Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 114
Перейти на страницу:

Анікога не дзівіла, што першай у паветра ўзнялася рука Герміёны.

— Мандрагора, ці як яе клічуць яшчэ — вядзмаркіна зёлка, мае наймацнейшыя ажыўляючыя магчымасці. — сваім звычайным тонам, быццам вызубрыла ўвесь падручнік, паведаміла дзяўчынка. — Яе выкарыстоўваюць дзеля таго, каб вярнуць першапачатковы выгляд людзям, якія былі некім ператвораны, альбо пракляты.

— Выдатна, — сказала прафесарка Спроўт, — Дзесяць балаў Грыфіндору. Так, мандрагоры з’яўляюцца найважлівейшым інгрэдыентам большасці з проціатрутаў. Аднак, яны таксама нясуць небяспеку. Хто раскажа чаму?

Ледзь не збіўшы па дарозе гарыны акуляры, рука Герміёны зноўку ўзнялася ў паветра.

— Галас мандрагоры, смяротна небяспечны для тых хто яго чуе, — выпаліла яна.

— Цалкам дакладна. — прамовіла прафесарка. — Яшчэ дзесяць балаў Грыфіндору. Так, аднак мандрагоры з якімі мы будзем працаваць зусім маленькія.

Прафесарка паказала ім на шэраг глыбокіх латкоў.авучэнцы наблізіліся да іх, каб лепей разглядзець. З латкоў у радочак тырчала каля сотні невялічкіх кусточкаў пурпурова зялёнага колеру, якія на гарыну думку былі цалкам звычайнымі і ён аніяк не мог зразумеў пра што мела на ўвазе Герміёна, калі штосьці казала пра іх “галас”.

— А зараз, няхай кожны возьме сабе па пары навушнікаў, — загадала Спроўт.

Між дзецьмі адразу ж пачалася невялічкая сутычка, бо аніхто не жадаў каб яго навушнікі былі ружовымі і пухнатымі.

— Цяпер, па маёй камандзе апраніце свае навушнікі і пераканайцеся, што яны НАДЗЕЙНА закрываюць вашыя вушкі. — папярэдзіла навучэнцаў прафесарка. — Калі зняць іх будзе небяспечна, я падыму ўгору вялікі палец. Гатовы? АПРАНУЦЬ навушнікі.

Па загадзе настаўніцы Гары начапіў навушнікі, яны надзейна прыхавалі яго слых ад усялякага гуку. Прафесарка Спроўт ўзяла ружовую і пухнатую пару, начапіла яе на галаву, падкасала рукавы, моцна схапіла адзін з кусточкаў і праз намаганне рванула ўгору.

Аніхто не пачуў, як Гары вохнуў ад здзіўлення.

Замест звычайнага кораня, з зямлі выцягнулася маленечкае, бруднае і надта выродлівае немаўля з пуком лістоты, што рос адразу ж з яго галавы. Немаўля мела бледна зялёную спярэшчаную крапінкамі скуру і было бачна, як яно раве ўва ўсю моц сваіх грудзяў.

Пасля гэтага, прафесарка выцягнула з-пад свайго стала вялізны кветкавы горшчык поўны кампоста і понасцю пагрузіла ў яго мандрагору, пакінуўшы на паверхні толькі пук лісця. Скончыўшы працу, яна абтрэсла рукі, узняла ўгору вялікага пальца і зняла ўласныя навушнікі.

— Нашыя мандрагоры цяпер толькі саджанцы і іх галас не здольны забіць вас, — спакойна, быццам зрабіла штосьці цалкам звычайнае, накшталт палівання бегоніі, паведаміла Спроўт, — аднак ён ЗДОЛЬНЫ накаўтаваць вас на колькі гадзін. А паколькі, як я разумею, вы не жадаеце згубіць свой першы школьны дзень, упэўніцеся, што вашы навушнікі находзяцца на патрэбным месцы. Я пакажу вам, калі надыйдзе час скончыць заняткі.

— Па чатыры чалавекі ў кожнага латка... вось тут будзе вялізны запас горшчыкаў... а вунь там ў мяшку вы знойдзеце кампост... і яшчэ, сцеражыцеся атрутных тэнтакулаў у іх пачалі прарэзвацца зубкі.

Кажучы гэта, Спроўт пляснула па калючай цёмна чырвонай расліне, якая ўпотай цягнула да яе пляча сваё доўгае шчупальца.

Ля латка да Гары, Рона і Герміёны далучыўся нейкі кучаравы хлопчык з Хафлпафу, якога Гары ведаў на твар, але ніколі з ім не меў стасункаў.

— Джасцін Фінч-Флечлі, — ззяючы назваўся ён і патрос гарыну руку. — А вас ўсіх я, зразумела ж, ведаю, ты наш вядомы Гары Потэр... ты — Герміёна Грэйнджэр... лепшая вучаніца па ўсіх дысцыплінах... — Герміёна заззяла, калі Джасцін трос яе руку... — А ты Рон Візлі. Гэта ж табе належыў той лятаючы аўтамабіль?

Рон нават не ўсміхнуўся. З яго галавы пэўна дагэтуль не знікла памяць аб лямантоўцы.

— Гэты Локхарт — ён супэр, згодны?— шчасліва прамовіў Джасцін, напаўняючы разам з тройцай горшыкі кампостам з драконавага гною. — Ён жахліва адважны дзядзька. Чыталі яго кнігі? Я б з жаху памёр, калі б мяне ваўкалак загнаў у тэлефонную будку, а ён ані, ён заставаўся хладнакроўным... а потым бац... гэта проста ФАНТАСТЫКА.

— Бацькі мяне ў Ітан жадалі накіраваць, але ж я так задаволен што замест Ітана трапіў у Хогвартс. Не, зразумела, маці была крыху расчаравана, аднак калі я даў ёй пачытаць кнігі Локхарта, думаю яна зразумела наколькі карысна, калі ў сям’і ёсць адукаваны чараўнік...

Аднак адказаць штосьці было немагчыма. Яны зноў начапілі навушнікі на галовы і засяродзіліся на перасадцы мандрагораў. У руках прафесарцы Спроўт гэта выглядала як  вельмі лёгкі занятак, але на самой справе ўсё было даволі складана. Мандрагорам аднолькава не падабалася, і калі іх выцягвалі з зямлі, і калі спрабавалі пасадзіць ў горшык з кампостам. Яны круціліся, штурхаліся нагамі, махалі ў паветры маленечкімі кулачкамі і спрабавалі кусіць аб’явіўшыміся ўжо вострымі зубкамі; Гары згубіў хвілінаў дзесяць, запіхваючы ў горшык адну асабліва тлустую мандрагору.

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)