Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 379
Перейти на страницу:

У яе ўжо знікае здзіўленне, адно радасць і асалода селяцца ў душы, і адчуванне незямнога шчасця перапаўняе ўсю яе істоту. Яна толькі баялася азірнуцца назад, каб зірнуць на зямлю, бо хацелася ўбачыць яе з вышыні зорак... Не асмелілася, не хацела губляць таго ўзнёслага настрою і пачуцця, якія авалодалі ёю... Бо ці паўторыцца такое калі ў яе жыцці, ці пакліча зноў да сябе космас, яе зорка, – невядома...

– А як цябе завуць? – асмелілася запытацца нябесная госця.

– Хіба ж не ведаеш? – падзівілася тая.

– Не... – сарамліва прызналася зямлянка.

– Я – тваё імя, я – твой лёс, я – тваё жыццё... Зі-на-і-да!

– Не чула пра такую зорку.

– У кожнага чалавека ёсць свая зорка. А мы кіруем вашым жыццём, кіруем так, як прадвызначыў Бог, Які стварыў неба, зямлю, і ўсё жывое на ёй...

– Цяпер буду ведаць. І ты заўсёды знаходзішся ў маім сузор‘і?

– Заўсёды. Я – трэцяя зорка твайго сузор‘я. Калі на душы цяжка, заўсёды на мяне глядзі – я падкажу, як пазбавіцца ад журботы ці няўдач...

– А да цябе яшчэ далёка ісці?

– Ды не, усяго некалькі крокаў...

– Дык, выходзіць, ты мяне запрасіла да сябе ў госці?

– Так, бо ты яшчэ ніводнага разу не праведвала мяне. Чаму?

– Бо не ведала, што да сваіх зорак можна наведвацца ў госці.

– А цяпер будзеш ведаць. І заўсёды будзеш жаданай госцяй. Нават не госцяй, а ўладаркай.

– Дзякую табе, мая Зорка!

– За гэта не дзякуюць. Мы ж з табой адно цэлае.

– А да мяне, калі я не існавала яшчэ, каго ты запрашала?

– Як каго? Зінаіду. І пасля цябе будзе Зінаіда, і пасля яе таксама будзе з тваім імем... Такая ўжо назва ў мяне.

Яна крыху паразважала, а потым папыталася:

– Тады мне скажы, Зорка Зінаіда, ці ведаеш ты імёны ўсіх зорак, што знаходзяцца тут?

– Ведаю.

– А ці далёка адсюль... зорка Леаніда?

– Леаніда? – перапытала прадстаўніца космасу, як бы ўспамінаючы, дзе яна знаходзіцца, і тут жа адказала з усмешкай: – Ды вось яна, побач... Планета паэтаў і летуценнікаў... Адтуль заўсёды даносіцца музыка, гучаць спевы...

– А для чаго ты пытаеш? На сэрцы Леанід ляжыць, так?

– Мг... Ляжыць. Пасяліўся. А я ў яго сэрца ўвайшла. Тады, выходзіць, што я магу і яго, з твайго дазволу, запрасіць сюды, да нас?

– Можаш. Як і ён цябе, дарэчы, можа запрасіць на сваю планету. Але для гэтага ўжо трэба атрымаць дазвол.

– Ад каго? – не ўтрымалася, спытала Зінаіда, але тут жа, зразумеўшы, паправілася: – А-а, ведаю, даруй, і даруй-выбачай, што закранула такое пытанне... Глупства ўсё гэта, даруй...

– Можа і глупства, а, можа, і не... Як паглядзець, і з якога боку...

Дарога перад Зінаідай цубкая, цвёрдая, і таму ступалася лёгка і ўпэўнена. За полем віднеўся лес. Злева – наліваліся сілай каласы жыта, а ўзбоч яго густа высыпалі валошкі, прыветна ківалі блакітнымі галоўкамі. Справа, за канавай, спрэс пакрытай лістамі лотаці і белых кветак, жаўцела лубінавае поле. Удалечы чуўся зазыўны пераліў жаўрука. Прыпарвала. Мусіць, надоечы прайшоў дождж, бо ўсё чыста вымыта, і не паспела яшчэ асесці на зялёны дыван пылота...

– Зінаіда Паўлаўна! Зінаіда Паўлаўна!..

– Што, мая Зорка? Чаму такі трывожны голас у цябе?

– То не я... То...

– Зінаіда Паўлаўна, прачніцеся! Там хворая памірае... Прачніцеся!

Клікала медсястра Ірына Шчэрба, якая дзяжурыла па аддзяленні. Але да загадчыцы не даходзіў сэнс яе просьбы – яна ўсё яшчэ знаходзілася ў палоне свайго дзявочага дзіўнага сну, і таму не хацела вяртацца ў рэальнае жыццё...

– Што... што здарылася? – праз сілу папыталася доктарка, не расплюшчваючы вачэй, не адрываючы галавы ад спінкі крэсла...

Ірына ўжо трэсла загадчыцу за плячо.

– Хворая памірае... у пятай палаце, трэба тэрмінова вашая дапамога! – Пульс амаль не праслухоўваецца...

Толькі цяпер зразумела дзяжурны доктар, дзе яна знаходзіцца, і хто стаіць побач з ёю... Расплюшчыла вочы. Поўня свяціла ў твар. І далёкія зоркі, вакол яе, пераміргваліся між сабою.

– Уключы святло, Іра!

Зінаідзе ў вочы ўдарыла зыркае святло, і яна прыжмурылася, уздыхнула, набраўшы ў грудзі паветра...

І тады ж знікла поўня, зніклі зоркі, – яна вярнулася ў рэальнасць.

Зірнуўшы на медсястру, прамовіла:

– Рыхтуй, Ірка, усё неабходнае... Бягу!..

2.

Рэзкі боль працяў усё цела, і Ева Прынцова прахапілася ад сну.

Прыслухалася да болю – кальнула зноў, але не так, каб і моцна, – і яна супакоілася, сцішылася. Усе, хто знаходзіўся з ёю ў палаце, спалі. А мо хто і не спаў, толькі стараўся заснуць, чапляючыся за дрымоту.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)