Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
Калі заняткі скончыліся, Гары, як і ўсе астатнія быў узапрэлым, яго цела балела, а сам ён з галавы да ног быў перапэцканы зямлёю. Па сігнале прафесарцы Спроўт, яны знялі навушнікі і накіраваліся да замку, каб хуценька абмыцца, пераапрануцца і паспяшаць разам з астатнімі грыфіндорцамі на заняткі па ператварэннях.
Заняткі ў прафесаркі МакГонагал аніколі не былі лёгкімі, але сёння праца была асабліва цяжкай. Усё, што Гары вывучыў у мінулым годзе за лета выветрылася з яго галавы. Замест таго, каб ператварыць жука на гузік, хлопчык толькі пазаймаўся з ім фізкультурай, бо той ўвесь час імкліва збягаў ад яго палачкі.
Але яшчэ горшыя праблемы былі ў Рона. Ён заматаў палачку запазычаным у кагосці чараскотчам, але яна здаецца ўжо не падлягала рэмонту. Увесь час яна трашчала і сыпала іскрамі, а калі Рон, усё ткі паспрабаваў ператварыць свайго жука, таго ахутаў густы шэры дым, пахлы стухлымі яйкамі. Нарэшце, Рон, выпаткова раздавіў свайго жука лакцём і быў вымушаны папрасіць у прафесаркі МакГонагал новага, ад чаго яна ані не была задаволена.
З палёгкаю Гары пачуў званочак запрашаўшы ўсіх на абед, яго мозг цяпер, больш нагадваў выціснутую губку. Усе навучэнцы пакінулі кабінэт у якім застаўся адзін толькі Рон, што працягваў апантана калаціць сваёй палачкай па парце.
— Дурная... анінашто не здольная... штука...
— Слухай, напішы дадому, каб цябе набылі новую, — прапанаваў Гары, калі палачка чарговы раз стрэліла ў паветра феервергам іскрынак.
— І атрымаць новую лямантоўку, — запіхаўшы, працягваючую шыпець палачку ў сваю торбу. — “ГЭТА ЦАЛКАМ ТВАЯ ВІНА, У ТЫМ ШТО ПАЛАЧКА БЫЛА ЗЛАМАНА...”
Ронаў настрой ані не палепшыўся і калі спусціўшыся на абед, яны сустрэлі Герміёну, якая паказала ім колькі ідэальных гузікаў для паліто, якія яна стварыла падчас заняткаў.
— А што ў нас пасля абеду?— паспешліва мянняючы тэму, спытаўся Гары.
— Абарона ад Цёмных мастацтваў, — імгненна выпаліла Герміёна.
— НАВОШТА, — схапіўшы яе графік, спытаўся Рон, — ты пазначыла ўсе локхартаўскія лекцыі маленечкімі сэрцанькамі?
Герміёна вырвала ў Рона свой графік, а яе тварык пачырванеў ад злосці.
Скончыўшы абедаць, сябры выйшлі надворак. Герміёна, прысеўшы на каменныя прыступкі, уткнула носа ўва “Угалоп з упірамі”, а Гары з Ронам прыняліся разважаць аб квідытчы. Прамінула колькі хвілінаў іхнай размовы, калі Гары адчуў, што за ім нехта пільна назірае. Аглядзеўшыся, Гары ўбачыў маленечкага хлопчыка з мышыннага колеру валасамі, якога ўчора бачыў праз вакно з Сартавальным капелюшом на галаве. У сваіх ручках малы сціскаў штось нагадваючае звычайную маглаўскую фатакамеру. Калі хлопчык зразумеў, што Гары заўважыў яго, твар малога імгненна зрабіўся яскрава чырвоным.
— Як маесся, Гары? Я... я — Колін Крыві, — ледзь дыхаючы прамовіў ён і зрабіў колькі крокаў наперад. — Я таксама з Грыфіндору. Ці ты не будзеш... супраць, калі я цябе... я цябе сфатаграфую?— вымавіў Колін і падняў камеру да вачэй.
— Сфатаграфуеш?— абыякава перапытаў у яго Гары.
— Ну, каб мне паверылі, што мы з табой сапраўды знаёмы, — з прагнасцю ў голасе прамовіў Колін, працягваючы набліжацца да Гары. — Я шмат пра цябе ведаю, а яшчэ больш мне расказалі іншыя. Аб тым як ты перажыў напад Сам Ведаеш Каго, як ён паспрабаваў цябе забіць, а знік сам, а ў цябе на ілбе застаўся шнар-маланка, — вочы малога стрэлілі кудысьці пад гарыну чэлку. — А хлопчык з майго пакою, расказаў, што калі апрацаваць здымак у адпаведным зеллі, людзі на ім будуць РУХАЦЦА. — дрыжачы ад узбуджэння, Колін набраў у грудзі пабольш паветра і забалбатаў, — Тут так ВЫДАТНА. Я ніколі не здагадваўся, што ўсе тыя дзівосы, што са мной дзеяцца — сапраўдная магія, ажно пакуль не атрымаў ліст з Хогвартса. Мой тата малочнік, ён таксама ня мог у гэта паверыць. Так што цяпер я раблю шмат фатаграфій, каб мажліва было адправіць іх дадому. Так цудоўна, што я магу быць адным з вас... — з мальбой у вачах ён паглядзеў на Гары... — а можа твой сябра сфатаграфуе нас разам? А потым ты падпішаш здымак.
— ПАДПІСАЦЬ ЗДЫМАК? Ты раздаеш ФОТКІ З АЎТОГРАФАМІ, Потэр?
Гучны і з’едлівы голас Драко Малфоя разнесся па ўсяму двары, ён устаў ззаду Коліна, а па баках ад Малфоя, як і заўсёды ў Хогвартсе, усталі яго паплечнікі Крэйб і Гойл.