Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
— Гары, ты ж самы малады гулец сярод грыфіндорцаў за апошнія сто год, так?— шпарка перабіраючы нагамі, спытаўся Колін. — Ты напэўна бліскуча гуляеш. А я вось ніколі не лятаў. Гэта цяжка? А гэта твая ўласная мятла? А яна самая лепшая з тых што есць?
Гары ня ведаў як пазбавіцца ад Коліна, які нагадваў нейкі вельмі гаманкі цень.
— А я сапраўды анічагосінька не разумею ў квідытчы, — ўздыхнуў Колін. — Там насамрэч чатыры мячы? І што — два з іх лятаюць і спрабуюць збіць гульцоў з мётлаў, так?
— Так, — упакорыўшыся, таму што цяпер яму прыйдзецца тлумачыць малому квідытчныя правілы, пакутліва адказаў Гары. — Іх называюць бладжэрамі. Аднак, у кожнай камандзе ёсць бітакі, якія адбіваюць іх ад гульцоў сваёй каманды ў бок супернікаў сваімі бітамі. У грыфіндорскай камандзе бітакі — Фрэд і Джордж Візлі.
— А іншыя мячы навошта?— даганяючы Гары, на якога толькі што глядзеў раззявіўны рота, спытаўся Колін.
— Ну, яшчэ ёсць квафл... ён вялізны і чырвоны... ім забіваюць галы. Дзеля гэтага ў камандзе ёсць тры пераследнікі, яны кідаюць квафла адно аднаму і спрабуюць закінуць іх у адно з трох колаў варот — гэта такія вялізныя слупы з колам на вяршыні — на баку суперніка.
— А чацвёрты мяч?
— Чацвёрты — гэта залаты сніч, — адказаў Гары, — ён вельмі маленькі, вельмі хуткі і яго надта складана злавіць. Але ў кожнай камандзе ёсць паляўнічы, якому даручана гэтая справа і пакуль сніч не будзе злоўлены — гульня не скончыцца. І паляўнічы, які здабудзе сніч — прынясе сваёй камандзе сто пяцьдзесят балаў.
— І грыфіндорскі паляўнічы — гэта ты, так?— з багавейнасцю прамовіў Колін.
— Так, — паведаміў малому Гары, яны выйшлі з замка і пайшлі па пакрытаму расой траўніку. — А яшчэ ў кожнай камандзе ёсць наглядчык і ён абараняе ад супернікаў колы варот. Ну, вось і усё.
Аднак Колін працягваў бамбардыяваць Гары пытаннямі ўвесь час пакуль яны спускаліся па траўніку да квідытчнага поля. Нарэшце, у Гары атрымалася адкараскацца ад малога увойдучы ў распранальню. З-за двярэй данёсся колінаў піск.
— Гары, я пайду на трыбуны і займу лепшае месца!— сказаўшы гэта, Крыві сыйшоў.
Астатнія грыфіндорскія гульцы ўжо былі на месцы. Адзіным чалавекам, які выглядаў па сапраўднаму прачнуўшымся быў толькі Вуд. Фрэд і Джордж Візлі з апухлымі вачыма і ўскудлачанымі валасамі сядзелі побач з чатырохгодкай Алісіяй Спінэт, што вадзіла борухі, прытуліўшыся спіною да сцяны. А сядзелыя насупраць іх пераследніцы Кэці Бэл і Анджэліна Джонсан пазіхалі, седзячы плячо ў плячо адна да адной.
— А вось і ты, Гары!— хутка прамовіў Вуд. — Ты чаго затрымаўся? Добра, цяпер, я хацеў бы, перш чым мы пойдзем на поле, караценька вам аб усім распавесці. Усё лета я правёў, распрацоўваючы новую праграму трэніровак, якая, як я сапраўды думаю, дапаможа нам вызначыцца...
Вуд дастаў агромістую схему квідычнага поля на якой было разнакаляровымі чарніламі намалявана мноства ліній, стрэлак і крыжыкаў. Ён пастукаў па схеме чароўнай палачкай і стрэлкі, накшталт разнакаляровых вусеняў, пачалі рухацца. Як толькі Вуд распачаў тлумачэнні сваёй новай тактыкі, галава Фрэда апусцілася на плячо Алісіі і ён даў храпу.
На разгляд першай схемы ў Вуда пайшло дваццаць хвілінаў, аднак пад ёй была другая з пад якой выглядала трэцця. Гары аслупянеў, а Вуд усё працягваў і працягваў роўна бубніць.
— Ну, — рэзка прамовіў Вуд, аддцягнуўшы Гары ад фантазіявання, што ён зараз еў бы на сняданак, калі б застаўся ў замку. — Усім усё зразумела? Можа ў каго ёсць пытанні?
— Адно пытанне, Олівер, — прамовіў, раптам прачнуўшыся, Джордж. — Чаму ты не распавёў усё гэта ўчора, калі мы не спалі?
Вуд рассвірапеў.
— Так, а цяпер паслухайце вы ўсе, — раззлавана сказаў ён, — Мы павінны былі выйграць кубак яшчэ ў мінулым годзе. Таму што мы сапраўды лепшая каманда. Толькі нажаль у сілу абставінаў незалежных ад нас...
Гары вінавата закруціўся на крэсле. Падчас мінулагодняга фіналу ён знепрытомлены ляжаў у шпітальным крыле, таму грыфіндорцы гралі ў скарочаным складзе і панеслі горшую паразу за апошнія тры стагоддзі.
Вуду спатрэбілася хвіліна-другая, каб зноў завалодаць сабой. Успамін аб паразе ўсё яшчэ прыносіў яму невыносны боль.
— Так, у гэтым годзе мы будзем трэніравацца яшчэ больш чым ранней... Добра, а цяпер давайце пойдзем на поле і на практыцы разгледзім тое, што спазналі ў тэорыі!— усклікнуў Вуд і кінуўся з распранальні. Следам за ім на нягнуткіх нагах, працягваючы пазіхаць, рушылі гульцы яго каманды.
Калі яны выйшлі надворак сонца ўжо ўзяло свае правы і толькі сям-там панад стадыёнам віселі асобныя туманныя шматкі. На трыбунах Гары заўважыў сядзелых там Рона з Герміёнай.