Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 114
Перейти на страницу:

— А хіба вы яшчэ не скончылі трэніроўку?— з недаверам крыкнуў Рон.

— Дык мы яшчэ і не пачыналі, — адказаў Гары з зайздрасцю пазіраючы на тосты з мармеладам, якія Рон і Герміёна прынеслі з галоўнай залы. — Вуд разглядаў з намі новую тактыку гульні.

Ён ускочыў на мятлу, адштурхнуўся ад зямлі і ўзляцеў у паветра. Халоднае ранішняе надвор’е кінуўшыся яму ў твар, абудзіла хлопчыка нашмат лепей за доўгія цягучыя размовы Вуда. Вярнуўшыся на квідычнае поле, Гары зноў пачаў выдатна сябе адчуваць. Амаль адразу ж ён навыперадкі з блізнятам зрабіў кола-другое ўздоўж стадыёну.

— Не разумею, — зайшоўшы на паварот прамовіў Фрэд, — што там за дзіўнае пстрыканне?

Гары зірнуў на трыбуны. На самым верхнім радзе, падняўшы фотаапарат, стаяў Колін і рабіў здымак за здымкам, напаўняючы пусты стадыён гучным стрыканнем.

— Гары! Паглядзі ў мой бок!— пранізліва крыкнуў ён.

— Хто гэта?— спытаўся Фрэд.

— Ані ня ведаю, — схлусіў Гары і, набраўшы хуткасці, адляцеў як мага далей ад Коліна.

— Што там тварыцца?— падляцеўшы да іх, пахмурліва прамовіў Вуд, — Чаму гэты першагодка нас здымае? Мне гэта не падабаецца. Ён можа быць шпіёнам, якога даслаў Слізэрын, каб даведацца аб нашай новай праграме трэніровак.

— Ён з Грыфіндора, — хутка адказаў Гары.

— І слізэрынцам, Олівер, не патрэбна аніякіх шпіёнаў, — дадаў Джордж.

— Што ты хочаш гэтым сказаць?— у раздражненні спытаўся Вуд.

— То, што яны ўсё бачаць уласнымі вачыма?— кажучы на поле, адказаў Джордж.

Колькі чалавек у зялёных мантыях крочылі праз поле, трымаючы на плячах мётлы.

— Ня веру сваім вачам, — у раздражненні прасыкаў Вуд. — Я ж замовіў поле на ўвесь дзень! Трэба ўсё высветліць!

Кулею, Вуд панёсся да зямлі, у сваёй лютасці прызямліўшыся закрута, таму ледзь не паваліўся, калі злязаў з мятлы. Паблізу ад яго селі Гары, Фрэд і Джордж.

— Флінт!— кінуўшыся на слізэрынскага капітана, закрычаў Олівер. — Зараз наш час на трэніроўку! Мы асабіста замовілі стадыён! Так што прыбірайцеся адсюль!

Маркус Флінт быў агромісцей нават за Вуда. Ён зірнуў на грыфіндорскага капітана сваім тролепадобным тварам і адказаў:

— Тут хопіць месца на ўсіх, Вуд.

На поле прызямліліся Анджэліна, Алісія і Кэці. У слізэрынскай камандзе дзяўчатаў не было... плячо ў плячо на грыфіндорскую каманду злавесна ўсміхаючыся глядзелі адны толькі хлопцы.

— Але ж я замовіў гэта поле!— пырскаючы ад лютасці сліной закрычаў Вуд. — Замовіў!

— А, ты пра гэта, — адказаў Флінт, — але мы таксама маем спецыяльны дазвол падпісаны прафесарам Снэйпам

Флінт працягнуў яму цыдулку:

Я, прафесар С. Снэйп даю слізэрынскай камандзе дазвол на трэніроўку на квідычным поле сённяшнім днём, у сувязі з неабходнасцю ўвеські у склад каманды новага паляўнічага.

— У вас новы паляўнічы?— спытаўся збіты з ладу Вуд. — І дзе ж ён?

З-за спінаў шасці вялічэзных постацяў выйшаў сёмы — маленечкі хлопчык з бледным, завостранным тварам. Гэта быў Драко Малфой.

— Ці ты часам не сын Люцыюса Малфоя?— з непрыязнасцю паглядаючы на Драко, спытаўся Фрэд.

— Добра, што ўзгадаў аб драковым бацьку, — прамовіў Флін, ён і ўся слізэрынская каманда ўсміхнуліся яшчэ шырэй. — Калі жадаеце, паглядзіце, які шчодры падарунак ён зрабіў камандзе Сізэрыну.

Усё сямёра паказалі грыфіндорцам сваі мётлы. Сем навюценькіх лакіраваных тронкаў з біскучымі шыльдамі “Німбус 2001” заблішчэлі ў праменні ранішняга сонца перад насамі грыфіндорцаў.

— Найноўшая мадэль, мінулага месяца выпуску, — нядбайна абтрасаючы пылінкі з тронку, паведаміў Флінт. — У колькі разоў хутчэйшая за папярэднюю двухтысячную серыю. А што датычыцца Перамогаў, — ён брыдотна ўсміхнуўся блізнятам Фрэду і Джорджу, сціскаючым у руках тронкі сваіх Перамогаў 5, — новыя Німбусы на галаву іх разаб’юць.

Грыфіндорцы стаялі ані ня ведаючы што і адказаць. Драко Малфой усміхнуўся і яго халодныя вочкі ператварыліся на дзве шчыліны.

— О, глядзіце, — парушыў цішыню Флінт, — заўзятары на поле.

Праз поле, каб паглядзець што адбываецца, у іх бок несліся Рон і Герміёна.

— Што здарылася?— спыталіся Рон у Гары. — Чаму не трэніруецеся? І што тут робіць ЁН?

Рон зірнуў на апранутага у слізэрынскую квідычную мантыю, Малфоя.

— Я новы слізэрынскі паляўнічы, Візлі, — апурыста заявіў Драко, — А прысутныя папросту захапляліся новымі мётламі, якія набыў для каманды мой бацька.

Раззявіўшы рота, Рон паглядзеў на сем найвыдатнейшых мётлаў.

— Пышныя, ці не так?— заспакоена сказаў Малфой, — Але магчыма і ў Грыфіндору знойдзецца крыху золата для набыцця такіх. Прапаную разыграць права між музэямі на атрыманне ў сваю калекцыю вашых Перамог 5.

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)