Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 104
Перейти на страницу:
А ксёндз, убачыўшы, што зноў бяседа рвецца, Ізноў яе да вогнішча сабраць імкнецца — Да табакеркі. Частаваў, нанова чхалі, Здароўя зычылі, а ён працягваў далей: «Калі Напаляон падчас бітвы прьшае Табаку, гэта знак, што ён перамагае. Так пад Аўстэрліцам было. Француз гарматы Паставіў, а на іх ляцеў маскаль заўзяты. Вось кесар моўчкі пазіраў: французы стрэляць І войскі маскалёў на землю так і сцелюць — Полк за палком ляцеў, і гінулі ваякі. Што полк зляціць, то кесар прьше нюх табакі. Дык Аляксандар той ды са сваім брацішкам Тьш Канстанцінам і з нямчынаю Францішкам Давай рваць з поля. Кесар бачыць — бой суняўся, Дык з пальцаў строс табаку, ціха засмяяўся. Хто з вас у войску кесара на службе будзе, Няхай маіх слоў гэтых не забудзе».
«Ах мілы ксенжа наш! — сказаў ізноў Скалуба, — Калі ўжо тому быць? Лічыць ужо нялюба Дзён каляндарных. Вочы нашьы збалелі Іх выглядаць у святы, ледзь ні штонядзелі. А цар нам злезці з шыі ўсё ніяк не хоча. Раса нам, покуль сонца ўзыдзе, выесць вочы».
«Маспане, — ксёндз сказаў,— хай бабы наракаюць, І шынкары, злажыўшы рукі, хай чакаюць, Пакуль каго ў карчму не прывядзе дакука. Пабіць з Напаляонам маскалёў не пггука, Бо ён і немцам ажно тройчы лазню справіў, Стаптаў і прусакоў, і Англію адправіў Назад за мора, дык і маскалям дагодзіць, Але глядзіце вы, што з гэтага выходзіць: Вось мы збяромся на каня тады садзіцца І шаблі возьмем, як не будзе ўжо з кім біцца, А кесар, сам стаптаўшы ворагаў пад ногі, Спытае: „Хто вы? Мне не трэба вашай дапамогі“, Калі гасцей чакаюць, шчыра ў хату просяць, Дык іх рыхтуюцца сустрэць, сталы пазносяць, Дом чыста прыбяруць, павымятаюць смецце.. Рыхтуюць дом, рыхтуюць, паўтараю, дзеці!»
Маўчанне наступіла, потым запыталі: «Што значыць „дом рыхтуюць“? Мы не разгадалі Мы ўсё ахвотна зробім, што у нашай сіле, Але б вас, дабрадзею, выясніць прасілі…»
А ксёндз глядзеў цераз акно на двор за браму, Убачыў штосьці там, аж высунуўся ў раму, Пасля ўстаў, кажучы: «Пара мне. Пры сустрэчы Яшчэ пра розныя пагутарым мы рэчы. Я заўтра ў места еду, але, пэўне, скора Наведаю ўсіх вас, як вырушу па зборы».
«Дык хай жа ў Негрьшова ксёндз заехаць рачыць, Сказаў аконам, — вас Харонжы хоча ўбачыць. Далёка між людзьмі такая ходзіць мова: Шчасліва трапіў, бьвццам ксёндз у Негрьшова». «Да нас, — сказаў Зубкоўскі,— просім, калі ласка, Бо знойдзецца і ў нас сувойчык, масла фаска, Кароўка ці баран, бо і пра нас ёсць слова: Яму, нібы ксяндзу, што трапіў у Зубкова». «I к нам», — прасіў Скалуба. Побач Тараевіч Сказаў: «Галодны ксёндз не выйшаў і з Пуцэвіч». І гэтак кожны абяцаў штось бернардыну, Праводзячы яго. Ён спешна ўсіх пакінуў,
Бо перш ужо ў акне Тадэвуша угледзеў, Як той скакаў у лес гасцінцам на мядзведзя, Прыгнуўшыся, без шапкі, з скрыўленьш абліччам Каня і шпорачы, і сцёбаючы бічам. Від гэты бернардьша задзівіў, узрушыў, Дык хуткім крокам за хлапцом дарогай рушыў У пушчу, што, як толькі зрок людскі акіне, Займала цэлы краявід сцяною сіняй.
Хто ж зведаў пушч літоўскіх змрочныя абшары Аж да сярэдзіны, да глыбіні гушчару?! Рыбак дно мора толькі ля ўзбярэжжа знае, Сталок, звычайна, нетры пушчаў абмінае, Ён толькі з большага знаёмы з іх абліччам, А іх нутро і застаецца таямнічым, Бо што там — казка, чутка знае мо пра тое. Калі б ты бор мінуў і падшыццё густое, Наткнуўся б на абвалы пнёў, калод, каменняў, Акружаных дрыгвою, тысячай струменняў, Заросшых сеткай зелля, мураўёў капцамі, Шаршнёў, вужакаў гнёздамі, лазы дубцамі. Калі б і гэта не стрымала чалавека, Дьгк большая прад ім паўстала б небяспека — Далей, як ямы воўчыя, на кожным кроку Сустрэнуцца азёры, скрьггыя ў асоку, З такою глыбінёй, пгго дна іх не прамераць. (Сядзяць там чэрці, калі толькі чуткам верыць.) Вада тых студняў свеціцца іржой крывавай, Смярдзіць і ўдзень, і ўночы, дьшіцца плюгава, Аж дрэвы навакола чахнуць і хварэюць: Лісты, кару губляюць, не растуць, чарвеюць, Сукі іх пакрывае мох каўтунаваты, А кожны пень і ствол грыбамі барадаты. Лес гэты над вадою — быццам ведзьмаў група Што грэе рукі над гаршком, дзе вараць трупа.
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)