Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 332 333 334 335 336 337 338 339 340 ... 379
Перейти на страницу:

Маланка апяклася аб лязо мяча, успыхнула ружова-чорным полымем і згарэла, упала клубком на зямлю – і згасла... Каб не ён, вершнік Княства, не мінаваць мне бяды. Абараніў, засцярог, уратаваў жыццё... Значыць, ён – абаронца. Абаронца ад зла.

– Чаму так доўга не з’яўляўся? – спытаў яго, калі ён зноў падняў меч над галавой.

– Раней не мог. Чакаў.

– Чаго?

– Калі абудзіцца народ. Калі зразумее і адчуе, што ён гаспадар свайго лёсу і сваёй Дзяржавы. Чакаў, калі загаворыць на роднай сваёй мове, якую яму даў Бог.

Я падаў яму дзве тоўстыя кнігі, напісаныя мной і Янінай. Сказаў, што неўзабаве яшчэ некалькі тоўстых пастаментаў будзе гатова – рыхтуюцца ў Касмічнай Радзе.

– Дзякую, яны вельмі неабходны для нашай гісторыі! Цяпер усё больш і больш людзей паверылі ў сябе. Кожным днём іх более. Людскія душы абудзіліся. Вашыя старонкі ўвальюцца васільковым вянком у Кнігу Жыцця...

Зашыпела гадзюкай маланка, скіравала свае смяротныя стрэлы на мяне і на кнігі. І зноў вершнік імгненна падставіў вострае лязо мяча.

Чорнае воблака яшчэ мацней зашыпела, скацілася безжыццёва на зямлю – у тую ж чорную яміну, што ўтварылася перад гэтым... І ў той жа момант я пазнаў вершніка! То быў Яён! Ён сышоў з белага няўрымслівага каня, пагладзіў яго шаўковую доўгую грыву, што краналася зямлі, і накіраваўся да мяне, не выпускаючы з рук мяча. Мяне ж нешта скаланула – не мог зрушыцца з месца. Яён павярнуўся да мяне спінай. Зрабіў яшчэ адзін, апошні крок. І – увайшоў у мяне.

Тады ж я адразу адчуў, як мы зліліся ў адно цэлае. Тады ж мне зрабілася невыносна балюча – і з грудзей вырваўся немы і доўгі крык – крык радасці і сцвярджэння, крык жыцця і спадзявання... У руках адчуў нешта важкае, амаль непасільнае. Але ўтрымаў яго – мне трэба было ўтрымаць, чаго мне тое ні каштавала б... Нейкі голас загадваў мне тое зрабіць...За спінаю пачуліся крокі, але не было магчымасці азірнуцца, каб пераканацца ў сваіх здагадках.

– Не палохайся, любы, і не аглядвайся. Нельга тое рабіць, бо парушыш агульнае суладдзе пачатай намі гісторыі... Так, то я, твая Ахутавана!..

Голас Яніны супакоіў мяне. Зразумеў, што трэба ўсё прымаць так, як яна раіла, тады ўсё і адбудзецца па нашым сцэнарыі...Яна прайшла скрозь мяне, як і Яён. Тады ж перастала біцца ў грудзях другое – закаханае сэрца. Яна прайшла і выйшла з мяне, панесла сваю палавінку з сабой. Па маіх плячах яшчэ доўга струменіўся шлейф яе шаўковых косаў. На галаве паспеў заўважыць вянок, але ўжо не з васількоў, а рамонкаў.Чамусьці меч апынуўся ў яе руцэ, і яна ўселася на месца вершніка. Трымала ў руцэ нашыя кнігі. А пасля і не Янінай мне падалася, а князёўнай Ліцвініяй – прыгожай і ўпэўненай, з тым жа вяночкам на галаве.І трэці раз атрутна зашыпела маланка, пусціўшы на мяне плойму чорных стрэлаў. Але меч і на гэты раз прыкрыў мяне, абараніў, і нічога благога не здарылася са мною... Трэці раз жыццё маё было ўратавана.

А ў памяці, і на маіх вуснах, неспакойна звінелі, пераліваліся крынічкай паўзабытыя радкі:

...каханая, як цяжка без цябе.

Без погляду твайго, твайго кахання...

Ніяк не мог успомніць, адкуль радкі, як і не ведаў, хто іх напісаў. Толькі нейкае незразумелае і чароўнае слова суправаджала, як музыка:

– Ахутавана!.. Ахутавана!.. Ахутавана!..

Хораша мне стаяць пад чэрвеньскім сонцам і дажджом.

Цёплыя промні і дажджавыя кроплі падалі на твар, абмывалі мяне чысцінёй і бальзамам, касмічным нектарам... Адчуваў прыцягненне неба – неабсяжныя і недасягальныя галактыкі клікалі да сябе... Калі ж толькі падумаў пра тое, то адразу адчуў сябе ў бязважкасці.

На імгненне падалося, што адарваўся ад зямлі і касмічная сіла ўзняла мяне на планету Кахання, на зорку Кветак, дзе чакаў нас Дзьмухавец-Ахутаванчык... Верылася: тое і сапраўды можа адбыцца ў любы момант, калі захачу таго... І тая вера не пакідала мяне, яна проста драмала ў тайніках маёй душы, дачасна не прасілася на волю.

...Адзінае, што мяне трывожыла і непакоіла, дык гэта знікненне Яніны Альшанскай. Помнілася, пра нешта мы з ёю дамаўляліся. А вось пра што – ніяк успомніць не мог... Яна ж не падавала ні голасу, ні знаку. Здзекавалася з маіх пачуццяў? Чаму згубілася ў зямной прасторы? Чаму не чую яе поклічу? Калі ўсяго гэтага няма, то ці было наяве тое, што адбывалася з намі да гэтага? Мо то толькі быў салодкі сон? Мроі ці прывідная фантасмагорыя?

Мо зусім і не кахала мяне, а я ўявіў бог ведама што ў хворым сваім жаданні? То мне, мусіць, так хацелася... І я рашыў знайсці, адшукаць яе на шырокіх прасторах Зямлі і Космасу, паклікаць і праверыць яе пачуцці. Таму і прыдумаў ёй апошняе выпрабаванне...

1 ... 332 333 334 335 336 337 338 339 340 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)