Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 104
Перейти на страницу:
Тут спрэчкі пачаліся, доказы, праверкі. Ксёндз бернардын звярнуўся зноў да табакеркі, Прамоўцаў частаваў, і ў хаце заціхала, Бо шляхта з ветлівасці нюхала і чхала. Ксёндз з перапынку скарыстаў і мовіў далей: «Ад гэтае табакі многія ўжо чхалі! Паверце, гэта табакерка генерала Дамброўскага разы чатыры частавала!» «Дамброўскага?» — спыталі. «Я не памыліўся, Я быў пры ім, як ён пад Гданьскам біўся. Ён сеў пісаць і вось, каб сон яго не змарваў, Нюхнуў і, чхнуўшы, па плячы мяне ударыў: „Так, ксенжа Робак, — кажа, — ксенжа бернардыне, За год які мо ў вашай стрэнемся краіне. Скажы, няхай сустрэнуць там мяне з табакай, Да з Чанстахоўскай, я не нюхаю ўсялякай“». Прамова гэта узбудзіла хваляванне І радасць так, што ў зале зразу ўсе дазвання Замоўклі, потым той-другі прамовіў слова І паўтараў: «Табака з Польшчы? Чанстахова? З Італіі? Дамброўскі?»… Потым раптам разам Як быццам словы з думкі аднае наказам Злучыліся ў адзін, хоць і не стройны голас: «Дамброўскага» ўсе заспявалі навакола. Хапіліся ў абдьшкі ў радасці бяскрайняй Мужьгк і граф, крыж з мітрай, карабель з параем. Забыліся пра ўсё і на’т пра бернардына, Крычалі весела: «Гарэлкі! Мёду! Вінаў!»
Ксёндз Робак тую песню слухаў, усміхаўся, Ды каб спыніць яе, за табакерку ўзяўся І гэтак чхнуў, што ўраз мелодыю ім зблытаў, I, пакуль ладзілі яе, працягваў спрытна: «Табаку хваліце, паны і дабрадзеі, Ды гляньце ў табакерку — што там за падзеі». Тут хусткай донца ад табакі выцер чыста І армію вакол паказваў, што ўрачыста, Як дробных мушак рой, стаяла. У гэту гушчу Умяшаўся коннік-камандзір, падобны хрушчу. Каня ўзнімаў, як быццам рваўся да нябёсаў, Рука на повадзе, другая каля носа. «Зірніце, — мовіў Робак, — на таго вунь мужа, Хто ён, згадайце!» Ўсім было цікава дужа. «Вялікі чалавек і цар, хоць без адзнакі, Але не рускі — ў іх не нюхаюць табакі». «Вялікі,— мовіў Цыдзік, — а чаму ў капоце? Вялікія, звычайна, ўсе у пазалоце, Бо ўзяць у маскалёў, ледзь генерал, маспане, То ўвесь у золаце, як рыба у шафране». «Я, — мовіў Рымша, — бачыць колісь меў нагоду Касцюшку, камандзіра нашага народа. Ён чын меў важны, а хадзіў вось у сукмане Ці ў той чамарцы». «Ды ў якой чамарцы, пане? — Пярэчыў Вільбік. — Гэту ж звалі тарататкай». «Дык тая ж фрэндзлі мела, а тут крой быў гладкі!» — Міцкевіч крыкнуў. І ўзняліся зараз свары За формы крою тарататкі і чамары.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)