Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 114
Перейти на страницу:

Слізэрынская каманда ажно завыла ад рогату.

— Затое, аніхто ў грыфіндорскай камандзе не НАБЫВАЎ сабе месца, — рэзка ўціснулася ў размову Герміёна. — КОЖНЫ атрымаў яго толькі за свой талент.

Чапурыстасць імгненна знікла з малфоева твару.

— Тваім меркаваннем аніхто не цікавіўся, брыдкая малая глеекроўка, — кінуў ён Герміёне.

Адзінае што зразумеў Гары, Малфой сказаў нешта асабліва агіднае, таму што пасля ягоных слоў на поле распачаўся сапраўдны гармідар. Флінт устаў перад Драко, каб папярэдзіць напад скочыўшых наперад блізнятаў.

— ЯК ТЫ ТОЛЬКІ АСМЕЛІЎСЯ!— завішчала Алісія.

— Ты пашкадуеш аб гэтым, Малфой!— выцягваючы з пад мантыі палачку, закрычаў Рон і накіраваў яе пад флінтаву руку, наўпрост у твар Малфоя.

Гучны выбух рэхам пранёсся па-над стадыёнам. З кончыка палачкі стрэліла бруя зялёнага святла і трапіла ў жывот Рону, хільнуўшы яго на траву.

— Рон! Рон! Што здарылася?— загаласіла Герміёна.

Рон адкрыў рота, каб нешта адказаць, але ў яго не атрымалася вымавіць ані слова. Замест гэтага Рон моцна адрыгнуў і з вуснаў на яго калені выслізнула колькі смоўжаў.

Слізэрынская каманда была без духу ад смеху. Флінт, каб не паваліцца, рагочучы абапёрся аб тронак сваёй мятлы. А Драко стоячы на кукішках, біў па зямлі кулаком. Грыфіндорцы ж згрудзіліся вакол Рона, якога працягвала ванітаваць склізкімі і бліскучымі смоўжамі. Але здавалася аніхто з іх не вырашыўся дакрануцца да хлопца.

— Лепей адвядзем яго да Хагрыда, гэта значна бліжэй, — прапанаваў Гары Герміёне, якая з мужнасцю кіўнула яму ў адказ і яны разам, узяўшы Рона пад рукі, павялі яго з поля.

— Гары, што тут здарылася? Што тут дзеецца? Ён захварэў? Але ты ведаеш як яго вылекаваць?— Колін пакінуў свае месца на трыбунах і цяпер скочыў вакол Гары і Герміёны, якія пакідалі поле. Рона кінула наперад і з яго рота вырвалася новая порцыя смоўжаў.

— Супэр, — зачаравана прамовіў Колін і прыняўся падымаць камеру. — Ці ты яго не патрымаеш на адным месцы, Гары?

— Ідзі вэк, Колін!— раззлавана гыркнуў Гары. Падтрымліваючы Рона, яны з Герміёнаю пакінулі межы стадыёну і накіраваліся на ускраіну Забароненага леса.

— Мы ўжо амаль што прыйшлі, — як толькі халупа палясоўшчыка аб’явілася ў полі іх зроку, прамовіла Герміёна, — Праз хвілінку ўсё скончыцца... амаль прыйшлі...

Да халупы засталося якіхсь дванаццаць футаў, калі дзверы яе нечакана адчыніліся. Аднак замест гаспадара праз іх выйшаў, апрануты сёння ў бледна ліловую мантыю, Гільдэрой Локхарт.

— Хутчэй, — прасыкаў Гары, — хаваемся.

Ён пацягнуў Рона ў бліжэйшыя кусты, куды праз імгненне з неахвотай рушыла Герміёна.

— Гэта ўсё вельмі проста. Асабліва, калі ведаеш што рабіць!— гучна заявіў Локхарт. — І калі табе спатрэбіцца мая дапамога, ты ведаеш дзе мяне знайсці! Я дашлю табе асобнік маёй кнігі — я ўвогуле здзіўлены тым, што ў цябе няма ні не адной. Я сёння ж ўвечары падпішу якую-небудзь і адразу ж дашлю табе. Ну, бывай!— і Локхарт рушыў у бок замка.

Гары дачакаўся пакуль Локхарт знікне з вачэй, выцягнуў Рона з кустоў, пацягнуў да дзвярэй халупы і пастукаўся.

Імгненна з-за дзвярэй паказаўся Хагрыд. Яго з пачатку запагрозлівы твар імгненна  падабрэў, калі ён ўбачыў, хто да яго завітаў.

— А я ось думаў, клі вы да мне завьтаеце... заходзць... заходзць... я спачат выршыў, што гэт прафес Лохарт вярнуўся.

Падтрымліваючы Рона пад рукі, Гары і Герміёна завіталі ў халупу, якая ўяўляла сабой адзіны пакой з велічэзным ложкам у кутку і комінам з патрэсківаючым у ім полымем насупраць. Хагрыда ані не засмуціла Ронава праблема, аб якой Гары яму распавёў, хутка апусціўшы Рона на крэсла.

— Лепей звонк чым ўсярэдзьне, — усміхаючыся, прамовіў той і з грукатам паставіў перад Ронам вялізную медную місу. — Давай, Рон, — Давай, выганяй іх сех, дашчэнт.

— Думаю, адзінае, што мы можам зрабіць, — занепакоена назіраючы, за схіліўшымся над місаю Ронам, заўважыла Герміёна, — гэта дачакацца, пакуль яны ўсе самі не выйдуць. Рон выбраў вельмі складаную замову, а тут яшчэ яго сапсаваная палачка...

Хагрыд мітусіўся па пакоі гатуючы гарбату. Тым часам яго сабака Фанг, слінявіў гарыну мантыю.

— Хагрыд, а што, — чухаючы Фанга за вушамі, спытаўся Гары, — ад цябе хацеў Локхарт?

— Вчыў мне, як выгнаць кельпі з клодзежу, — скідваючы са стала напалову абскубаванага пеўня і ставячы туды імбрычка, прабурчэў Хагрыд. — Быцц я сам ня вед’ю як гэт рабіць. Шчэ гамоніў аб тым як ласнаруч выгняў беншы. Калі хоць адно з го слоў праўда, я з’ем сваго імбрка.

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)