Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
Гары паглядзеў на Хагрыда са здзіўленнем, ён у першыню чуў, каб ён крытыкаваў кагосьці з хогвартскіх настаўнікаў. Герміёна ж, крыху вышэйшым чым звычайна голасам заўважыла:
— Я думаю ты трошкі несправядлівы да яго, Хагрыд. Аднак, прафесар Дамблдор палічыў яго кандыдатуру лепшай на гэту пасаду...
— Ён быў ДЗІНЫМ кандыдатм на гэт пасад, — адказаў Хагрыд і прапанаваў сябрам патачныя ірыскі у той час, як Рон задушліва кашляў над місай. — То бок ІНШЫХ прэтдзентаў на яе і не было. Знасці настаніка на псаду Аброны ад Цёмных Мастацваў цер вельм цяжка. Жадайчых няма. Некторыя дум’юць што псаду сурочлі. Ані дзін з настанікаў не пратымася на ёй больш года. — Хагрыд павярнуўся да Рона. — А ты жо кго збраўся суроч?
— Малфой нешта сказаў Герміёне. — патлумачыў Гары. — Нешта па сапраўднаму дрэннае. Бо пасля ўсе сшалелі.
— Нешта БОЛЬШ чым дрэннае, — прахрыпеў Рон, падняўшы галаву, ён быў збляднелым і пакрытым потам. — Ён назваў яе “глеекроўкай”...
Хлопчык зноўку схіліўся над місай, з яго абрынулася новая хваля смоўжаў. Хагрыд запалаў з абурэння.
— Ён не мог гэтга зрабіць!— зароў ён павярнуўшыся да Герміёны.
— Зрабіў, — прамовіла яна. — Ня ведаю што гэта за слова. Але гучыць яно сапраўды груба...
— Анічога больш брыдкага ён не мог сказаць, — цяжка дыхаючы паведаміў Рон, другі раз падымаючы над сталом галаву, — “Глеекроўка” — самая гідкая мянушка для магланароджаннага — то бок таго, чыі бацькі не былі чарадзеямі. Ёсць колькасць чараўнікоў... такіх, як сям’я Малфоеў... якія лічаць сябе лепшымі за астатніх, бо яны, так бы мовіць — чыстакроўныя. — Рон крыху адрыгнуў і на яго далонь паваліўся самотны смоўж, хлопчык кінуў яго ў місу і працягваў. — Я хацеў сказаць, што ўсе астатнія ведаюць, што гэта ўсё лухцень і чысціня крыві ўвогуле ня мае аніякага сэнсу. Паглядзіце на таго ж Нэвіла — ён чыстакроўны вядзьмак, а наўрацці ведае з якога боку да катла падыйсці.
— І шчэ не прыдумлі замовы, якую ня зможа засвойць наша Герміёначка, — з гонарам дадаў Хагрыд, прымусіўшы герміёнін твар зрабіцца пурпуровым.
— Гэта самая жахлівая абраза з тых, што мажліва сабе ўявіць, — дрыготкай рукою, выціраючы узапрэўшы лоб, — сказаў Рон. — Брудная кроў. Мешаніна кровей. Шаленства. Большасць сучасных чараўнікоў — паўкроўкі. Калі б мы не браліся шлюбам з магламі, мы б даўно вымерлі.
Яго зноў пачало ванітаваць і ён схаваўся пад сталом.
— Я не буду вінваціць це за спробу праклясь Малфоя, — перакрыківаючы залеву слімакоў, што з грукатам падалі ў місу, заявіў Хагрыд. — Але магчым, да дабра, што твая палчка сурочла цябе, а не го. — Шаноўн Люц’юс Малфой прымаршаваў бы ў школу, калі б хтось акляў го сынка. А так ты ў шмат меньшай бядзе.
Гары хацеў ужо выказаццца, што горшай бяды, чым ванітаваць слімакамі быць ня можа, але не змог гэтага зрабіць, бо яго сківіцы былі склеены патачнымі ірыскамі.
— Гары, — быццам гэта думка нечакана прыйшла яму да галавы, прамовіў брамнік. — А ў мне на це вяліка крыўда. Кажць ты фота з атографамі разд’ёш. А ў мне чаму няма?
Са злосці ў Гары атрымалася расклеіць зубы.
— Я АНІКОМУ не раздаю свае фота, — з палкасцю заявіў ён. — А калі Локхарт усё яшчэ лічыць, быццам...
Але тут ён заўважыў, як Хагрыд пачаў смяяцца.
— Я ж тольк жартуй, — прамовіў Хагрыд і па сяброўску паляпаў хлопчыка па спіне так, што Гары паляцеў тварам у стол, — Я ж вед’ю, што ты не з такіх. І Лохарту кзаў, што це гэт ня трэб. Што ты і так без услякіх намганням, знакміцьшы за йго.
— Закладаюся, яму гэта вельмі не спадабалася, — зноўку сеўшы на крэсла і паціраючы падбароддзе заўважыў Гары.
— А то ж не, — адказаў з мігаценнем у вачах брамнік, — А пот я сказаў, што не чтаў ань воднай го кнігі, а ён перкруціў усё на свой конт. Ірыску, Рон?— спытаўся ён у зноўку аб’явіўшагася хлопца.
— Ані, дзякуй, — слабым голасам адказаў той, — Лепей не рызыкаваць.
— Хадзем, — прапанаваў Хагрыд, калі Гары і Герміёна скончылі сваю гарбату, — пакжу вам, што я вырсціў.
У невялічкім гародзіку за хагрыдавай хацінай рос тузін самых вялізных гарбузоў, якіх толькі і бачыў у сваім жыцці Гары. Кожны гарбуз памерам быў з невялічкі валун.
— Глядзіць які спраўныя!— шчасліва прамовіў Хагрыд. — Я рыхтуй іх да хэлоўінскага банкетвання... да тго часу яны вырстуць так, як трэб.
— Чым жа ты іх падкормліваў?— спытаўся Гары.
Хагрыд азірнуўся па баках, каб пераканацца, што іх аніхто не чуе.
— Ну, я ім... як бы гэт кзаць... трошк дапмог.
Гары заўважыў хагрыдаў ружовы парасон прыціснуты да задняй сцяны халупы. У хлопчыка склалася ўражанне, што парасон быў ані такім простым, як выглядаў і больш таго ў Гары было адчуванне ўсярэдзіне яго, Хагрыд схаваў рэшткі сваёй старой палачкі. Калі Хагрыд быў трэццягодкам, яго выключылі са школы, аднак Гары ніколі не пытаўся за што... тым больш, што Хагрыд заўжды, калі пра гэта заходзіла размова, раптоўна і таямніча рабіўся глухім і слых да яго вяртаўся толькі тады, калі мянялася тэма. У любым выпадку, чараваць брамніку было забаронена.