Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 187
Перейти на страницу:

У свой час ён мала бачыў, як прабуджаецца ягоная жонка, яшчэ радзей адчуваў яе ўцеху, радасць ад добрага сну i прагу да жыцця, дык i мала адчуваў мужчынскую чароўнасць усяго гэтага, слодыч ранішняга пацалунку. Ён даволі рэдка цалаваўся з жонкай, шкадуючы яе i не хочучы паказаць, што ён дабіваецца інтымнага ад яе, хворай, з бяскроўнымі, сіняватымі вуснамі, упалымі грудзямі i доўгімі танюткімі пальцамі, а вось Любку ён цалуе з ахвотай i з пажаднасцю...

Калi ён зноў ляжыць збоку, абапёршыся на локаць i пасля нядаўняга перарывістага шэпту i ўсцешлівага стогну пазірае на яе ўжо іншы, ажыўлены, а заадно i стомлены гарачай крывёю твар, позірк яе бліскучых вачэй адкрыты, смелы, немігатлівы, а на яе паўнаватых, падпухлых вуснах блукае шчаслівая жаночая ўсмешка, што бывае якраз пасля любоўнай гульні i ўцехі.

У пакоі ўсё бялее-залацее: недзе далека, за мангольскімі ўладаннямі, імкне перад сабой святло i цяпло, узыходзіць з-пад зямлі альбо з-за агромністага мора сонца i ўзбуджае акрыяць усё жывое. Гэтая бель-залацістасць вельмі хораша ўпрыгожвае Любку, яна нібы купаецца, зіхаціць сваім целам у гэтай яснасці.

— Сонейка ты маё!— прамаўляе ён, адчуваючы, як глыбее i паўнее радасцю, дабрынёй i замілаванасцю ягоная душа.— Ты азараеш мяне, робіш жаданым дзень, што будзе наперадзе!

Маўчыць. Задаволеная i шчаслівая. Выпраменьвае простую i ў той жа час дзівосную ўсмешку, жаночую чароўнасць.

— Мне пара ўжо ўніз...— Сёння ўжо не шэпча з асцярогай i сполахам, a па-змоўніцку падказвае разважліва.

— А мне цяжка адпусціць цябе, краса мая ненаглядная, настроіцца на зямное, пайсці з дому. Мне хочацца апынуцца зараз разам з табой дзе-небудзь у глухім лесе альбо каля рэчкі на лузе, каб мы былі толькі адны! Каб я ўзяў цябе на рукі i нёс-нёс, а ты абдымала б мяне за шыю i туліла сваю шчаку да маёй!

Яна, здаецца, п'е гэтыя ягоныя словы як соладзь, бярэ ix на душу i паволі пазнае моц мужчынскага захаплення i кахання. Сама пачынае кахаць. Калі б прыкідвалася ці была колькі пакорлівая, дык не было б яе такога яснага i чароўнага душэўнага выпраменьвання.

— Любка!.. Якое слаўнае імя далі табе бацькі! Каб ты ведала, як ты мне любая! Ведай, уладарка мая, я не вытрываю, ты мяне загубіш, калі адвернешся альбо будзеш вось так з некім!..

— Я — твая.

— Назаўсёды?

— Назаўсюды.

— I нават тады, калі буду не пры ўладзе i не багаты, а гнаны, бедны, стары i слабы?

— I тады.

— Зможаш ахвяраваць сваёй маладосцю, красой дзеля мяне?

— Змагу.

— А ты хоць адчуваеш, што гэта такое — тая ахвяра?

— Адчуваю. Я ж не малая ўжо.

— Любка! Люба! Любоў! Але ідзі, а то я зноў магу напасці на цябе.

Яна борздка падхопліваецца, сяк-так апранаецца i вышмыгвае з ягонай спальні.

Босая, лёгкая, папраўляючы на сабе адзенне, Любка, як учора падымалася, так цяпер спускалася па лесвіцы з другога паверха асцярожна, узіраючыся i прыслухоўваючыся да ўсяго падазронага ў доме. Ды перад сваім пакоем неспадзявана сутыкнулася нос у нос з Марыляй — тая, мусіць, заходзіла падняць яе з пасцелі i даць работу. Была ўжо ў мяккіх атопках, у фартуху i хустцы.

— Ідзі сюды,— загадала тая шэптам і, азірнуўшыся па баках, пацягнула за руку ў яе пакой. Зачыніўшы за ёю дзверы, напала: — Дзе гэта ты ходзіш? У начной кашулі? Босая i такая разбэрсаная?

Любка ажно злякалася ад такой неспадзеўкі, ад дапытліва-асуджальных позірку i шэпту.

— Я... Я...

— Ну што «я»? Дзе была?

— Я выходзіла...

— Куды? — не адчэплівалася старая.

— Ну...— залоўленая знянацку Любка ніяк не магла супакоіцца, спрытна зманіць.— Трэба было...

— Што — «трэ было»? Каму? Гавары ўсю праўду!

— Мне, як толькі прачнулася, здалося: кліча баярын. Падышла да яго дзвярэй, пастаяла i вярнулася...

— Не мані! Не ўмееш! — не паверыла ні слову Марыля.— Пасцель сваю ты нанач не разбірала! Ды вочкі во бегаюць-лыпаюць!

Марыля прамовіла такое, i тут жа яе выцвілыя вочы ажылі, пабольшалі, а рот разявіўся, што яна аж закрыла яго далонню ці то ад страху, ці то ад жаху. Пахітала сама сабе галавой, а тады секанула, нібы крапівою:

1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)