Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 104
Перейти на страницу:
Карчма раздзелена накшталт габрэйскай школы Адна палова — збор каморачак парожніх Для паняў і паноў і іншых падарожных, Другую скрозь займае зала. Ў гэтай зале Уздоўж ля сцен сталы шматногія стаялі, Пры іх, ніжэйшыя, — радамі табурэты, Як дзеці ля бацькоў. Вось тутака ў дзень гэты Сядзела шмат сялян, сялянак, шляхты дробнай Усе падрад, а аканом сядзеў асобна. Пасля імшы ў капліцы, бо была нядзеля, Зайшлі да Янкеля глынуць хмяльнога зелля. Ля кожнага шумела ўжо з сівухай чарка, А навакола з бутлем бегала шынкарка. Сам Янкель-арандар у доўгім аж па пяты Халаце, што быў спераду на гафткі ўзяты, Адной рукой пагладжваў бараду сівую, А за шаўковы пояс залажыў другую. Паглядваючы вокал, аддаваў загады, Вітаў гасцей, мірыў, калі ўзнікалі звады, Спьшяўся часам слова мовіць аднаму-другому, Сачыў за ўсімі, але не служыў нікому. Стары габрэй быў навакол здаўна ў пашане За чэснасць, бо хоць жыў даўно тут, ні сяляне, Ні шляхта на яго не мелі крыўд ніколі, Бо і за што? Напіткаў добрых меў даволі, Цану загадваў правільна, без ашуканства, Падвыпіць дазваляў, хоць і не зносіў п’янства. Ахвотнік быў да гульняў: у яго вяселлі І хрэсьбіны спраўлялі. Кожнае нядзелі К сабе ў карчму з суседняга сяла ён клікаў З дудою і басэтляй ведамых музыкаў.
І сам знаў музыку, граў з талентам, бывала, На слаўным іхнім інструменце, на цымбалах. З двара ў двор ходзячы, здзіўляў мастацкім граннем І песняў чыстым і прыгожым выкананнем. Хоць і габрэй, валодаў добра польскай мовай, Любіў парадаваць народнай песняй новай, Прывозіў з занямонскай кожнае выправы Прыпеўкі з Галіча[29], мазуркі з-пад Варшавы. І чутка ёсць, ці цалкам пэўная, не знаю, Што першы ён прывёз да нас з чужога краю І першы распаўсюдзіў у ва ўсім павеце Праслаўленую сёння песню ў цэлым свеце, Якую першы раз дзесь на зямлі Аўзонаў Зайгралі гучна трубы польскіх легіёнаў. Музычны талент у Літве здаўна ў пашане, Прыносіць славу ён, багацце і каханне. Дык Янкель жыў заможна, але ў веку сталым Павесіў на сцяне шматструнныя цымбалы, Асеў з сям’ёю у карчме, заняўся шынкам, Апроч таго быў у мястэчку падрабінкам. Усюды і заўжды ён госцем быў жаданым: Парадзіць мог у вьшадку якім складаным І на віцінным гандлі збожжам добра знаўся[30], І славай добрага паляка карыстаўся.
Старыя спрэчкі паміж карчмамі ўладзіў. Абедзве арандуючы, трымаў ва ўладзе Задзір і змусіў з воляю сваёй лічыцца Усіх староннікаў Гарэшкі і Сапліцы. Дык шанаваў старога карчмара і грозны Гарэшкаўскі ключар і неспакойны Возны. Пры ім спынялі, за даўнейшыя абразы, Гервазы грозную руку, язык Пратазы.
Гервазага няма, падаўся на аблаву, Бо ведаў, што на небяспечную забаву Паехаў Граф, дык каб не стрэўся з небяспекай, Рашыў яму служыць і радай, і апекай.
На пастаянньш месцы Ключніка ў святліцы, На покуці сягоння бернардын садзіцца[31] — На гэта месца Янкель Робака падводзіць, Відаць, яго шануе, бо, як можа, годзіць: Як толькі заўважаў яго пустую чарку, Адразу да манаха падклікаў шынкарку, А тая падлівала ліпавага мёду. Чуваць, калісьці мелі не адну нагоду Сустрэцца дзесьці за кардонам. Ксёндз заходзіў Не раз і ўночы у карчму і час праводзіў На тайных гутарках. Сёй-той плёў пад сакрэтам Пра кантрабанду, ды паклёп, відаць, быў гэта. Ксёндз Робак гаварыў, а шляхта прыўставала, З увагай слухала яго і акружала, І сунула насы к манаскай табакерцы Ды нюхала чаргой і чхала ўжо ад сэрца.
«Reverendissime, — сказаў ксяндзу Скалуба, — Вось гэта дык табака! Дастае да чуба! З тых дзён, як нос нашу (тут доўгі нос пагладзіў), Такой не нюхаў я (і чхаць ізноў заладзіў), Мо бернардынская і, пэўне, з Коўна родам, Бо горад той табакай славіцца і мёдам. Я быў там год ужо…» Ксёндз мовіў: «На здароўе Усім вам, паважаныя мае панове! Што ж тычыцца табакі, дык змыліўся груба Наш вельмі паважаны дабрадзей Скалуба. Яна аж з Яснае гары, яе паўліны У Чанстахове труць з табачнае расліны, У месцы цудамі праслаўленай іконы Прачыстай, каралевы польскае кароны; Народ яе ў нас і літоўскай называе. Яна Карону і цяпер абараняе, Літву ж дык вельмі схізма ўжо апанавала!» «Аж з Чанстаховы? — мовіў Вільбік, — год не мала Таму я ў споведзі там быў. Даходзяць весці, Што быццам бы француз, гасцюючы ў тым месце, Касцёл задумаў разваліць і скарб заграбіць, Ды лжэ „Кур ’ер Літоўскі“, як заўсёды, мабыць?» «Няпраўда, — мовіў Робак, — пан наш найяснейшы Напаляон — католік сёння найшчырэйшы, Яго ж памазаў папа; паміж імі згода, Дык лечаць норавы французскага народа, Што трохі папсаваўся. Праўда, з Чанстаховы Аддалі многа серабра на скарб вайсковы Для бацькаўшчыны Польшчы. Гэтак, з волі Божай, Заўжды яго алтар радзіме дапаможа. У Княжастве Варшаўскім вось, з народу волі, Сто тысяч войска ёсць, а хутка будзе болей, А хто аплаціць войска? Можа, вы, літвіны? Вы ж плаціце Маскве са шкодай для краіны». «Чорт даў бы, — крыкнуў Вільбік, — гвалтам забіраюць!» «Ой, дабрадзею, — селянін азваўся з краю З паклонамі ксяндзу і, пачасаўшы ў чубе, — Яно, сказаць, і шляхту ўсю вядуць к загубе, А з нас дзяруць, як лыка». «Хам! — тут голас зычны Падаў Скалуба, — што табе? Ты ўжо прывычны, Што як вугра цябе дзяруць, а гербаваным, Вяльможным, у свабодах залатых хаваным, Як нам? Даўней, браты, хто у шляхоцкім родзе… („А як жа, — крыкнулі ўсе, — роўны ваяводзе!“) А сёння нам правоў шляхоцкіх адмаўляюць: Вось дакажы паперай, хто ты, — заяўляюць!» «Вашэці меней крыўдна, — тут сказаў Юрага, — Вашэці род мужыцкі, прадзед твой стаў шлягай, Але вось я! З князёў! Мяне маскаль пытае, Калі я вольным стаў? Бог толькі гэта знае! Няхай ён пойдзе ў лес, спытаецца ў дубіны Правоў расці над іншыя ўсе дзеравіны». «Гэй, князь! — азваўся Жагель, — бай каму другому, Тут знойдзеш мітры ледзь не ў кожным дому». «У гербе крыж, — сказаў Падгайскі,— значыць, скрьгга Алюзія, што род ідзе ад неафіта». «Фальш! — крыкнуў Бірбаш, — я з графоў татарскіх, знаю, А крыж у гербе „Карабель“ таксама маю». «Парай, — Міцкевіч крыкнуў,— гэта герб князёўскі, Пра гэта многа піша ведамы Стрыйкоўскі!»
вернуться

29

Каламыйкі — рускія песні, падобныя да польскіх мазурак.

вернуться

30

Віціны — гэта вялікія судны на Нёмане, якімі ліцвіны карыстаюцца для гандлю з прусамі, сплаўляючы збожжа і атрымоўваючы ўзамен каланіяльныя тавары.

вернуться

31

Пачэснае месца, дзе даўней стаўлялі хатніх багоў, дзе дагэтуль рускія вешаюць абразы. На покуці літоўскі селянін садзіць госця, якога хоча ўшанаваць.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)