Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 187
Перейти на страницу:

«Дружа!» Значыць, якое не агромністае гора, але стары i, як здаецца, нядошлы князь не страціў развагу i волю, а ваявода — першы сярод ix, баяраў,— i надалей застанецца ў вялікай сіле, будзе гнуць сваё i, можа, нават яшчэ ўладней падмінаць малую i вялікую Рады, навагародскае веча. Тым больш што сярод ix, баяраў, рамеснага i купецкага люду, дружыннікаў, смердаў ёсць такія, хто проста глядзіць таму ў рот, як самаму мудраму i непахіснаму дзяржаўнаму мужу i палкаводцу. Што да яго, Расціслава, дык ён наколькі ва ўсім зайздросціў Усяславу, настолькі баяўся i ненавідзеў яго, ліслівіў i заадно плёў супраць усякую павуціну, каб злавіць i заблытаць у ёй грознага суперніка. Ен здолеў пераканаць князя, Раду, што цяпер, калі на ix з Усходу шчумірыць вочкі Батыга, а з Захаду падкрадваюцца крыжакі, Усяслаў павінен найперш займацца дружынамі, а вось ён, Расціслаў, павінен узяць у свае рукі ўсю навагародскую гаспадарку. Паслухалі, удалося не дапусціць Усяслава да засекаў i спратаў, самому мець ад усяго гэтага ключ, але большага не дамогся.

Перад ягонай трохпавярховай шыкоўнай харомінаю (на яе пайшло нямала адборных каменя, цэглы i дрэва, шкла, серабра i золата як ca свайго кубела[43], так i ўкрадзенага з княскай казны, а таксама дарэмнай рамесніцкай i смердаўскай сілы) сустрэўся з нізкім наклонам ягоны цівун Крук:

— Баярын, дазволь слова мовіць.

— Што табе? — моршчачыся ад яркага сонца i цяжка трымаючы на поўных нагах-ступах таўшчэзнае цела, зл оспа i непачціва, як i да ўсіх, над кім меў уладу, рыкнуў на яго Расціслаў.

— Сёння дажынкі на княскім пол i.

— Ну дык дажынай.

— А што, баярын, з апошнім снапом? З «багіняю»?[44] Ёй прыносіць дажынкавы сноп князю?

— Якія цяпер гулі, пачастункі?— яшчэ больш закіпеў i запарыў Расціслаў.— У князя, у княстве — вялікая жалоба, а ты хочаш пацешыць чэрнь!

— А кал i без песняў i музыкі? — цівун прыкідваўся нясмелым i ліслівым, хоць на самай справе быў хітры, выкрутлівы i зладзюган першай маркі.— Можа, «багіня» няхай толькі падасць князю дажынкавы сноп? Князь жа любіць даўнія смердаўскія звычаі.

— Прэч! — замахнуўся вялікім, цяжкім, але зусім не моцным кулаком Расціслаў i паўз сваіх дружыннікаў-ахоўнікаў павалюхаў далей ад спякоты ў сваю хароміну.

Калі ўваходзіў у святліцу, дык амаль сутыкнуўся з жонкай, стрыечнай сястрой галіцка-валынскага дворскага i ваяводы Андрэя, рослай, некалі статнай i прыгожай, хоць i з драпежнаватай ад цёмных вачэй i зведзеных да пераносся нітачак чорных броваў, а цяпер мажнай, пераспелай, амаль заўсёды злой альбо бурклівай.

— Штосьці ты хутка вярнуўся! — Раксана, цяжка ыесучы вялікія грудзі I важкі жывот, абчапляная кіеўскімі залатымі колтамі I завушніцамі з перагародчатай эмаллю, шклянымі бранзалетамі i азіяцкімі сердалікавымі каралямі, зашамацела ўслед за ім доўгім шаўковым сарафанам. Амаль заўсёды гаварыла на сваёй мове, але вось цяпер падала шлас па-іхняму, па-дрыгавіцку.

— А ты вышыкавалася! — папікнуў.— Як на гульбішча!

— Я з харомаў нікуды не выходжу,— адказала. Яна не была i не ёсць верная ды шчырая да князя Ізяслава, пакланялася іншаму, князю Данілу Галіцкаму. Дык цяпер вельмі не ўбівалася па княжычу-нябожчыку, верыла, што праз нейкі час, калі памрэ Ізяслаў, галіцка-валынскі ўладар прышле сюды на княжанне аднаго са сваіх сыноў i што пры тым умацуюцца яе з Расціславам пазіцыі.

— Князь хворы, дык нікога не прымае,— патлумачыў ён, чаму не затрымаўся ў палацы.

— Дык цябе нават не пусцілі на парог?

— Пускалі, але што мне там рабіць? — дастаў залатую фібулу, расхінуў i скінуў з плячэй с ветла-руды кунтуш, застаючыся ў любімым атласным сінім жупане.

— Усяслава, пэўне, пусцілі, i ён ведае, што i як яму рабіць у княскім палацы! — уджыгнула Раксана, гарачая, кіпкая, як валынка, i кемна-разважлівая, як нашчадніца крыві варажскага баярына, які быў некалі на службе ў яшчэ росквітным Кіеве.

вернуться

43

Кубел — папярэднік куфра.

вернуться

44

«Багiня» — самая прыгожая маладая жняя.

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)