Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 114
Перейти на страницу:

Зазвінеў звон, што абвяшчаў заканчэнне заняткаў. Вучні ашалеўшы кінуліся да дзвярэй. Як толькі зрабілася адносна ціха, Локхарт вылез з-пад стала, выпрастаўся і заўважыўшы ля дзвярэй Гары, Рона і Герміёну сказаў.

— А вас трох я б папрасіў застацца і загнаць піксі ў клетку.

Прамовіўшы гэта, Локхарт кінуўся міма іх да дзвярэй і хутка зачыніў іх за сабой.

— І ці можна пасля гэтага ВЕРЫЦЬ яму?— зароў Рон, бо адзін з піксі кусіў яго за вуха.

— Ён толькі хацеў, каб мы атрымалі сёй-той практычны вопыт, — абязрушыўшы адразу двух піксі даволі разумнай замоваю замарозкі і накіраваўшы іх у клетку, прамовіла Герміёна.

— ПРАКТЫЧНЫ ВОПЫТ?— усклікнуў Гары, ён паспрабаваў схапіць аднаго з піксі, але той хутка адскочыў і паказаў хлопчыку языка. — Герміёна, ён сам ані ня ведаў, як іх адолець.

— Не гавары ерунды, — адказала Герміёна, — Ці ты не чытаў яго кнігі... бачыш, колькі дзівосных спраў ён зрабіў...

— Дакладней СКАЗАЎ, што зрабіў, — прамармытаў Рон.

РАЗДЗЕЛ VII

Глеекроўкі і Галасы

На працягу колькіх наступных дзён у Гары безліч разоў атрымлівалася пазбегнуць сустрэчы з Локхартам, пабачыўшы таго ў калідоры. Нашмат цяжэй было хавацца ад Коліна Крыві, бо той здаецца добра вывучыў гарын графік заняткаў. Складалася ўражанне, быццам анішто не прыносіла малому гэткага задавальнення, як разоў пяць-шэсць на дзень пытацца ў Гары, як той маецца і чуць у адказ штораз больш раздражнённае “Здароўку, Колін”.

Хэдвіг усё яшчэ злавалася на Гары, з-за таго што здарылася падчас палёту, а ронава палачка прадэманстравала вышыню сваёй няўпраўнасці, калі ў пятніцу ранкам, падчас уроку замоваў, яна стрэліла з ронавых рук і трапіла маленечкаму старому прафесару Флітвіку раўнютка між вачэй, ад чаго там адразу ж пачаў пульсаваць вялізная зялёная скула. І вось так, пакрысе Гары, нарэшце, дачакаўся першых выходных, чым быў бязмерна задаволены. Разам з Ронам і Герміёнаю, яны планавалі суботняй ранніцай наведаць Хагрыда, але на золку Гары быў пабуджаны Оліверам Вудам, капітанам грыфіндорскай квідытчнай каманды.

— Штоздарся?— праз сон спытаўся Гары.

— Квідытчная трэніроўка!— адказаў Вуд. — Давай, прачынайся!

Гары, крадком зірнуў у вакно. Залатое з ружовым неба была укрыта лёгкай смугой. Цяпер, калі ён, нарэшце прачнуўся, Гары аніяк не мог зразумець, як ён мог спаць пад той гоман, які тварылі птушкі, гойсаючыя за вакном.

— Олівер, — прабурчаў Гары, — яшчэ так зарана.

— Канечне, — адказаў Вуд — высокі дужы хлопец, вочы якога блішчэлі з энтузіязмам вар’ята. — Гэта частка маёй новай праграмы трэніровак. Давай, хапай мятлу і пайшлі, — з апантанасцю працягваў ён. — Аніводная каманда яшчэ не пачала трэніравацца, у гэтым годзе мы будзем першымі...

Раскрыўшыся і крыху дрыжучы, Гары падняўся з ложка і прыняўся шукаць сваю квідытчную мантыю.

— Малайца, — падсумаваў Вуд, — сстрэнемся на поле праз пятнаццаць хвілінаў.

Нарэшце, пунсовая квідычная форма была знойдзена і апранута, а каб не змерзнуць па дарозе, на яе Гары дадаткова начапіў плашч. Потым хуценька чыркануўшы Рону цыдулку, каб той ведаў куды ён падзеўся, Гары паклаў на плячо свой Німбус 2000 і па вінтавых сходах спусціўся ў гасцёўню. Хлопчык ужо амаль дасягнуў адтуліны за партрэтам, як пачуў, што за яго спіной нешта грукоча. Абярнуўшыся, Гары ўбачыў, як па вінтавых сходах, як ачумелы нясецца, сціскаючы нешта ў руцэ, Колін з шалена хістаючайся на шыі камерай.

— Я чуў, як нехта тут на сходах вымаўляе тваё імя, Гары! Глядзі, што я маю! Я зрабіў карткі і хацеў паказаць табе...

Гары збянтэжана паглядзеў на фота, якім Колін размахваў перад яго носам.

На рухаючымся здымку, ён убачыў Локхарта, які моцна зацягваў у кадр нечую руку, у якой Гары пазнаў, сваю ўласную. Хлопчык з задавальненнем бачыў, як яго фатаграфічная копія, дала неблагі бой, не жадаючы трапляць у кадр. Нарэшце, Локхарт на здымку здаўся і цяжка дыхаючы прысеў, абапёршыся на белы край фатакарткі.

— Ці можа ты яго падпішаш?— з нецярплівасцю папытаў малы.

— Ані, — рашуча адказаў Гары, азіраючыся, каб упэўніцца, што ў пакоі анікога няма. — Прабач, Колін, але я спяшаюся... квідытчная трэніроўка.

Ён зрабіў крок праз адтуліну.

— Анішто сабе!Пачакай мяне! Я ніколі ранней не бачыў, як гуляюць у квідытч!

Колін ускараскаўся праз адтуліну следам за Гары.

— На трэніроўке табе не будзе надта цікава, — хутка паведаміў Гары, але Колін не слухаў яго, а толькі ззяючы тварам ішоў побач.

1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)