НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
- Автор: Миронович Евгений
- Год: 2003
- Язык: белорусский
- Год: Неўскі прасцяг
- Жанр: История
Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:
Каланізацыя крэсаў, паводле планаў дзяржаўных улад, мела аб’яднаць іх з Польшчай, зменшыць зямельны голад у цэнтральных рэгіёнах краіны, стварыць адпаведныя тылы ў выпадку канфлікту з СССР. Хаця на беларускія землі перасяліліся некалькі дзесяткаў тысяч людзей, палітычныя і гаспадарчыя вынікі асадніцтва аказаліся малазначныя. Асаднікі не змянілі нацыянальнага аблічча гэтага рэгіёна. Іх прысутнасць даводзіла часам толькі да напружанняў у адносінах з мясцовым беларускім насельніцтвам.
Пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора ўлады хутка давялі да заняпаду беларускае школьніцтва на Віленшчыне. Урад спыніў фінансавую падтрымку, паколькі існаванне гэтых школ палічыў спрэчным з інтарэсам дзяржавы. Пад уздзеяннем агітацыі нацыяналістычных груповак у беларусаў была адабрана большасць асветных устаноў. У іншых ваяводствах беларускія школы былі закрыты на пачатку 1921 г.
Беларускія палітыкі не былі згодны ў справе пазіцыі ў адносінах да рэчаіснасці, якую на населенай беларусамі тэрыторыі стваралі польскія ўлады. Дзеячы, раней звязаныя з Найвышэйшай Радай — Браніслаў Тарашкевіч, Антон Луцкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, ксёндз Адам Станкевіч, Аркадзь Смоліч, Лявон Дубейкаўскі, Эдуард Будзька, Фабіян Ярэміч — лічылі, што ва ўмовах нездзяйснення нацыянальных памкненняў, паражэнняў у галіне будовы сваёй дзяржавы і раздзелу Беларусі трэба прынамсі шукаць магчымасці для праіснавання народа. Зыходзілі яны з прадпасылкі, што змаганне з польскай дзяржавай можа толькі пагоршыць сітуацыю беларусаў і ў склаўшыхся ўмовах самым галоўным павінна быць асветная праца з народам — змаганне за асвету на роднай мове, стваранне вытворчых кааператываў, удзел у парламенцкіх выбарах. Браніслаў Тарашкевіч быў перакананы, што парламентарызм і польская дэмакратыя створаць беларусам магчымасць поўнага нацыянальнага жыцця. Прыхільнікі пошукаў пагаднення з палякамі называлі сябе рэалістамі і прагматыкамі. Вясною 1921 г. стварылі яны Беларускі палітычны камітэт (БПК), які супрацоўнічаў у барацьбе на тэрыторыі Рэчы Паспалітай з уплывамі эміграцыйнага ўрада Вацлава Ластоўскага. БПК быў неафіцыйнай арганізацыяй. Інтарэсы гэтай групы афіцыйна прадстаўляў віленскі Беларускі нацыянальны камітэт (БНК).
У сакавіку 1922 г. дэлегацыя Беларускага палітычнага камітэта з Тарашкевічам на чале была прынята начальнікам дзяржавы Юзафам Пілсудскім і прэм’ерміністрам Антоніем Панікоўскім. Беларусы прадставілі найважнейшым асобам у дзяржаве свае пажаданні ў галіне развіцця асветы на роднай мове. Патрабавалі яны стварыць пры Міністэрстве асветы ўстанову па справах беларускага школьніцтва, выдзеліць Віленскай беларускай гімназіі датацыю, адчыніць беларускую настаўніцкую семінарыю ды абняць усе беларускія дзеці навучаннем роднай мове. Апрача галантнасці і абяцанняў пацікавіцца справамі беларускай асветы польскія ўлады беларусам не мелі чаго прапанаваць.
У красавіку 1922 г. дзеячы Беларускага палітычнага камітэта заснавалі Палітычную камісію, якую састаўлялі Браніслаў Тарашкевіч, Антон Луцкевіч і Вячаслаў Багдановіч. Камісія мела распрацаваць прынцыпы працы афіцыйнага Беларускага нацыянальнага камітэта на глебе польскай дзяржаўнасці, а перш за ўсё падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў. Прытрымоўваючыся сваіх поглядаў дзеячы БПК хацелі змагацца за беларускія нацыянальныя інтарэсы ў Польшчы, скарыстоўваючы дэмакратычныя механізмы дзяржавы.
Іншую пазіцыю ў адносінах да польскай дзяржавы прадстаўлялі дзеячы, верныя эміграцыйнаму ўраду БНР у Коўне. 26 верасня 1921 г. па ініцыятыве прэм’ера ўрада Вацлава Ластоўскага ў Прагу была склікана Беларуская нацыянальна-палітычная канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, нацыянал-сацыялістаў і беспартыйных дзеячаў. Амаль палову ўдзельнікаў канферэнцыі (18) складалі дэлегаты БПСР. На працягу пяці дзён нарадаў удзельнікі канферэнцыі распрацавалі план дзеяння ў новых палітычных умовах. У прынятай на заканчэнне канферэнцыі рэзалюцыі было сказана, што Беларусь павінна быць непадзельнай і незалежнай дзяржавай. Адзінай легальнай уладай з’яўляецца ўрад БНР які мандат атрымаў ад Рады. Рыжскі дагавор удзельнікі канферэнцыі назвалі трактатам аб падзеле, а склаўшыся парадак па абодвух баках рыжскай мяжы — акупацыяй Беларусі дзвюма суседнімі дзяржавамі. У рэзалюцыі «ўсе актыўныя беларускія сілы» заклікаліся да барацьбы ўсімі магчымымі сродкамі «супраць падзелу Беларусі». Удзельнікі канферэнцыі заявілі: