Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
— Усім ўстаць у чаргу!— крыкнуў Малфой згрудзіўшымся у двары навучэнцам, — Зараз Гары Потэр будзе раздаваць фоткі з аўтографамі!
— Нават не збіраўся, — сціскаючы кулакі, раззлавана прамовіў Гары. — Заткніся, Малфой.
— Ты папросту зайздросціш, — піснуў Колін, чыё цельца было таўшчынёй з шыю Крэйба.
— ЗАЙЗДРОШЧУ?— спытаўся Малфой, усе хто быў знадворку прыслухаліся да размовы, таму Драко больш ня трэба было крычаць. — Чаму зайздросціць? Я не хацеў бы мець шнар праз усю галаву. І не лічу, што калі цябе раскавялілі чэрап, ты павінен зрабіцца некім асаблівым.
Крэйб з Гойлам пачалі тупа гігікаць.
— Нажрыся смаўжоў, Малфой, — разлютавана сказаў Рон. Крэйб кінуў гігікаць і, паціраючы агромістыя косткі на сваіх кулаках, пагрозліва рушыў да хлопца.
— Асцеражыся, Візлі, — здзекліва ўсміхнуўся Малфой. — Ты не павінен трапляць у непрыемнасці, ці то твая матулька прыедзе і забярэ цябе са школы... — Малфой зрабіў свой голас высокім і пранізлівым, — КАЛІ ХОЦЬ РАЗ ТЫ ДАЗВОЛІШ СЯБЕ ВЫКІНУЦЬ ШТОСЬ ПАДОБНАЕ...
Гурток сізэрынскіх пяцігодак, стаялых непадалёк голасна зарагатаў.
— А ты жадаў бы, Візлі, мець потэраву фотку з аўтографам, — пахмыльнуўся Малфой. — Яна ж будзе каштаваць больш за ўсю вашу хату.
Рон выхапіў сваю замотаную чараскотчам палачку, але тут Герміёна гучна зачыніла “Угалоп з упірамі” і прашапатала яму:
— Ціха!
— Што тут тварыцца?— праз імгненне далунаў да іх голас Гільдэроя Локхарта, які хутка крочыў у іх бок, так што яго бірузовая мантыя развівалася ззаду. — Што тут тварыцца? Хто тут фота з аўтографамі раздае?
Гары хацеў ужо сказаць нешта, але Локхарт схапіў яго за плечы і вясёла прароў:
— Ня трэба было і пытацца! Гэта зноўку ты, Гары!
Сціснуты Локхартам і палаючы са знявагі, Гары ўбачыў як Мафой усміхаючыся слізнуў у натоўп.
— Хадзем сюды, містэр Крыві, — ззяючы, паклікаў Коліна Локхарт. — Падвойны партрэт, гэта будзе больш чым справядліва, і мы АБОДВА падпішам яго табе.
Колін няўмела падняў камеру, зрабіў здымак і тут адчуўся звон, заклікаючы ўсіх на працяг заняткаў.
— Ужо час, цяпер вам трэба быць там, — клікнуў Локхарт згрудзіўшымся навучэнцам і сам накіраваўся да замку, моцна прыціскаючы да сябе Гары, які цяпер вельмі хацеў добра ведаць якую-небудзь знікальную замову.
— Выслухай словы старэйшага сябра, Гары, — па бацькоўску прамовіў прафесар, калі яны ўваходзілі ў школу праз бакавы праход. — Сёння я абараніў цябе, перад юным Крыві... ён фатаграфаваў цябе разам са мной і цяпер твае школьныя сябрукі не будуць лічыць, што ты выбэндываешся...
Не слухаючы гарыны спробы апраўдацца, Локхарт, імкліва пацягнуў хлопчыка ўздоўж усыпанага, вытарапіўшыміся на іх, вучнямі калідора, а потым сходамі на наступны паверх.
— Раздаваць карткі з аўтографамі на даденым этапе тваёй кар’еры — сапраўднае глупства... і калі казаць шчыра, Гары, выглядае крыху па-позерску. Зразумела ж, прыйдзе час, калі ты, як і я сам, ані не будзеш у стане на вуліцу выйсці не маючы з сабой пачак-другі, але... — прафесар злёгку гігікнуў, — я не думаю, што у тваім жыцці гэты час прыйшоў.
Разам, яны падыйшлі да Локхартаўскай класы і толькі тады прафесар адпусціў Гары. Хлопчык, хістнуўшы мантыяй, адразу ж кінуўся ў самы канец аўдыторыі і імкліва адгарадзіўся ад сапраўднага Локхарта яго кнігамі.
Тым часам ў класу завіталі астатнія вучні і Рон з Герміёнаю далучыліся да Гары.
— На тваім твары можна яечню смажыць, — паведаміў Рон. — І для цябе будзе лепш, калі гэты Крыві не аб’яднаецца з Джыні, ці то разам яны створаць твой фан-клуб.
— Заткніся!— адгыркнуўся Гары. Ён спадзяваўся што, Локхарт аб фан-клубе не пачуў.
Калі нарэшце апошні вучань заняў свае месца, Локхарт адкашляўся і ў класе запанавала цішыня. Прафесар нахіліўся, ўзяў асобнік “Трывання з тролямі” у Нэвіла Лонгботама і паказаў усім прысутным сваю ўласную падміргіваючую выяву на вокладцы.
— Я, — кажучы на выяву і таксама падміргнуўшы, — Гільдэрой Локхарт, кавалер Ордэна Мерліна трэцяй ступені, ганаровы сябра Лігі Абароны ад Цёмных мастацтваў і пяціразовы прызёр прэміі “Вядзмарскага тыднёвіка” за самую ачаравальную ўсмешку... але пра гэта сёння гаворкі ня будзе. Тым больш што ані не сваёй ЎСМЕШКАЙ я перамог беншы з Бандана!
Локхарт чакаў пачуць гучны смех, але толькі ўбачыў колькі ўсміхаючыхся вучняў.
— Бачу, усе вы набылі мае кнігі... гэта добра. Таму сёння я прапаную распачаць заняткі з невялічкай віктарыны. Нічога цяжкага... я толькі праверу, наколькі добра вы іх чыталі і ці шмат зразумелі...
Ён раздаў прысутным лісткі з пытаннямі, потым зноў вярнуўся на сваё месца і сказаў: