Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 104
Перейти на страницу:
Падзьмуў ізноў. А рог, здавалася, мяняўся І ў вуснах Войскага грубеў, цянеў, згінаўся І зверам галасіў: то, быццам, воўчай шыяй Выцягваецца доўга і панура вые, То зноў, нібы раскрыўшыся ў мядзведзя горла, Раўнуў; і вецер зубра рыканне раздзёрла.
Тут змоўк, а рог трьшаў; тады ўсім вьвдавала, Што Войскі граў яшчэ, а гэта рэха грала. Пачуўшы музыкі шэдэўр — той песні гукі, Дуб дубу паўтараў іх, неслі букам букі.
Вось дзьме ізноў. Мо сто рагоў ірвецца з рога: Разносіцца вакол цкаванне, гнеў, трывога Стральцоў, сабак і зверыны. Аж Войскі ўдарыў, Падняўшы рог, трыумфу гімнам проста ў хмары!
Тут змоўк, а рог трымаў; тады ўсім выдавала, Што Войскі граў яшчэ, а гэта рэха грала. І колькі дрэў, рагоў гудзела столькі з бору, Адны другім насілі песню, бы ў хор з хору. І музыка ўсё станавілася шырэйшай, Далейшай і чысцейшай, што раз выдатнейшай, Аж знікла ў далях дзесьці ля нябёс парога!
І Войскі рукі, апускаючы ад рога, Раскрыжаваў. А рог на поясе раменным Апаў і калыхаўся. З позіркам праменным, З прыбракшым тварам Войскі, музыкай натхнёны, Стаяў, яшчэ лавіў знікаючыя тоны. Тым часам загрымелі навакол музыкі Віваты, віншаванні, воплескі і крыкі.
Памалу сціхла ўсё, і вочы ад музыкі Звярнуліся ізноў на звера труп вялікі. Ляжаў, скрываўлены і кулямі прашыты, Грудзьмі уплецены ў траву і ў землю ўбіты. Развёў пярэднія шырока накрыж лапы, Яшчэ ўздыхаў, а кроў лілася цераз храпы. Расплюшчваў вочы, ды ўжо галавы не зрушыць, Бо п’яўкі Падкаморавы ўпіліся ў вушы: Па левай — Страпчая, а Спраўнік злы прыссаўся Па правай старане і кроўю напіваўся.
Аж прут, па Войскага загаду, ушчамілі Сабакам між зубоў і ляпы так раскрылі. Перавярнулі дагары цяпер мядзведзя, І зноў трайны віват аж хмары зрушыў недзе.
«А што? — Асэсар крыкнуў, стрэльбу ўзняўшы ўдала, — А што мая стральбінка? Наша, наша брала! А што? Мая стральбінка — дробненькая пташка[34], А вось што паказала! Гэта ёй не цяяжа. Ніводзін дарма не пайшоў з яе ладунак! Мне князь Сангушка гэткі справіў падарунак». І тут паказваў стрэльбу дзіўнае работы, Хоць дробную, і выхваляў яе даброты. «Бег я, — прамовіў Рэент, пот абцёршы з твару, — Бег я за медзвядзём, а Войскі тут з гушчару Крычыць мне: „Стой!“ Як тут стаяць? Мядзведзь у поле, Як заяц скача, хоча вырвацца на волю, Аж дух мне заняло — дагнаць няма надзеі, Управа глянуў, бачу: кепскія падзеі, З засады вырвецца, дык стой, кажу, маруха! На вока ўзяў, і вось ляжыць, сабачы юха. Вось стрэльба, вось сапраўдная Сагалясоўка, Кляйма: „Сагаляс, Лондан а Балабаноўка“. (Там жыў наш слесар, бо і там жывуць палякі, Рабіў ён стрэльбы, што такія маюць знакі.)».
«Як так? — Асэсар пырснуў,— сотня сот мядзведзяў! Дык гэта, быццам, пан забіў? Што пан там збрэдзіў?» «Паслухай, — мовіў Рэент, — тут не следства, пане, А тут аблава! Кожны тут за сведку стане».
Дык зараз пачаліся спрэчкі і дакоры, Хто стаў пры Рэенце, а хто пры Асасоры. Ніхто Гервазага не ўспомніў, забягалі З бакоў, а што было наперадзе, не зналі. Прамовіў Войскі: «Ну цяпер хоць ёсць прычьюа, Бо гэта ўжо не то што нейкі там зайчына, А тут мядзведзь, тут варта змераць мэту І дабівацца праўды, хоць і з пісталета. Змірыць вас вельмі цяжка, дык старым звычаем, Змагацца вам у паядынку дазваляем. Адну я помню між суседзямі нязгоду: Жьші ў мой час два шляхціцы старога роду Абапал над прыгожаю ракой Вялейкай. Адзін Дамэйкам зваўся, а другі Давэйкам, і гэтак жа ў адну мядзведзіцу стралялі, А потьш, так як вы цяпер, спрачацца сталі. Уздумалі страляцца ледзь ні дула ў дула — Праз скуру медзвядзя — так злосць іх агарнула. Той паядьшак нашумеў даўней нямала, Бо песні на’т спявалі пра яго, бывала. Я секундантам быў і з самага пачатку Глядзеў на іх, дык раскажу вам па парадку».
Але ў той момант спрэчку пагасіў Гервазы. З увагай медзвядзя ён абышоў два разы, Узяў цясак і пысу ім рассек надвое, Намацаў кулю, выняў і абцёр палою, Пасля агледзеў моўчкі, а калі праверыў, Ці ўходзіць у патрон, і з дулам стрэльбы змерыў, Узняўшы з куляю далонь над галавою, Сказаў: «Вось куля, ды яна не з вашай зброі, Панове, а з старой гарэшкаўскай куркоўкі (I стрэльбу ўзняў уверх, спавітую ў аборкі), Ды выстраліў не я. О, як жа хутка, смела Там трэ’ было страляць! Аж мне ў вачах цямнела, Бо панічы абодва ў мой напрамак беглі, А звера кіпцюры на Графа ледзь не леглі — Апошняга з Гарэшкаў! хоць і па кудзелі. Ой, Божа! крыкнуў я і покуль мы глядзелі, Ксёндз Бернардын якраз падбег на дапамогу. Ён засароміў нас! Вось гэта ксёндз! Трывогу Стрымоўваў я, дрыжаў, хацеў страляць, не стрэліў, Ён стрэльбу вырваў з рук маіх, даў стрэл, пацэліў. Між двух галоў страляць! Сто крокаў! І папасці! Якраз у ляпу! Зубы так яму пакласці! Паны! Даўно жыву і заяўляю смела: Адзін мог толькі гэткім пахваліода стрэлам. Адзін той злыдзень мог страляць вось гэткім чынам, Той, што выстрэльваў коркі на хаду жанчынам, Той лотра слаўны, лешп бы век мне з ім не знацца, Той Яцак, той Вусач… Лепш з прозвішчам стрымацца. Ды ўжо яму ганяцца за мядзведзем годзе — Сядзіць ён у смале пякельнай, як у мёдзе. Хвала ксяндзу! Ён двух людзей ад смерці збавіў, А мо і трох. Я справу так сабе паставіў, Што, каб апошняе дзіця з Гарэшкаў роду У зубы звера трапіла, я асалоду Знайшоў бы ў тьш, каб і мае скрышыў ён косці. Дзе ксёндз? Трэ’ вьшіць за здароўе ягамосця».
вернуться

34

Пталікі — гэта стрэльбы дробнага калібра, у якія ўкладаецца невялікая куля. Добрыя стралкі з гэткіх стрэльбаў збіваюць птушку ў палёце.

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)