Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
– Я ж не ўмею лавіць мышэй... Тым больш іх есці. Я ж ніколі нічога не ем. Мяне кормяць Сонца і Месяц. І – пах кветак.
Мая спадарожніца зразумела сваю памылку, пачала тлумачыць:
– А табе і не трэба будзе іх лавіць. Ты будзеш займацца тым, чым прывык заўсёды. А нам будзеш расказваць цікавыя гісторыі са свайго жыцця...
– Прапанова, скажу вам, заманлівая. Але ж я люблю хадзіць і гуляць па зорках. У мяне іх тут шмат, выбірай любую. Па сваім настроі і жаданні. На гэтай, дзе мы з вамі, растуць толькі кветкі. Вунь на той, што далей, блакітнай, гучаць пяшчотныя і чароўныя мелодыі зорных музыкаў. А на трэцяй, што за ёю, жоўта-чырвонай, казачнікі расказваюць найцікавейшыя ў свеце казкі. Хаця кожнае слова ў іх – чысцюткая праўда. А ў вас там, на Зямлі, ёсць зоркі?
Жанчына ўздыхнула:
– Не, Дзьмухавец, на вялікі жаль, няма. Мы толькі бачым іх, як бачым Сонца і Месяц. Але зоркі далёка ад нас.
Гаспадар зоркі Кахання прашаптаў:
– Як мне шкада вас... Там жа, мусіць, вам сумна і нецікава жыць? Як можна жыць на Зямлі, калі на ёй няма зорак?
Альшанская паспяшалася супакоіць маленькую істоту:
– Не, нам не сумна жыць на нашай Зямлі. Мы таксама любім зоркі і месячык. Яны ж – спадарожнікі закаханых. Без іх нельга...
Дзьмухавец падумаў, адказаў:
– Бачыць – гэта адно. А вось гуляць па зорках, ды яшчэ па той, якая табе даспадобы, – тое зусім іншае. Так што вы мне выбачайце за адмову – не магу я прыняць яе. Таму застануся тут. Мне тут заўсёды добра і весела. А вось вам, калі стане маркотна ці цяжка, калі страшэнна захочацца адзіноты ці схованкі, калі ласка, кіруйце напрасткі да мяне ў госці. Хаця ж – чаму ў госці? То ж вашая планета, вашае сузор’е – і імя ёй Ахутавана!
– Ахутавана? – міжволі вырвалася ў нас. – Адкуль у яе такая назва?
– І не толькі назва, – прыжмурыў вочкі Дзьмухавец, засмяяўся задаволена, што выклікаў у нас здзіўленне, – а магічнае значэнне. Для вас жа гэтае слова – сэнс жыцця. Таму і імя ў мяне такое ж – Ахутавана...
– Імя?
– А што? То ж вы мяне і прыдумалі такім у сваім уяўленні. Закаханым і фантастычным уяўленні. Ад гэтага я і нарадзіўся. Я – дзіця кахання. А так вы можаце называць мяне ласкава-памяншальна – Ахутаванчык...
– Дзіва дзіўнае! – яшчэ больш здзівіўся я, не ведаў, як аднесціся да такога адкрыцця. – Вось яно ўсё адкуль... Ты ведала пра тое, Яніна? Ведала?
Але яна адвярнулася разам з Дзьмухаўцом-Ахутаванчыкам, глядзяць некуды на іншыя планеты, іншыя зоркі.
На маё плячо вавёркай ускочыў Ахутаванчык. Дзьмухнуў жартоўна ў вуха, як прадзімаў тэлефонную слухаўку, прапанаваў:
– Паслухайце мяне... Ёсць прапанова. Давайце трошкі прагуляемся па маіх зорках. Спачатку па гэтай, дзе мы знаходзімся. Яна найпрыгажэйшая з усіх, бо тут шмат кветак і тут самае гаючае паветра. Гэтыя кветкі растуць дзякуючы вам, дзякуючы вашаму каханню. То вы і жывіце іх сваёй энергіяй, якая далятае сюды ад вашай Зямлі. Вы, можа, і не ведаеце пра тое...
– Здагадваемся, Дзьмухавец! Мы прымаем тваю прапанову. Гэта гасцінны жэст. Ты – гід, а мы – экскурсанты.
Кветак такіх мы ніколі не бачылі. Яны здаваліся нейкімі знаёмымі і блізкімі. Непадобныя адна на адну, розніліся колерам і памерамі. І – во дзіва! – сустрэў нас блакітны васілёк. Рос побач з жытнім сцяблом. Яго сіняе вочка паглядала на нас радасна і прыветна. Як ён трапіў сюды з Ліцвініі?
– То ж вашыя кветкі. Вы іх бачылі толькі ў сне. А сны пераносяцца сюды і тут жывуць. І – кветкі таксама.
– А ты толькі па гэтай зорцы гуляць любіш?
– Не толькі... Я, як той маленькі прынц, якога нарадзіў французскі лётчык-летуценнік, маю сваю асноўную планету. Але гуляю і па ўсіх астатніх. А вы адкрылі і для сябе сваю зорку – зорку ў сузор’і Кахання. Яшчэ яна Венерай завецца. Пра яе ж ваш знакаміты паэт пісаў: «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...»
– Дзякую, Ахутаванчык, што ты адкрыў нам яе! Дзякуй, што ўтрымліваеш яе ў ідэальным парадку!
Ён засмяяўся, пераскочыў на плячо Яніне. Усеўся ямчэй, пачаў тлумачыць:
– Я тут бачыў шмат шчаслівых людзей. Шчаслівых ад кахання. Сюды незакаханыя не даляцяць. Цуда-крылы маюцца толькі ў закаханых. Яны заўсёды, узляцеўшы ў сваім шчасці да сёмага і сотага неба, прыляталі сюды. І тут адчувалі сябе шчаслівымі і незалежнымі. Тут можна пражыць не адну тысячу гадоў. Тут кветкі валодаюць элексірам бессмяротнасці. Я тут і за экскурсавода, і за гіда, і за дарадчыка. Бо закаханыя заўсёды збіваюцца з дарогі ў царстве кветак і таму робяцца такімі бездапаможнымі, што на іх смешна глядзець... Хаця яны і не заўважаюць таго. Вы за сабой такого не заўважалі?
У Яніны ружовяцца шчокі, наліваюцца сокам вусны, а ў паглядзе іскрынкі пяшчоты і даверу: