Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 140
Перейти на страницу:

— Твой бацька заключыў з Ордэнам дамову, па якой за дапамогу табе аддаў немцам трэцюю частку Яцвягіі? — пыталіся баяры.

— Гэта не ён, а швагер мой Земавіт, — адказаў Раман. — Што ж, ён толькі працягвае палітыку свайго бацькі, Конрада Мазавецкага. Таму таксама моцна дапамагаў Ордэн.

— За тое і паланіў Земавіта разам з князёўнай Пераславай твой родзіч, а ягоны брат Казімір? — дапытваліся людзі імянітыя.

— Нічога, Земавіт моцны, княства Новагародскае не можа баяцца Казіміра. Нашы сябры крыжаносцы ў апошняй бітве паказалі сябе, як заўсёды, лепшымі воямі хрысціянскага свету. Рыцар Райнер, напрыклад, выратаваў мне жыццё, за што атрымаў павышэнне. Цяпер ён камандзір атрада, хаця і малады.

Тады толькі Жывена, якая сядзела непадалёку, пазнала рыцара. Ён змяніўся: жаўтлявы твар яго набыў выразнасць, каля вуснаў лягла жорсткая складка, кароткая барада хавала шнар на сківіцы. На погляд дзяўчыны ён павярнуў галаву. Зрэнкі яго звузіліся, як быццам перад ім палыхнула маланка, і маладая дзяўчына адчула, нібыта яе пругка штурхнула ў грудзі нейкая хваля. Яна таропка апусціла позірк, чамусьці спалохаўшыся.

— У той бітве загінуў баярын Вышата, а колькі было паранена, — гаварылі за сталом. Раман нахмурыўся:

— Такое жыццё воя. Сёння ён абдымае жонку і дзетак, а заўтра яго жыццё праз горла дымам вылятае, а подзвігі застаюцца сярод храбрацоў.

— Гэта калі за сваю зямлю ваюеш… — пачуўся голас.

Рамана перасмыкнула. Ён хацеў крыкнуць, але, зірнуўшы на Яўлампію, стрымаўся.

— Новагародцы цяпер заадно з Галіцка-Валынскім княствам, — коратка абрубіў князь, і ўсе зноў прымоўклі, а пасля, занурыўшыся, смакталі заедкі, думаючы аб хуткаплыннасці чалавечага лёсу і аб тым, што як васалы галіцка-валынскіх князёў зноўку пойдуць у бітву лепшыя сыны Новагародчыны. А што, калі прыйдзецца змагацца на баку татар, манголаў — гэтых дзікіх народаў, якія не прызнаюць ніякай дыпламатыі, перамоў, а пруць і пруць наперад, агнём заліваючы ўсё перад сабой? Нездарма ж яны ўсё болей згінаюць шыю гордага і магутнага Данілы, і, верагодна, могуць, калі што не так, пераламаць яму і хрыбет. А разам з ім — і залежнаму ад яго Новагародку…

Калі князь выходзіў, родзічы Агапія зноўку падняліся, каб праводзіць іх. У той момант, калі Раман аб нечым загаварыў з удавой, Райнер падышоў да Жывены.

— Я спачатку не пазнаў цябе. Ты стала прыгажуняй.

Гаварыў ён павольна, але на мясцовай гаворцы, а яна знарок адказала на мове лацінянаў:

— А ты стаў сапраўдным крыжаком, забіваеш людзей.

Райнер здзівіўся:

— Ты выглядаеш на сапраўдную высакародную даму. Але я не бачу на табе крыжа. Ты што, усё яшчэ не хрысціянка?

— Не.

— У такога дзеда? — цяжка глянуў на яе Раман Данілавіч. — Значыць, не надта трымаўся сапраўднай веры Хрыстовай.

І дадаў, не стрымаўшыся:

— Новагародак такі: адразу надвое думаюць і робяць.

Але адчуўшы, як пагрозліва замоўкла застолле, адпусціў натужна:

— Я жартую.

І ўсміхнуўся. Абвёў вачыма агромністы стол, на якім стаялі сярэбраныя падносы з заморскімі ласункамі — фінікамі, разынкамі, вяленым інжырам, зацукаранымі пластамі згусцелага вінаграднага соку, павярнуўся і патупаў уніз па лесвіцы. Райнер, спускаючыся за ім, зноўку азірнуўся на Жывену, і зноў яе нібы ўдарыла ў грудзі пругкая хваля, ад якой стала млосна.

— Што са мной? — здзівілася яна, — Я не буду думаць пра яго, і хай ахінуць мяне светлыя Ашвіны сваім залатым покрывам, уратуюць ад цікаўнасці яго і пажадлівасці!

…Вось аб чым думала маладая дзяўчына ў вечар, калі раз'юшаны тэўтон патрушчыў цёмна-пунсовы камень на ейных вачах. Адчувала, што, сама таго не жадаючы, закранула ў жорсткім маладым вою нешта глыбіннае, балючае.

А пасля зноўку закруцілі, завіравалі падзеі, і яна старалася не ўспамінаць пра Райнера, які, вярнуўшыся ў Новагародак камандзірам атрада крыжакаў, служыў пры двары Рамана. Жывене не было цяпер патрэбы ехаць у горад; Яўлампія жыла як маладая прывабная ўдава, уборы яе здзіўлялі раскошай і як бы выдавалі прагу да ўсяго чужаземнага.

З Галіча, а пасля Холма прывозілі час ад часу праз ганцоў лісты ад Апфіі, яны былі сумнымі. Моцна перажывала маладая жанчына разлуку з Новагародкам, сумавала па ягоных магутных кручах і па родным доме. Шкадавала, што не Шварну давялося княжыць у Новагародку з княгіняю. А яшчэ гаравала, што ў маладой пары няма дзяцей, а значыць, ніколі не зможа яна, Апфія, вярнуцца дадому, бо застанецца Новагародак нашчадкам Рамана. Войшалк жа пайшоў у манахі, і ці стане ён дапамагаць братам ці камусьці з іх сесці на стол у княстве альбо ў Руце?

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)