Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 104
Перейти на страницу:
Дарма ксяндза шукалі, ён чамусьці скрыўся. Вядома толькі, што на момант быў з’явіўся, Да Графа і Тадэвуша што сіл падскочыў I, ўбачыўшы жывьші, ўзняў на неба вочы, Падаўся ўбок і стаў шаптаць малітву ціха, Пасля пабег праз поле, чым далей ад ліха. Тым часам з Войскага загаду пні і сучча, Лісты і верас пачалі скідаць да кучы. Шугнуў агонь, падняўся дым уверх сасною І шэрым балдахінам стаў над галавою. Над полымем стральцы злажылі ў козлы пікі, На іх катлы падвесілі, пад шум і крыкі. З вазоў нясуць гародніну, муку, прыправы І хлеб. Суддзя куфэрак свой у гонар той аблавы Дастаў, адкрыў, і пляшак бліснулі галовы. Ен выняў самы большы буталь адмысловы (Багаты падарунак ад ксяндза Рабака). Гарэлка з Гданьска, дарагая для паляка. «Няхай жыве! — сказаў Суддзя з паднятай чашай, — Наш горад Гданьск, зноў быць яму ва ўладзе нашай!» І па чарзе ўсім наліваў лікёр срабрысты. Пакуль дно залатым не заблішчала лістам[35].
Бігос варылі ў кацялках. Сказ многаслоўны Не перадасць той колер, пах і смак цудоўны. Пачуе мешчанін звон рыфмаў, слоў парадак, А смак і застанецца толькі ў цьме здагадак. Каб песні ацаніць літоўскія і стравы, Здаровым трэба быць, вяртацца трэ’ з аблавы.
Ды і без тых прыправаў вельмі смачнай ежай Бігос бывае. Ўраз з гароднінаю свежай Капуста квашаная да яго бярэцца, Што, згодна прыказкі, у рот сама кладзецца. Закрытая ў катле з прыправамі і з мясам, Гатуецца, пакуль уся не сойдзе квасам, Пакуль агонь яе не змякчыць і не сцісне, А з берагоў начыння з парай вар не свісне І не напоўніцца паветра араматам.
Бігос гатоў. Стральцы бягуць і зухавата З бадзёрасцю штурмуюць лыжкамі начынне. Медзь звоніць, і бігос, як камфара, ўміг гіне. Знік, паляцеў. І толькі пара ў нетрах чанаў Бурліць, нібы ў патухшых кратарах вулканаў.
Калі ўжо ўсе даволі падпілі, пад’елі, На воз усклалі звера і на коней селі, Усе вясёлыя, апроч двух: Асасора І Рэента. Яны больш злыя, чым учора, Бо паспрачаліся за стрэльбу Сангушкоўку І за балабаноўскую Сагалясоўку. І Граф з Тадэвушам зрок долу апускалі З няёмкасці, што прамахнулі і ўцякалі, Бо на Літве, хто звера выпусціць з аблавы, Шмат мусіць працаваць, каб зноў дабіцца славы, Граф гаварыў, што першы кінуўся да пікі, Ды перашкодзілі яму, на жаль вялікі; Тадэвуш жа даказваў, што ён, як дужэйшы І да ўжывання пікі больш, чым Граф, спраўнейшы, Яму на выручку спяшыў. Так прымаўлялі Сабе між гоману і ехалі зноў далей.
А Войскі ехаў рады. Чалавек шаноўны Вясёлы быў на рэдкасць і таму пшатслоўны. Дык памірыць задзір паставіўшы заданне, Канчаў пачатае раней апавяданне: «Пан Рэент, калі я хацеў, каб з Асасорам Вы біліся, дык не таму, што страціў сорам І прагнуў вашае крыві, о крый вас, Божа! Хацеў вас памірыць, настрой падняць, быць можа. Жартдумаўузнавіць, якігодтомусорак Прыдумаў. Дзіўны жарт. Бьыіо аб ім гаворак! Вы маладыя, вам не ў памяць жарт той даўны, Ад гэтай пушчы колісь да Палесся слаўны.
вернуться

35

У пляшках Гданьскай гарэлкі бываюць на дне лісткі золата.

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)