Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
Вечарэла...
Паўзмрок ахутваў наваколле. Некалі ж мяне ахутвала Ахутавана...
Аднекуль даносілася трымценне надзеі, слабенькае і кволае, як узмах крыла камара. Голас невядомай птушкі напамінаў мне, што вакол жыве, пульсуе нябесная і зямная прастора і што між сабою яны - родныя браты ці закаханыя...
Млоснасць і стома авалодвалі мною. Душу напаўнялі расчараванне і абыякавасць. Дзіўная і прыгожая казка скончылася, як і разбілася ваза з блакітнымі васількамі, а я вярнуўся на грэшную і пакутную сваю зямлю, дзе мне было ўсё вядома, дзе ўсё трэба было перайначваць, перарбляць і аднаўляць... Мяне чакала Кніга мінулага Жыцця. Нехта падказваў, што не ўсе старонкі я вярнуў ёй і што мне яшчэ ў нейкім іншым жыцці абавязкова трэба будзе вярнуцца да распачатай справы...
Да пляча нехта дакрануўся – лёгка, асцярожна.На мяне пазірала жанчына сярэдніх гадоў, глядзела зычліва, пяшчотна, як маці. У вачах свяцілася дабрыня і спагада.
– А вам, шаноўны спадар, пісямцо, – усміхнулася, нахіліўшы галаву да правага пляча – акурат як Яніна.
– Ад каго?
Пацікавіўся безуважна, абыякава, ведаючы, што гэта звычайная памылка – хто ж мяне можа ўспомніць і напісаць на невядома які адрас. А я тапіўся ў вачах жанчыны – зеленцавата-мройных, недзе да гэтага бачаных і да болю родных і дарагіх.
– Не ведаю, вось перадалі з Касмічнай рады...
Вусны ў яе па-маладому пульхныя і сакаўныя, прыкусіла ніжнюю губу, з затоенай хітрынкай глядзела ўсё на мяне, як пасміхалася з маёй недасведчанасці і нездагадлівасці...
З той жа абыякавасцю разарваў блакітны канверт з чырвонымі пасачкамі па брыжыку, і ўтаропіўся ў пачатак напісанага некім тэксту...