Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 104
Перейти на страницу:
Стральцы стаялі, стрэльбы ўжо нарыхтаваўшы, З напружаннем галовы ў той бок скіраваўшы. Чакаць даўжэй не могуць! Вось пасты кідаюць То тут, то там і ў лес глыбей перабягаюць, Каб звера чым хутчэй сустрэць. Хоць Войскі строга З каня яшчэ раз папярэджваў, што такога, Хто кіне пост, адсцёбае аброжкай з ходу, Якога б ён ні быў становішча ці роду, — Не слухалі. Усе, супроць яго прыказу, Пабеглі ў лес. Тры стрэльбы грукнулі адразу, А потьш — кананада, аж мацней за стрэлы Раўнуў мядзведзь, і рэха праняло лес цэлы. Рык страшны болю, шалу, роспачы, трывогі! За ім сабачы гвалт, трубы зык, выкрык строгі Грьшелі з нетраў пушчы. А стралкі з засады Ў лес беглі, ўзводзілі куркі, былі ўсе рады, І толькі Войскі жаласна крычаў, што маху далі. Стральцы з нагоншчыкамі крута павярталі Звяру наперарэз, між нетрамі і пуіпчай. Мядзведзь, спалоханы людзьмі, сабачай гушчай, Звярнуў назад — туды, дзе слаба пільнавалі, Ў бок поля, дзе стральцы пасты папакідалі, Дзе толькі засталіся з ланцуга аблавы Тадэвуш, Войскі, Граф і той-сёй менш рухавы.
Тут лес радзейшы быў. Аж вось чуваць трэск лому, І вырваўся, як з хмар, мядзведзь навалай грому, За ім — сабакі: брэшуць, рвуць. Ён стаў на ногі I, рыкам страшачы, хоць поўны сам трывогі, Хапаўся лапамі за дрэвы, за карэнні, За пні смалістыя, за ўросшыя каменні І кідаў у сабак, людзей, ды вырваў дрэва I, як даўбнёй ім круцячы управа, ўлева, Рвануўся на апошніх стражнікаў аблавы — Тадэвуша і Графа. Тыя бой крывавы Прымаюць, выткнулі ў звяра ствалоў па пары, Як два грамаадводы ў масу чорнай хмары, I, як адзін, абодва за куркі рванулі. (Неспрактыкаваныя!) Стрэльбы ўраз раўнулі, Не трапілі. Мядзведзь скакаў, яны ў той хвілі За раз абодва піку ўткнёную ўхапілі І вырывалі хто сабе. А тут жа блізка Клыкоў рады бялеюць з велічнага пыска, І над галовамі павісла лапа звера. Збялелі, скочылі назад, пад пушчы бераг І уцякалі. Звер з узнятай лапай гнаўся: Махнуў, не трапіўшы упаў, ізноў падняўся, Браў светлы графаў волас чорнай лапай груба… Сарваў бы чэрап з галавы, як шапку з чуба, Ды Рэент і Асэсар выскачылі збоку, Гервазы быў наперадзе на сто мо крокаў, За ім — ксёйдз Робак, хоць без стрэльбы, і тут з раду Утрох тры стрэлы далі, быццам па загаду. Мядзведзь уверх падскочыў, як шарак ад хартаў, І рынуў долу галавой. Яшчэ упарта Мльюком крутнуўся, і ўсё той разгону сілай Дагнала туша Графа і на землю збіла. Яшчэ ўставаў і роў, ды ўжо на ім віселі Са Страпчай Спраўнік і яшчэ жывога елі.
Тут Войскі падхапіў, тасьмой прымацаваны, Буйволлі доўгі рог, круты пакарбаваны, Як боа-вуж, паднёс да губ, аберуч сціснуў, Як буталь, твар надзьмуў, крывавьш вокам бліснуў, Павекі прычыніў, сцягнуў углыб паўбруха, У лёгкія паслаў усе запасы духу І граць пачаў. Рог, быццам віхру на пацеху, Панёс па пушчы голас, паўтараны ў рэху. Стральцы замоўклі, сталі гоншчыкі ў здзіўленні, Пачуўшы гукаў моц, іх чыстыя адценні. Стары, што славіўся даўней сваім мастацтвам, Рашыў з ім зноўку паляўнічым паказацца. Жыццём уміг напоўніў нетры і дубровы, Нібы спусціў сабак і распачаў уловы; Ігрой ён ход аблавы пераказваў хутка: Спачатку рэзкі, звонкі зык трубы — пабудка, Пасля за енкам енкі — брэх сабачы смелы, А месцам цвёрды тон, як гром, — няйначай, стрэлы.
Тут змоўк, а рог трьшаў; тады ўсім выдавала, Што Войскі граў яшчэ, а гэта рэха грала.
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)