Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104
Перейти на страницу:
Адзін капрал Дабрынскі Сак ані музыкаў Не чуе, не гуляе, не ўзнімае крыкаў, Стаіць з рукамі за спіною, з неахвотай Успамінаючы даўнейшыя залёты — Як абрываў для Зосі кветкі ля крынічкі, Кашолачкі ёй плёў, вырэзваў завушнічкі. Няўдзячная! Ўсе падарункі змарнаваны! Хоць уцякала, хоць быў бацькам пакараны Не раз, ішоў і на паркан стары ўзбіраўся, Каб праз акно пабачыць. Праз каноплі краўся, Каб толькі паглядзець, як палівала градкі, Гуркі збірала ці карміла кураняткі. Няўдзячная! Тут галаву ўцягнуў і свіснуў Мазурку, а пасля кашкет глыбей націснуў, Пайшоў у бок гарматаў, дзе стаяла варта I, каб прагнаць нуду, пачаў граць у дружбарта З сябрамі, чаркай асалоджваючы жаласць. Такую меў да Зосі ён пачуццяў сталасць.
А Зося ўсё танцуе. Хоць у першай пары, Аднак здалёк ледзь бачная на тым абшары Зарослага дзядзінца, дзе натоўп быў гэткі. Апраненая ў зелень, выстраена ў кветкі, Між траў і кветак кружыцца няспынным лётам,
Кіруе танцам, як анёлы зор зваротам: Згадаеш, дзе яна, бо Зосю бачыць кожан, Бо кожны Зосяю сягоння заварожан. І дарма Падкаморы цягне танца хвілі, Зайздроснікі яе ў яго ужо адбілі. Нядоўга і Дамброўскі шчасцем карыстаўся, Другому адступіў, а там і трэці гнаўся, І той, адбіты, пазірае ўслед з тугою. Аж Зося, змораная, ўбачыла чаргою Тадэвуша і, баючыся вандравання, З ім застаецца, пакідае круг гуляння, Ідзе к сталу наліць гасцям віна ў келіхі
А сонца гасла, вечар цёплы быў і ціхі, Круг неба быў там-сям у хмарачкі спавіты, На захадзе гарэлі ружамі блакіты. Відаць, к пагодзе — хмаркі лёгкія ўрачыста Плылі, як па траве авечак гурт пушысты, А збоку дробныя, як качак статкі. На захадзе хмурынка з беражком нягладкім Фіранкай выглядае тонкай і ажурнай З залочаным рубцом, з сярэдзінай пурпурнай. Яна заходу блескам тлела, прамянела, Але памалу зжоўкла, зблякла, пашарэла. Спусціла сонца твар, фіранку зацягнула I, уздыхнуўшы цёплым ветрыкам, заснула.
А шляхта п’е нястрымна, тосты бурна ўзносіць За камандзіраў, за Тадэвуша, за Зосю, За ўсе тры пары, злучаныя сёння ўранні, За ўсіх гасцей, прысутных на гулянні, За ўсіх сяброў, каго хто толькі спамятае, За тых памёршых, памяць аб якіх святая.
І я там быў з гасцямі, піў і мёд, і віны, А кнігі гэтыя — з тых часаў успаміны.
1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)