Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 379
Перейти на страницу:

Яму захацелася дадому. Ён падумаў пра тое, што папросіць жонку, каб яна запарыла яму пахкай гарбаты, і ён усядзецца на канапу на ўсю ноч і будзе здаваць іспыты свайму настаўніку. Васіль нават і пачуў яго голас: “Ну, што, жэўжыкі, хто смелы да дошкі выйсці?”

Цяпер да яго прыйшла смеласць, і ён прыдзе ў клас падрыхтаваны і спакойны.

21.

А дома, калі пераступіў парог, сказала жонка неяк прыветна і весела:

– Зінчук званіў. Прасіў наведацца. Падбадзёрыў, што ёсць добрая навіна для цябе. Да шасці будзе чакаць...

І ён, усё адклаўшы, зірнуўшы на гадзіннік, падаўся ў раённую пракуратуру…

Гадзіннік для Васіля быў яшчэ і компасам – штодня ён звяраў па ім свой час і накірунак сваёй дарогі.

… Ён зноў са сваёй пакручастай сцежкі выцерабіўся на бальшак. Ён найперш зразумеў і адчуў тое, ведаў, бо ноччу Вужык зноў напомніў пра сябе: быў вясёлы, рухавы, жвавы, прасіўся, каб яго сябар узяў на рукі, пагуляў з ім.

І нават у сне адчуў салодкую прыхільнасць Паўзунка, які зняў з душы Чалавека ўсе трывогі і сумненні.

1990-2002 год

Замалі мой грэх

Вока за вока, зуб за зуб, руку за руку, нагу за нагу,

апёк за апёк, рану за рану, сіняк за сіняк...”

Выхад – раздз. 21 (24-25)

“Не забівай...”

Выхад – раздз. 20 (13)

Частка першая

Прынцэса

1.

За акном – цемрадзь.

За акном – цішыня...

Нават галінка ясакору, што настойліва церлася аб тоўстую шыбіну акна, напамінаючы пра сябе, аціхла, супакоілася...

А то на нейкі момант блісне ў шыбы зыркае святло ад фар легкавушак, што ўязджаюць у вароты бальніцы, ды зноў сутонніцца ноч у двары.

У акно кабінета загадчыцы рэанімацыйнага аддзялення Зінаіды Паўлаўны заглядвае цікаўна круглатварая поўня. Яна то ўсміхаецца даверліва, прымружыўшы вейкі, а то і зусім хавае вочы пад ледзь заўважнымі брыўмі... Месячык Зінаідзе сапраўды нагадвае чалавечы твар. І то ўжо ад унутранага стану ці настрою ён здаваўся жаночым ці мужчынскім, вясёлым ці сумным...

Глыбокая ноч.

Цяжкае выпала дзяжурства загадчыцы ў гэтую ноч. Такое выпадала і не так часта, – надаралася... Раз на месяц. Яна заўважыла, а потым і пераканалася, і пісала ў сваёй справаздачы галоўнаму ўрачу, “што найбольшы рост захворванняў, асабліва рэзкіх праяўленняў іх, прыпадаў на перыяд поўнага месяца – поўні. І асабліва тое рэзка ўзрастала сярод той катэгорыі людзей, якія пакутвалі на сэрца ці артэрыяльны ціск”.

Цішэй ужо, спакайней рабілася хіба што пад раніцу – пасля трох гадзінаў. Во як і цяпер, калі памагла цяжкахворым набыць здаровую раўнавагу...

Думала, што ўдасца якую гадзіну паспаць у такі час, каб вярнуліся сілы, але сон уцёк ад яе. Не любіла яна такога стану, калі сон не перамагаў стому... І тут жа падумала, што вінаваты ў гэтым, мусіць, той жа месячык, яго поўная сіла...

Таму і павярнула яна мяккае крэсла да акна, села ў яго, падкурчыўшы ногі. Знарок не ўключала святло, каб адчуць цішыню...

Калі шчыра, то не любіла Зінаіда ноч. Не любіла з тае пары, а дакладней, з тае ночы, як вярталася ад сябровак у свой інтэрнат. Адчувала, як і некалі, незразумелы страх у душы, і ад таго трымцела, заходзілася сэрца ад няўцямнай трывогі. Але, насуперак свайму страху, нырала ў нетрыскі ночы, як у цёмную тоўшчу акіяна, – старалася пераадолець той страх, імкнулася пазбавіцца ад яго... Страх не адступаў, але і не непакоіў яе, – трымаўся ўстойлівай дыстанцыі, не напамінаючы пра сваё існаванне; але не знікаў сам па сабе, затойваўся. Як усё роўна хацеў, каб яна памятала пра яго, каб ведала, што ён селіцца ў чалавечай душы надоўга, і можа наведацца ў самы неспрыяльны момант...

Поўню схавала ўжо шэрая аблачына, што насунулася раптоўна з правага боку – з захаду. Нейкі момант воблака трымала ў сваіх абдымках зыркі круг, як усё роўна накінула на яго сваю нябачную сетку, але потым не хапіла моцы ўтрымаць, – і поўня зноў вырвалася на волю...

Звычка глядзець у зорную ноч засталася ў яе са школьных гадоў. Неба прыцягвала яе сваёй таямнічасцю і загадкавасцю. Бо там жылі зоркі. Там знаходзіўся неабдымны космас. Там жыў Бог.

У школе, дзе яна вучылася, Бенідзікт Селівестравіч, са смешным прозвішчам Зубок, выкладаў заалогію і астраномію. Біялогію ён выкладаў без асаблівага імпэту і запалу, – як быццам тым самым сцвярджаў – хіба можна знайсці што цікавае ў жывёльным свеце? Хаця ж і не адмаўляў, што ў кожнай ў кожнай навуцы і галіне існуе свая чароўнасць і ўзнёсласць. А вось у астраноміі...

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)