Кліч роднага звона
- Автор: Далідовіч Генрых
- Год: 1997
- Язык: белорусский
- Год: Юнацтва
- ISBN: 985-05-0142-1
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:
— Можа, i Усяслава не пусцілі.
— «Можа», «можа»...— перакрывіла яна.— А ты, ёлуп, i не запытаў пра гэта! Табе ўсё роўна, што Усяслаў знайшоў падыход да князя, а вас усіх трымае ў кулаку! Як сваіх васалаў!
— От, плявузгаеш! — незалюбіў. Сам-насам, а то i пры сваіх слугах яны з Раксанай не цырымоніліся вельмі, хоць, сказаць шчыра, не ён, а яна брала над ім верх, змушала рабіць тое, што задумвала сама ці што загадваў пыніць яе стрыечны брат.
— Не плявузгаю! — не адступіла яна i цяпер.— Добра ведаю: ты — анучка не толькі перад князем, але i перад Усяславам, перад тысяцкім Бялянам, нават перад старшым Усяслававай дружыны Цішуком! Каб не мой бабскі локаць, дык ты тут быў бы ніхто! Папіхач!
Яна гаварыла злацешлівую, але слушную праўду: ні знатнасцю, ні характарам, ведамі альбо за слугам i па службе ён не ўдаўся i не вызначыўся, дык трымаўся напаверхні таму, што яго падпірала Раксана. Зразумела, гэтая праўда была для яго вельмі пакутлівая: нялёгка быць пад жаночым пазногцем ды яшчэ, трэба сказаць, Раксана была добрая цаца. Яна зусім не задаволілася, што не трапляе ні ў стары, хоць заняпалы ўжо Кіеў, ні ў слынныя Чарнігаў, Смаленск, Ноўгарад ці хоць бы ў недружалюбны як Кіеву, так i Галіцка-Валынскай зямлі Нолацк, а што яе, красуню, з-за княскіх інтарэсаў стрыечнік прэ ў лясны i малавядомы Навагародак за нейкага, як усе кажуць, вахлюка. Мала таго, што не была радая ад Навагародка i яго, мужа, дык неўзабаве пасля першых родаў выявіла яшчэ сваю неўтаймоўную пажаднасць, пачала ліпнуць да яго суперніка, Усяслава (той не спакусіўся яе чарамі ды, пашэптвалі, закахаўся ў жонку суседняга князя Міндоўга), а потым, не спакусіўшы таго, хто ёй спадабаўся, вельмі не перабірала, валялася з усімі, хто не адпіхваў яе, не грэбуючы нават простымі дружыннікамі.
Ён спрабаваў яе ўшчуваць, біць, выганяў у Галіч, але сваяк-дворскі зноў прывозіў яе сюды, угаворваў ix памірыцца, i яна заставалася, зноў i зноў прыносіла яму ўсё новыя насмешкі i пакуты, нарадзіла ажно сямёра дзяцей,— з ix толькі, можа, першая дачка была яму роднай. Толькі гады крыху астудзілі яе гарачую кроў i плоць. Праўда, пабольшала за гэты час іншага — злосці, сварлівасці, а да ўсяго яна ў Навагародку стала ахоўніцай нораваў, за што на яе было шмат за вочы кпінаў i здзекаў.
Цяпер, гутарачы з ім, Раксана запынілася каля покуця — каля стала, лаў i столакаў з дубовых абчасаных, пашкрэбаных шклом i нацёртым, як i падлога, воскам дошак. Над сталом вісеў абраз, шасцібалонкавыя вокны былі зашклёныя кіеўскім шклом, сцены былі атынкаваныя i размаляваныя фрэскамі альбо завешаныя дарагімі дыванамі (дываны, як i фаянсавы посуд, былі з далёкай дзяржавы Буідаў[45]), рознакаляровы дыван ляжаў i на падлозе, ажно да печы з дымаходам — Раксана любіла жыць раскошна i цяпер вельмі перажывала, што з-за мангольскага пагрому, можна сказаць, амаль запыніліся паступаць пышныя i дарагія тавары з Кіева i больш далёкага поўдня ды з Блізкага Усходу (цяпер ужо не ўбачыш тут дзіўных наўючаных вярблюдаў альбо аслоў, арабскіх коней, самае вялікае павозкі-калёсы з соллю з Галіцка-Валынскай зямлі), дык прыходзіцца задавольвацца ўсім звычайным тутэйшым, што можна здабыць у навагародскай альбо ў суседніх літоўскіх, полацкай землях ці ў Ноўгарадзе, куды завозяць свае тавары еўрапейскія купцы.
— Ты мог пахіснуць Усяслава, але не здолеў!— зноў папікнула Раксана.
— Твае ж любімыя князь i братачка далі яму ахоўную грамату! — агрызнуўся ён.
Як кажуць, трапіў у самае сэрца: Раксана, ведаючы пра гэта, была ўжыгнута, прамовіла са шкадаваннем:
— Канечне, князь Данііл залішне расшчадрыўся. Не мог не бачыць: князь Ізяслаў i Усяслаў выдзелілі яму зусім малую сілу, толькі для адчэпнага, а ён — грамату з падзякай i з апраўданнем Усяслава! Я так i скажу сваё слова Андрэю.
— Князь Даніла i твой сваячок хітруюць,— прамовіў, заступаючыся сам за сябе, Расціслаў.— Яны ведаюць: цяпер толькі пагрозай i сілаю Навагародак ужо не ўтрымаюць. Дык трэба абачлівасць i манэўры. Нават задобрылі i будуць задобрываць Усяслава, каб ён не павярнуў свае дружыны супраць ix, а мяне змусяць цяпер удвая-утрая больш усё ўведваць, перадаваць ім i шкодзіць Навагародку. Баяры, канечне ж, убачаць гэта, i той-сёй яшчэ панепрыязнее да мяне. Колькі я пацярпеў ужо i колькі яшчэ прыйдзецца пацярпець за Данілаву палітыку!
— Але ты за гэта нямала i маеш, i будзеш мець, калі не прытупіш свой зрок i слых! Цяпер, як перадае праз свайго чалавека Андрэй, ты павінен проста віжаваць за Усяславам i за воўкам Мендогам, i за яго святым, але хітрым сынком.
— Навіжуй вельмі, калі яны шэпчуцца толькі самнасам!
45
Землі сённяшняга Ірана.