Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
— Перапалняльная замова, так?— адначасова неўхвальна і здзіўлена спыталася Герміёна. — Ну, ты з імі добра папрацаваў, малайчына.
— Тое ж сама казала тва сястра, — зірнуўшы на Рона, прамовіў Хагрыд. Бачыў ё ўчора. Хдзіла тут навокл, — ён павярнуў галаву ў гарын бок. — Казала, што сяго толь тут шпацруе, але дум’ю яна тут кагось шкала. — палясоўшчык падміргнуў Гары. — А клі ты спыташ у мне, я думэю ад фоткі з атографам яна б...
— Ну, до ўжо, — адгыркнуўся Гары, а Рон зарагатаў так, што з яго зноў паляцелі смоўжні.
— Асцярожна!— зароў Хагрыд, адцягваючы Рона ад сваіх каштоўных гарбузоў.
Быў абедзены час, а ў Гары з ранку ў роце акрамя ірысак не было анічога, таму ён жадаў вярнуцца ў замак і пад’есці. Развітаўшыся з Хагрыдам, сябры рушылі ў замак. Рон адчасу ікаў, але за ўвесь шлях да замку з яго выйшлі толькі два маленечкіх смоўжыка.
Як толькі яны ступілі ў прахалодны вестыбюль, аднекуль пачуўся голас.
— Потэр, Візлі, вось вы дзе, — ім на сустрач, з самым суровым выглядам, ішла прафесарка МакГонагал. — Вашае пакаранне адбудзецца сёння ўвечары.
— Што нам трэба рабіць, мадам прафесар?— занепакоена падаўляючы адрыжку, спытаў Рон.
— ВЫ, будзеце дапамагаць містэру Філчу ў трафейне, паліраваць срэбныя кубкі, — адказала прафесарка. — І, каб аніякай магіі, Візлі... толькі цяжкая праца рукамі.
Рон зглынуў. Аргус Філч быў мясцовым наглядчыкам, якога ненавідзелі ўсе вучні.
— А вы, Потэр, — працягвала МакГонагал, — пойдзеце да прафесара Локхарта, дапамагаць яму адказваць на лісты фанатаў.
— Толькі ня гэта... — у адчаі прамовіў Гары. — Можна я лепей таксама пайду чысціць кубкі.
— Зразумела, што не, — падняўшы бровы, адказала прафесарка. — Прафесар Локхарт папрасіў аб гэтым асабіста. А восьмай вечара, каб абодва былі на месцы.
У моцнай маркоце, хлопцы папляліся да галоўнай залы, а следам за імі з выразам а-вы-чаго-чакалі-калі-парушалі-школьныя-правілы на тварыку, крочыла Герміёна. Нават ад бульбяной запяканкі з мясам, Гары атрымаў меньшае задавальненне, чым чакаў. Што ён, што Рон, абодва лічылі сваё пакаранне за найгоршае.
— Філч зробіць усе, каб я праваждаўся там ўсю ноч, — цяжка ўздыхаючы, сказаў Рон. — І без ніякай магіі! У трафейне сотні кубкаў. Няма карысці, спрабаваць чысціць іх па-маглаўску.
— У любы момант магу памяняцца з табой. — глухім голасам заўважыў Гары. — Я меў добрую практыку ў Дурслі. А вось адказваць у кампаніі Локхарта на лісты яго фанатаў... вось гэта сапраўдны кашмар...
Суботні дзень, здавалася, прамінуў незаўважна. Склалася ўражанне, што прамінула не так шмат часу, а на гадзінніку ўжо было без пяці на восьмую. І вось, Гары, ледзь цягнучы ногі, крочыў па калідоры на трэцім паверсе, каб завітаць ў локхартаўскі кабінэт. Падыйдзя да дзвярэй і сціснуўшы зубы ён пастукаў.
Дзверы імгненна адчыніліся. Зіхоцячыйся Локхарт паглядзеў на хлопчыка зверху ўніз.
— А вось і наш свавольнік!— прамовіў ён. — Ну, заходзь, Гары, заходзь.
На сценах у святле мноства свечак біскала зубамі незлічоная колькасць локхартаўскіх фатаграфій ў рамках. Колькія з іх, Локхарт нават падпісаў. На яго стале таксама ляжала вялізная кіпа.
— Ты можаш падпісваць адрэсы на канвертах!— прапанаваў Локхарт, такім тонам, быццам гэта было большым задавальненнем у свеце. — Вось гэтае першае для Глэдзіс Гуджін, блаславі яе, Бог... самая гарачая мая фанатка.
Хвіліны паўзлі за хвілінамі. Гары пускаў локхартаўскія словы праз вуха і часцей за ўсё чуў толькі “Ммм”, “Добра” і “Так” хаця адчасу да яго свядомасці траплялі цэлыя фразы, накшталт: “Слава — ненадзейны сябра, Гары” ці “Знакамітасць, той, каго ведаюць усе, памятай пра гэта”.
Свечкі рабіліся ўсё ніжэй і ніжэй і іх святло плясала на незлічоных рухаючыхся Локхартах, пазіраючых на хлопчыка. Гары патрос сшэрхлай рукой, ён адчуваў сябе так, бы падпісваў ужо тысячны канверт. Потым зноўку ўзяўся за напісанне адрэсы Веронікі Смітлі. “Магчыма ўжо час сыходзіць”, — з тугой падумаў хлопчык: “Калі ласка, няхай ўжо будзе час”...
І тут ён нешта пачуў. Нешта, што зусім не нагадвала гук аплываючых свечак і не датычылася локхартаўскаму гоману аб яго прыхільніцах.
Голас ад якога стыла кроў, голас які захопліваў цябе сваёй ільдзяной нянавісцю.