i ласка.
Марыля стрымана змаўчала: якая чуйная на кпіны, здзек i крыўду, такая ж чуйная i на лішнюю пахвалу.
— Ды...
Тая насцярожылася, падняла галаву i чэпка зірнула — здаецца, не ў вочы, a ў душу.
— Як ведаеш, мы з нябожчыцай добра ладзілі, гаварылі пра ўсё i шчыра,— павяла яна сваё далей,— дык я маю права сказаць i пра запаветнае. Пра твайго гаспадара. Якраз табе. Ты не супраць?
— Гавары, баярыня.
— Кажу ж, яму ўежна i ўлежна за табой, але ён яшчэ не стары. Зажалобіўся ён вельмі, зацяўся, засланіўся ад усяго жывога, зарана асудзіў сябе на адзінокую старасць. Хіба не так?
— Так, баярыня,— згадзілася Марыля.— I я не раз ужо яму казала: задоўгая жалоба, баярын, з'есць табе душу, састарэеш i аслабееш без пары, без часу.
— Яму, Марыля, трэба яшчэ жаночая ласка. Ці, кажы шчыра, мо я не тое гавару?
— Чаму не, тое,— зноў апусціла галаву Марыля.— Ды, кажу ж, ён не слухае. Лепш сказаць, паслухае i нічога не скажа. Толькі яшчэ болей задуменны стане.
— Трэба неяк памагчы яму. Бо, як у вас добра кажуць, i птушцы адной нудна...
— Трэба. Але каб толькі яшчэ болей душу яму не павярэдзіць.
— Я разумею цябе, Марыля, але, канечне ж, ты разумееш i іншае. Трэба, каб ён яшчэ жыў, радаваўся, як i кожны жывы чалавек.
— Трэба,— зноў згадзілася старая дабрадзейка. Значыць, яна, Раксана, знайшла правільны ход размовы.
— Ён i сам, можа, пра гэта думае, але i сам сябе дакарае,— пачала яшчэ бліжэй падступацца Раксана.— Ты ж жанчына разумная, абачлівая, найбліжэй да яго, дык улуч хвіліну i зноў, але больш разважліва пагавары з ім, памажы яму зрабіць нялёгкі, але патрэбны крок. У Навагародку ж нямала прышжых i добрых баярынь. Дзяўчат, маладых удоў...
Чарнява-сіваватыя Марыліны бровы падскочылі ўверх: ці не здагадалася, куды я на хіліць?
— Давай вось разам падумаем, як лепш з ім пагаварыць, каго яму паращь узяць за жонку. Зайдзі днямі да мяне, параімся. Хто ж яму паспрыяе, верне яго да жыцця, калі не мы з табой? Добра?
— Добра,— яшчэ раз згадзілася тая.
Праз некалькі дзён Марыля зайшла да баярыні Раксаны, пашапталася з той i вярталася дадому са шчодрым падарункам.
Несла сілай увапхнуты адрэз візантыйскага шоўку, нібы прыгаршчы гарачых вуглёў i ненавідзела, кляла сябе: дурніца, якая старая путавумная! Як даверліва паддалася на хітрыкі i крывадушную ману вядомай усім ведзьмы, як спрытна абвялі яе вакол пальца! Зрабілі змоўшчыцай i памагатай, каб усунуць у іхні дом сваю дачку, а гаспадару — змяю, якая будзе быццам ласкава грэцца на ягонай грудзіне, а потым нечакана, калі трэба будзе ёй, смяртэльна джгне.
Марылю затрэсла не толькі тое, што яе, старую сумленную жанчыну, каму Усяслаў верыць, як сваёй маці, хочуць купіць за анучу i ганебна спажыць, але яшчэ i іншае: яна можа паспрыяць, што да ix прыйдзе маладая спешчаная, распусная маладзіца, злашкодніца, якая, канечне ж, загаспадарыць тут са сваёй мамуляй i пераверне ўсё ўверх дном. Пра такіх, як Раксана i яе Дабраслава, людзі добра гавораць: «Як восы злыя — i дарослыя, i маладыя».
«Божа! — каялася старая жанчына.— Чаму ты забраў ад мяне розум! Хіба Раксана здатная на добрае! Я ж павінна была адразу ўгледзець: прыйшла ліса красці курэй... Як мне цяпер, пасля ўсяго гэтага, зірнуць у вочы Усяславу?»
3
Усяслаў жа, нарэшце, у смак пазнаў, што такое моцны i спакойны сон, прачынацца раніцай з яснай галавою i з лёгкасцю — проста-такi маладой, наліўною — ва ўсім целе. Вось i сёння міжволі — можа, i ад таго, што пачуў, як на двары пацягнуў ланцуг з будкі сабака, загаварылі конюх i дворнік ды ў ягоную спальню пацадзіўся світанак,— адным словам, нязмушана адплюшчыў вочы i адразу ж адчуў, што добра выспаўся, набраўся за ноч сілы i бадзёрасці, а заадно прыліла пяшчота i замілаванасць: да ягонага сцягна было прыціскутае іншае, цёплае, хвалюючае, i чулася побач ціхае i роўненькае дыхание. Пасля вячэрніх іхніх вуркатанняў ды ўцех i на гэтую ноч Любка засталася з ім тут нанач, засыпала на ягоным плечуку, пад яго дужай, але лёгкай рукою.
Ён асцярожна, каб не рыпнулі дошкі цвёрдага ложка (не любіў мяккіх пасцеляў, пухавікоў), прыпадняўся на локці, пільна зірнуў на яе: юны, гладзенькі, без ніякіх маршчынак дзявочы твар ужо асветлены, мілы i спакойны, высокая шыя i палова грудзей хораша аголеныя, матава белыя, вельмі вабныя, што так i хочацца пяшчотна пагладзіць ix.
Вось, можа, i ад ягонага позірку ледзь-ледзь уздрыгнулі яе цёмныя броўкі, пачалі прыпадымацца крыху навіслыя павекі, ажываць твар — i праз міг яе яшчэ сонны, але ўжо лагодна-радасны позірк, з-пад накрыўкі выплываюць яе стройныя, загарэлыя да локцяў рукі i казытліва-мякка скрыжоўваюцца на ягонай шыі. Ён мусіць апусціць голаў, цешачыся цяплом i адмысловым водарам яе грудзей, падпашак i ўсяго маладога ды крамянага цела, чуе, як спачатку роўна, а пасля часцей i мацней штуршкуе яе маладо.е сэрца, a калі ён пачаў лашчыць яе клубы, яно, яе сэрцайка, забілася ўжо трапятліва. Іхнія вусны стуляюцца самі па сабе.