Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 114
Перейти на страницу:

Падыйдзя да цяпліцаў, сябры заўважылі згрудзіўшыхся там вучняў, што чакалі ля ўвахода прафесарку Спроўт, якая аб’явілася ў суправаджэнні Гільдэроя Локхарта. Яны крочылі па траўніку ад ўскрайка леса, Рукі прафесаркі былі перабінтаваны. Гары адчуў дакоры сумлення, бо заўважыў, што прафесары ішлі ад Лупцуючай вярбы, колькі з галінаў якой, цяпер былі перавязаны.

Прафесарка Спроўт была маленечкай прысадістай вядзьмаркаю ў зацыраваным старым капелюшы на непаслухмяным валоссі, а на яе вопрадцы і пад яе пазногцямі было столькі зямлі, што ўбачыўшы прафесарку, цётка Пятунья грымнула бы ў непрытомнасці. Гільдэрой жа Локхарт наадварот быў апрануты ў чысцюткую бірузовую мантыю, а яго ідэальна ўкладзенае залатое валоссе зіхацела з-пад бірузовага капелюша з залатой аблямоўкай.

— Вітаю ўсіх!— абдараваўшы дзяцей прамяністай усмешкай, усклікнуў ён.-Я тут проста дэманстраваў прафесарцы Спроўт, як лепей лекаваць Лупцуючую вярбу! Аднак я ані не жадаю, каб вы збеглі адсюль з думкаю, бы я ведаю зёлазнаўства лепш за вашу настаўніцу! Не, але ж я падчас сваіх падарожжаў, выпадкова сстрэў шмат разнастайных экзатычных раслін...

— Сёння, парнік нумар тры, дзеці!— мятаючы перуноў, прамовіла звычайна вясёлая прафесарка.

У натоўпе адчуўся зацікаўлены гоман. Раней яны звычайна працавалі толькі ў першым парніку... трэці знаходзіўся крыху далей і ў ім раслі больш небяспечныя і таму больш цікавыя расліны. Прафесарка Спроўт зняла са свайго паса ключ і адамкнула дзверы. У нос Гары кінула пахам вільготнай зямлі ды ўгнаенняў у змешку з цяжкім водарам агромістых, да столі вышынёй, парасонападобных кветак. Ён ужо збіраўся ўслед за Ронам і Герміёнаю прайсці ўсярэдзіну, як на поўдарозе яго локаць схапіла рука Локхарта.

— Гары! Я даўно хацеў сказаць табе сёе-тое... прафесарка Спроўт, ці вы не будзеце супраць, калі Гары на пару хвілін спазніцца?

Усім сваім разлютаваным выглядам прафесарка паказала, што будзе супраць...

— Вось і добра, дзякуй, — не звяртаючы на гэта ўвагі, сказаў Локхарт і зачыніў дзверы перад яе тварам.

— Гары, — прамовіў ён хістаючы галавой і сонечнае праменне адбівалася ад яго белых зубоў, — Гары, Гары, Гары.

Ушчэнт збянтэжаны Гары толькі маўчаў у адказ.

— Калі я пачуў... зразумела, гэта толькі мая віна. Не паверыш, як я злуюся на сябе самога.

Гары не разумеў аб чым той кажа. Ён ўжо збіраўся сказаць аб гэтым, але Локхарт працягваў.

— Ня памятаю, калі ў апошні раз я быў настолькі сшакаваным. Прыляцець ў школу на машыне! І вядома ж я зразумеў чаму ты так зрабіў. Гэта ж відавочна. Гары, Гары, ГАРЫ.

Гэта было даволі дзіўным, але Локхарт прымудраўся казаць кожны са сваіх бліскучых зубоў нават калі маўчаў.

— Я даў табе прагу да публічнасці?— працягваў прафесар. — Я заразіў цябе гэтай ХВАРОБАЙ. Ты аб’явіўся са мной на першай старонцы газэты і не змог дачакацца, каб трапіць туды зноў.

— Вох... ані, прафесар, справа ў тым...

— Гары, Гары, Гары, — моцна ухапіўшы хлопчыка за плячо, прамовіў Локхарт. — Я ЎСЁ РАЗУМЕЮ. Натуральна, паспрабаваўшы славы першы раз, заўсёды хочацца зведаць яе яшчэ і яшчэ... як я сябе за гэта вінавачу, бо гэта раней ці пазней захапіла б твой розум... але зразумей, мой хлопчык, нельга прымушаць МАШЫНЫ ЛЯТАЦЬ толькі дзеля таго, каб цябе заўважылі. І, супакойся калі ласка, добра? Вядомасць сама прыйдзе да цябе, калі ты будзеш крыху больш старэйшым. Так, так, я разумею пра што ты зараз думаеш! “Добра яму пра гэта казаць, ён ужо сусветна вядомы чараўнік!” Аднак, калі мне было дванаццаць год, я быў гэдак жа як і ты, анікім. Я быў анікім нават большым за цябе! Я маю на ўвазе, што пра цябе сёй-той усё ткі чуў. Я зараз аб тваіх сутычках з тым Чыё Імя Нельга Называць!— Локхарт зірнуў на маланкападобны шнар на гарыным ілбе. — Ведаю, ведаю, гэта зусім не тое, што пяць разоў запар атрымаць прыз “Вядзьмарскага тыднёвіка” за самую ачаравальную ўсмешку... але ж, Гары, гэта толькі ПАЧАТАК, разумееш, толькі ПАЧАТАК.

Локхарт па сяброўску падміргнуў хлопчыку і пайшоў прэчкі. Колькі секунд, Гары аслупянела стаяў на адным месцы, аднак прыпомніўшы, што павінен знаходзіцца на занятках, адчыніў дзверы цяпліцы і слізгануў усярэдзіну.

Прафесарка Спроўт стаяла ў цэнтры цяпліцы, ля паліцы з гаршкамі, па краі якой ляжала дванаццаць пар разнакаляровых навушнікаў. Калі Гары заняў сваё звычайнае месца між Ронам і Герміёнаю, прафесарка паведаміла.

— Сёння мы будзем займацца перасадкаю мандрагоры. Хто мне распавядзе пра яе ўласцівасці?

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)