Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 328 329 330 331 332 333 334 335 336 ... 379
Перейти на страницу:

– Спытаецеся ў яго самі. Ён з Яўгенам Каршаковым.

Святлана абвяла. Ужо добрае падумала пра мяне.

«Твае словы ды Богу ў вушы» – гэтая думка належала Міхасю Забалотнаму, калі я пачаў сваё выступленне. Яго Яён сустрэў у далёкай, глухой вёсцы Віцебшчыны...

– Так, Міхась, усё, пра што мы думаем, у вушах Бога. Ён не можа папярэдзіць нашых дрэнных учынкаў, пакідае на нашым сумленні, вучыць, як адчуваць і разумець адзін аднаго... Калі мы будзем ведаць, што чытаюцца нашыя думкі, то і жыць будзем добра, не робячы зла. Пазбавіўшыся ад злога, мы станем лепшымі і добрымі. Ці не так? Мы ж можам папярэдзіць вайну, ведаючы агрэсіўныя задумы ворага. Каханыя і закаханыя змогуць адшукаць адно аднаго ў Вялікім Сусвеце маўклівасці.

– А мы ўсе гэтаму можам навучыцца? – паднялося з месца дзяўчо, падобнае нечым на Яніну Альшанскую. – Ці тое дадзена толькі абраным?

– Вы гэтаму навучыцеся ўсе да аднаго. Адныя лепш, другія горш. Тое будзе ўжо залежаць і ад таленту, і ад жадання вучыцца. Можна, я паспрабую правесці з залай эксперымент? Для замацавання нашай тэмы. Вас акурат напалову – хлопцаў і дзяўчат. Спачатку я ўключу энергію юнакоў – няхай яны думаюць пра дзяўчат. Пасля – наадварот. Згодны?

– Згодны! Згодны! – весела адгукнуліся студэнты, пераглядваючыся, настройваючыся на цікавую і вясёлую гульню.

– Але я павінен быць перакананы, што таго хочуць усе да аднаго. Каб потым не было ні ў кога крыўды. Таму падыміце рукі.

На эксперымент згадзіліся ўсе.

– Прызнаюся, я не меў права на дэманстрацыю таго, на што наважыўся. Але ў вас такое нявер’е і абыякавасць, што проста дзіва. Таму вазьму грэх на душу, каб вам усё-ткі даказаць, што чалавек можа ўсё-ўсё... Толькі адна-адзіная пакуль умова і просьба – думайце ў гэты час пра добрае. Я не хачу, каб узніклі потым крыўды з-за мяне. Роўна праз тры хвіліны я ўключу свой лакатар і падключуся да вашага поля. Юнакі павінны дасылаць дзяўчатам свае думкі. Маналог будзе доўжыцца трыццаць секунд. Цішыня... Пачалі!..

Змітрок і Вераніка сядзелі апошнія справа. І яны ўдзельнічалі ў гульні.

– А цяпер дзяўчаты павінны адказаць. За тыя ж паўхвіліны. Так, можна...

Пачуўся смех. Выбух рогату. Каменціравалі свае пытанні і адказы. Зала загудзела, як пчаліны вулей, захвалявалася. Чуліся папрокі за занадтую шчырасць – некаму не спадабаліся адказы. Потым, зразумеўшы, што тое ўсё не гульня, ніякі не фокус, найперш жахнуліся, спалохаліся, сядзелі сцішаныя, маўкліва паглядалі на мяне. Ведаў і чуў, што яны думалі. Думкі цяпер вельмі адрозніваліся ад тых, што чуў напачатку.

– Я гаварыў ужо, але паўтаруся. Чалавек павінен умець аднолькава дыхаць як на паветры, так і пад вадой. Ён адным толькі позіркам і жаданнем можа падумаць і пераносіць з месца на месца тоны, тысячы тон грузу.

– Вы і гэта ўмееце? – апошні скептык Алесь Зінчук падаў голас, і яго пытанне маўкліва адобрыла зала – глядзела на мяне, чакала, што адкажу.

– Вы думаеце, што ягіпецкія піраміды ў пустыні пад’ёмнымі кранамі будавалі? Ці рабы прымітыўнымі прыстасаваннямі? Адкуль жа і на чым яны тыя глыбы вазілі?

«Уцякае ад адказу. Мусіць, перабраў, занесла яго не туды...» – той жа Алесь скептычна глядзе на мяне.

– З таго ж пяску і рабілі. Умелі тое рабіць. Ну, а цяпер пра маё ўменне, спадар Алесь! Мяне нікуды не занесла. Я адказваю за кожнае сваё сказанае слова. Таму ў мяне просьба да цябе. Ты, а з табой Мікола Стэльмах, Ігар Трызна, Валодзя Рабянок, Вячаслаў Барадуля ідзіце да мяне і перасуньце на адзін метр управа сейф, што ў кутку.

Хлопцы выйшлі на сцэну, узяліся з усіх бакоў за сейф, але, колькі ні пручкаліся, ён не скрануўся з месца.

– Сядайце, калі ласка, – папрасіў я. – Вы паказалі, што сейф мае вялікую вагу і яго немагчыма рукамі ссунуць з месца.

Калі ж у зале стала ціха, гучна прамовіў, прыкаваўшы ўвагу да сябе:

– А цяпер глядзіце ўважліва!

Я спусціўся ў залу, падняўся на самую верхнюю прыступку апошняга рада, павярнуўся тварам да сцэны. Зажмурыў вочы, удыхнуў у сябе паветра, сціснуў пальцы ў кулакі і тут жа растапырыў іх. Адчуў, як па далонях прабегла магутная сіла, яна калола, пранізвала цела, прасіла дзеяння. Толькі тады ціха і ўмольна прашаптаў:

– Ахутавана! Магутны Божа! Памажы мне!

На адлегласці сіла рукі дакранулася да сейфа, які важыў больш тоны. У ім ляжалі медыцынскія прыборы і стаялі бутэлькі з сернай кіслатой. Сейф, як пушынка, лёгка адарваўся ад зямлі і павольна пачаў падымацца ўверх. Потым, спыніўшыся, гарызантальна паплыў у левы бок сцэны. Нягучна апусціўся на падлогу.

Студэнты затаілі дыханне. Здзіўленне апанавала іх. Ільдзінкі апошняга недаверу расталі, і знаку не засталося ад яго.Потым гэтак жа, не марудзячы, падняў зноў сейф і паставіў на месца.Начынне сейфа не дзынкнула, не ссунулася з месца хаця б на міліметр...Хвілін колькі стаяў, утаймоўваючы сваю ўзбуджанасць, падняў рукі, аддаў рэшту космасу – і тут жа лёгка пабег да сцэны, падняўся на яе.Мне прыйшлося яшчэ нейкі час счакаць, калі аціхнуць студэнты, адшукаў позіркам Змітрака Кісялёва, пацікавіўся ў яго, ці так раблю...

1 ... 328 329 330 331 332 333 334 335 336 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)