Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
- Автор: Мицкевич Адам
- Год: 1998
- Язык: белорусский
- Год: Беларускі фонд культуры
- ISBN: 985-6523-01-X
- Переводчик: Пятро Бітэль
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:
Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
Перейти на страницу:
Пан Рэент галаву павесіў невясёла,
Асэсар сумным вокам кідаў навакола,
А потым пачалі тэорыі разводзіць,
Што ў гэткай справе гончым ход свабодны шкодзіць,
Што заяц раптам скочыў і не быў цкаваны
І што, каб хіба быў сабака падкаваны,
Тады дагнаў бы мо па гэткай камяніцы.
Разумна ўмелі на дэталях запыніцца.
Каб слухачы хацелі, многа б скарысталі,
Але не слухалі. Адны пасвістваць сталі,
Пасмейвацца другія, іншыя ў той хвілі,
Мядзведзя ўспомніўшы, аб ім загаварылі.
А Войскі толькі раз за зайцам вокам кінуў
I, ўбачыўшы, што той між дрэў у лесе згінуў,
Вось так свой сказ канчаў: «Дык жа на чым мы сталі?
Ага! на тым, што слова мне абодва далі
Страляцца праз мядзведзя скуру. Шляхта гнеўна
Крычыць: „Дык гэта ж дула ў дула! Смерць! Напэўна!“
Я ў смех, бо чуў ад Мара, мудраца старога,
Што скурай звера можна змерыць вельмі многа.
Вядома вам, панове, што Дыдо-царыца,
Прыбыўшы ў Лівію, рашьша там спыніцца
І гэтакі зямлі палетак старгавала,
Які б накрыць адной валовай скуры стала[36].
На тым кавалку поля вырасла Карфага!
Вось гэта абмяркоўваў я ўначы з увагай.
Ледзь стала днець, Давэйка едзе ў тарадэйцы
На зборны пляц, насустрач коннаму Дамэйцы.
Глядзяць, ажно праз рэчку мост ляжыць касматы
З мядзведжай скуры, зрэзанай на паскі-латы.
Паставіў я Давэйку на хвасце мядзведзя,
Дамэйцы ж месца выпала за рэчкай недзе.
„Цяпер страляйцеся, — кажу, — хоць і да смерці,
Але без згоды з месц вас не пушчу, паверце“.
Яны — у злосць, а шляхта поўзае ад смеху.
Тут я з ксяндзом давай адводзіць іх ад грэху
Евангеллем, законам. Просім грамадою.
І так прыйшлося ім адмовіцца ад бою.
Выпадак гэты да іх дружбы прычыніўся.
З Дамэйкавай сястрой Давэйка ажаніўся,
Тады Дамэйка шваграву сястру засватаў.
Маёмасць роўна падзялілі, як брат з братам,
А месца, што праславілася справай гэткай,
Карчму паставіўшы, зваць пачалі Мядзведкай».
Перейти на страницу: