Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 379
Перейти на страницу:

Астраномію Бенідзікт абагаўляў.

Ён лічыў, што чалавек і космас – гэта адзінае цэлае, што яны знітаваны адной касмічнай энергіяй, неразрыўнай духоўнай сувяззю.

Настаўнік у вёсцы лічыўся за дзівака.

Кожную раніцу, няхай то зімой ці ўлетку, а пятай гадзіне, ён, з непакрытай галавой, з зажмуранымі вачыма, стаяў нерухома і прымаў, як ён казаў, з космаса энергетычныя праменні. Стаяў заўсёды босы. Калі ж зіма, калі снегу выпадала па калена, то ў яго для гэтага існавала і прыстасаванне – збітая з дошак квадратная скрыня з пяском, якая мела накрыўку на завесах. У гэтай скрыні, напоўненай жвірам, і стаяў настаўнік астраноміі ў адных плаўках...

Потым выліваў на сябе, падрыхтаванай загадзя для гэтага, вядро халоднай, са студні, вады, і тады толькі павольна ішоў дахаты...

А поўня раскашоўвалася на паўнеба, разагнаўшы воблакі; збірала вакол сябе зоркі, групавала з іх сузор‘і, кожнаму прысвоіўшы назву – Рак, Панначка, Шалі... Зінаіда ўглядалася ў гушчэчу зорак, выбірала з іх адну, найярчэйшую і прыкметную, і доўга не адрывала позірк, – як усё роўна старалася даслаць ёй усе свае трывогі і сумненні, падзяліцца імі...

І зорка, цяжка ў тое паверыць, пачула яе, адгукнулася, прыветна заўсміхалася, зрабілася зырчэйшай, чым поўня, – і тут жа нябачным рухам, трымаючы за адзін канец, шпурнула скрутак шпалеры, які пачаў тут жа раскручвацца і каціцца да яе, Зінаіды. Утварылася бела-жоўтая дарожка, яна пералівалася-блішчэла колерамі, – як запрашала ступіць на чароўную сцежку.

Дарожка прытачылася да акна, знерухомела.

Каб ступіць на яе, трэба расчыніць раму. Але ж на вуліцы, здаецца, халадэча, і таму распранутай не выйдзеш. Зінаіда сцепанулася ад холаду.

– Не бойся, расчыні акно, – прашаптала даверліва Зорка, і голас у яе, як зразумела Зінаіда, падобны да голасу матулі. – Я запрашаю цябе ў свае ўладанні...

– Мне страшна, – прызналася жанчына, – я ж ніколі не гуляла сярод зорак...

– Усе гуляюць, а чаму ж ты баішся? – здзіўлялася жыхарка неба з яе страху. – Ты ж з дзяцінства марыла пра тое, ці не так?

– Так, але ўсё ж... Пачакай, мне ж трэба асмеліцца.

Калі ж асмялела, то тут жа нейкая незямная сіла падняла яе лёгенька з крэсла, і яна стала каля акна. Крутанула ручку замка адной рамы, потым другой, – і расчыніла насцеж акно ... Светлая дарожка, па якой спрэс высыпалі блакітныя васількі, пасцялілася на падваконне...

Яна ж яшчэ нейкі момант вагалася, раздумвала. Асцерагалася, каб хто не ўбачыў яе дурноцтва – абсмяюць тады за бяздумнасць. Але рашылася, адважылася. Махнула рукой на перасцярогі і страхі, – як маладзёнка ўскочыла на крэсла, з крэсла на падваконнік, а там ступіла ўжо, на такую прыцягальную і таямнічую, дывановую дарожку, сатканую з рознакаляровых ці то кветак, ці то каштоўных камянёў... Яна паверыла, што дарожка моцная, што яна не праваліцца, як некалі ў дзяцінстве, калі ступала на першы падманны лёд... Паверыла, і першы прасцярожлівы крок ступіла на цвёрдую і моцную паверхню зорнага шляху...

– Ну, цяпер не баішся?

– Не...

– Я ж казала табе, што ўсё будзе добра...

Другі крок ужо смялейшы. Трэцім і чацёртым яна ўжо асмялела зусім, крочыла далей, як па алеі парка, адчуваючы пад нагамі цвёрдае апірышча.

Дзіўна, але яна за некалькі крокаў дайшла да зорак. Ішла ўжо сярод іх. І яны знаходзіліся так блізка ад яе, што яна магла ўжо дакрануцца да бліжняй рукой...

Зорачкі розных памераў – маленькія, як яблыкі, а то як гарбузы, ці як каменні з агародаў, а вялікія знаходзіліся ўдалечы, і падобныя яны на высокія горы, на якіх раслі нізкарослыя дрэвы... А да “сваёй” Зоркі, якая запрашала да сябе, якая і высцяліла перад ёй дарожку, яшчэ далекавата – ісці ды ісці... Але затое не бачна поўні – яна ці то растварылася, ці схавалася, і было светла-светла... Тады Зінаіда зразумела, што гэта месяц стаў сонцам і высвечваў ёй шлях.

– Падабаецца? – пацікавілася Зорка.

– Ага. Вельмі. Ніколі не гуляла сярод зорак... Толькі марыла.

– Вось мара твая і здзейснілася...

Дарога раздалася ўшыркі, ужо здавалася белым заснежаным полем. Калі ж пільна прыгледзелася, то аказалася, што гэта спрэс раслі буйныя рамонкі. А пасля іх блакітным морам высцяліліся адны васількі ў нябесным лузе...

“Божа, як тут хораша і прыгожа! – радавалася Зінаіда... – Такое і ў сне прысніцца не можа... Нябесны рай, дзе лёгка і мройна, хораша і спакойна... Як усё суладна і разумна стварыў Вышні ў нябёсах! Хвала Яму і падзяка!..”

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)