Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
— На выкананне працы вам даецца трыццаць хвілінаў. Увага... пачынаем!
Зірнуўшы ў свой лісток, Гары прачытаў наступныя пытанні:
Любімы колер Гільдэроя Локхарта?
Запаветная мроя Гільдэроя Локхарта?
Што на ваш погляд з’яўляецца найвялікшым дасягненнем Гільдэроя Локхарта на сённяшні дзень?
І яшчэ тры старонкі падобных пытанняў, ажно да наступнага:
54. Калі Гільдэрой Локхарт святкуе свой дзень нараджэння і які падарунак лічыў бы для сябе самым лепшым?
Прамінула поўгадзіны. Локхарт сабраў лісткі і пачаў хуценька праглядаць іх перад вучнямі.
— Ай-яй-яй... амаль ніхто з вас не прыпомніў, што мой любімы колер — бэзавы. А я пісаў аб гэтым у “Зімоўцы з Зюзям”. А калі б вы больш уважліва чыталі бы “Вандроўку з ваўкалакамі” вы б прыпомнілі, што ў дванаццатым раздзеля я кажу, што лепшым у свеце падарункам для мяне была бы гармонія паміж магічным і немагічным людам... хаця ад вялікай бутэлькі старога огдэнскага агневіскі я б таксама не адмовіўся!
Локхарт абдараваў іх чарговай круцельскай усмешкай. Цяпер Рон пачаў глядзець на яго з недаверам на твары, а Шымас Фініган і Дын Томас, што сядзелі наперадзе, пачалі трэсціся ад бязгучнага смеху. Герміёна ж наадварот слухала яго з яшчэ большай увагай і нават ўздрыганулася, калі Локхарт вымавіў яе імя.
— ... а вось міс Герміёна Грэйнджэр добра ведае, — Локхарт адняў і паказаў усім герміёнін лісток, — што мая запаветную мроя — пазбавіць свет ад зла і адкрыць крамку па продажу зелляў дзеля догляду за валоссем, майго ўласнага вынаходніцтва... малайчынка! Сапраўды так! Найвышэйшая адзнака! Хто з вас міс Герміёна Грэйнджэр?
У паветра ўзнялася дрыжачая рука Герміёны.
— Выдатна!— заззяў Локхарт. — Цалкам выдатна! Грыфіндор атрымлівае дзесяць балаў! А цяпер да справы...
Прафесар нахіліўся і ўзгруваздзіў на стол вялізную, пакрытую цёмнай тканінаю клетку.
— А заразх... будзьце вельмі асцярожнымі! Мая праца навучыць вас змагацца з самымі брыдотнымі істотамі ў чарадзейным свеце! Цяпер, у гэтым пакоі, вы воч-на-воч сутыкнецеся з самай вялізнай небяспекай за ўсё ваша жыццё. Аднак ведайце, анічога благога з вамі не здарыцца, пакуль з вамі я. Усё, аб чым я вас зараз папрашу — захоўвайце спакой.
Перасіліўшы сам сябе, Гары вызірнуў з-за стоса кніг, каб клетку было лепей бачна. Тым часам Локхарт паклаў руку на тканіну. Дын і Шымас кінулі рагатаць, а на першым радзе, Нэвіл сцяўся на сваім крэсле.
— А цяпер, я прашу вас не крычаць, — сцішыўшы голас, прамовіў прафесар. — Гэта можа справакаваць іх.
Згрудзіўшыеся нават кінулі дыхаць. Локхарт рыўцоў скінуў з клеткі покрыва.
— Такім чынам, — тэатральна прамовіў ён, — вось яны — СВЕЖАЗЛОЎЛЕНЫЯ КАРНУОЛЬСКІЯ ПІКСІ.
Шымас Фініган ня быў болей у стане стрымліваць сябе. Ён так пырснуў са смеху, што нават Локхарт не змог пераблытаць гэты гук з жахлівым крыкам.
— Нават так?— пасміхаючыся спытаўся ён у хлопца.
— Дык, гэта іх... вы лічыце для нас... НЕБЯСПЕЧНЫМІ?— працягваў рагатаць Шымас.
— Не трэба быць гэткім упартым!— раздражнённа хістнуўшы на Фінігана рукой, заявіў Локхарт. — Гэта па-чартоўску хітрыя маленькія паскуднікі!
Піксі, былі істотамі васьмі цаляў у вышыню і скурай колеру электрык. Яны мелі завостраныя твары і іх неверагодна пранізлівыя галасы нагадвалі сварку ў вялізнай зграі хвалістых папугайчыкаў. Як толькі покрыва з клеткі было знята, піксі імгненна паднялі гоман, прыняліся гойсаць па клетцы, бразгатаць кратамі і цягнуць сваі дзікія тварыкі да бліжэйшых людзей.
— А цяпер!— гучна прамовіў Локхарт і адчыніў клетку. — Паглядзім як вы з імі зладзіце!
Пачаўся сапраўдны гармідар. Піксі, з хуткасцю ракеты, разнесліся па класе. Два з іх схапілі Нэвіла за вушы і паднялі ў паветра. Колькі стрэлілі ў вакно асыпаўшы двор дажджом разбітага шкла. Астатнія ж прыняліся разбураць класу з моцаю большаю за ашалелага насарога. Піксі схапілі са сталоў чарніліцы і прыняліся распырсківаць іх паўсюль, пачалі рваць кнігі і пергаменты, сарвалі са сцен карціны, перавярнулі сметнік, схапіўшы кнігі і торбы вучняў прыняліся кідаць іх у разбітае вакно. Палова класа схавалася ад іх пад партамі, а Нэвіл гайдаўся пад столяй на кандэлябры
— Ну што ж вы, давайце, давайце, заганіце іх у клетку, — прароў Локхарт. — Гэта ж усяго толькі піксі...
Потым падкасаў рукавы, ўзняў палачку і ўскрыкнуў:
— Пэскіпіксі Пэстэрномі!
Аднак яго замова ані не падзейнічала на піксі. Адзін з іх падляцеў да Локхарта, выхапіў з яго рук палачку і выкінуў у вакно. Локхарт зглынуў і залез пад свой стол, ледзь пазбегнуўшы сутыкнення з Нэвілам, які праз імгненне паваліўся на падлогу разам з кандэлябрам.