Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 331 332 333 334 335 336 337 338 339 ... 379
Перейти на страницу:

– Не, Ахутаванчык, не заўважалі.

Гаспадар вадзіў нас па сваіх аранжарэях. Радаваўся, калі Яніна, уражаная, нахілялася, каб, зажмурыўшы вочы ад задавальнення і мройнасці, дакрануцца да нейкай кветкі і панюхаць яе...

– А гэтая кветка з вашай Ліцвініі, – паказаў Дзьмухавец на блакітны васілёк, на поле васількоў, з якіх выткаўся вялізны жывы дыван.

– Адкуль ён тут, Дзьмухавец? – расчулілася Яніна, пагладзіла блакітнавокую кветку, спыталася: – Васілёк-васілёчак, адкуль ты тут? Ты ж – як прывітанне з роднай Ліцвініі!

Васілёк захістаўся, як жывы, ад ветру. Загайдаўся блакітны дыван поля.

– Яны ад вашага кахання выраслі. Вашай магутнасцю жывіліся. Хутка і вашая Ліцвінія расцвіце гэтаксама. Такія кветкі заўсёды цвітуць на яе вольным абрусе. Вы яго і засцелеце на стол, за якім будзеце святкаваць сваю перамогу над сіламі зла, калі адчуеце сябе зноў шчаслівымі і вольнымі, люд Вялікага Княства Ліцвініі...

Прыйшоў час і развітвацца.Мы ўзялі Ахутаванчыка па чарзе на рукі, паднеслі да твару, дакрануліся носам да носа, сказалі:

– Ты не сумуй тут, дружа!

– А на маіх зорках ніколі сумна не бывае. Вы не дасце мне сумаваць.

– То і добра, – радаваліся мы. – Хай Ахутавана ніколі не ведае суму і расчараванняў. Шчасця тваёй планеце Венеры!

– Так яно і будзе! – крыкнуў у адказ Дзьмухавец-Ахутаванчык. – Ахутавана! Да сустрэчы!

– Ахутавана! – адказваем мы, аддаляючыся ад яго, пачынаючы разбег у Галактыку.

Дзьмухавец развітальна махаў нам рукой...

Мы ляцім скрозь галактыкі, абмінаючы сузор’і. Неадрыўна глядзім адно аднаму ў вочы.

– Спадар Антон, шляхціц Клімовіч! Мы яшчэ вернемся на нашую планету Кахання?

– Вернемся, Янінка, абавязкова вернемся. Ахутаванчык запрашаў жа нас да сябе.

– Я вельмі хачу верыць у тое.

– Нам жа нішто не можа перашкодзіць. Бо Ахутавана заўсёды з намі, заўсёды ў нашай душы...

Зноў адчуў, як ад яе зыходзіла ўзмоцненая трывога. Але такой, здавалася мне, яна ніколі не была! Што адчувала сэрца жанчыны? Што прадчувала?

Няўжо – Зямля?!Поле, як акінуць вокам, спрэс блакітнае і неабсяжнае. Як і неба. Акурат як той дыван, што паказваў нам Дзьмухавец.Цвіце лён. Маленькія суквецці ўтвараюць блакітны абрус. Ім засцелена, здавалася, уся зямля, што злівалася на гарызонце з небам... Рахманае сонца жывіла палеткі, промні лашчылі і сагравалі мне твар. Мне здавалася, што я стагоддзі не быў на Зямлі.

Бо шчыра радаваўся сустрэчы з лугам і лесам. Не ўтрымаўся – прайшоўся басанож па роснай халоднай траве. Нехта сцёр маю памяць, бо нічога не ведаў пра сябе, пра тое, што адбывалася са мною, дзе быў і што бачыў.

Адчуваў сябе няйначай цяжарнай жанчынай, якая не магла нарадзіць.

Мяне распірала незнаёмае дасюль пачуццё. У сонечны дзень бачыў у небе зоркі. Іх жа відаць толькі ноччу. Бачыў яшчэ, як пераляталі ў небе нейкія незразумелыя лятальныя апараты. У іх сядзелі нейкія стварэнні і паказвалі пальцам у мой бок. Не разумеў толькі: ці то пасміхаліся з мяне, ці з гонарам паказвалі на мяне, каб расказаць іншым пра дзіўнага зямляніна, які бачыць і чуе тое, што недаступна ўсім астатнім...

На небе ні воблачка.Праз хвіліну за наміткай блакітнай палоскі лесу жыханула маланка.З-за пагорка, у тым баку, дзе злівалася сіняе поле з небам, вынырнуў на белым грацыёзным кані пры ўсёй амуніцыі малады вершнік. Трымаў ён над сабою бліскучы даўгі меч. Не апускаў яго – як аберагаў усё роўна ад таго грому ці перуна зямлю.

Вершнік вагаўся, выбіраючы дарогу, і неўзабаве накіраваў каня ў мой бок.

Скакаў па блакітным абрусе, які выткалі васількі. Бег каня быў запаволены, марудны, спаважлівы – як што перашкаджала ці замінала, і капыты, здаецца, не краналіся зямлі. Я ж не рушыў з месца, стаяў як укопаны.

Да мяне пакрысе падступаліся ўзрушанасць і салодкашчымлівая радасць.

Даўно чакаў я вершніка. Даўно верыў, што менавіта вось такім сонечным днём ён і адшукае мяне, каб уручыў яму тое багацце, што прынёс з Космасу. Толькі яму я мог аддаць сведчанні для Праўдзівай Кнігі Памяці нашага Княства. Ён наблізіўся зусім блізка. Але тупату капытоў не пачуў – быццам прывід узнік перада мною. Убачыў шчыт з патрыяршым крыжам, похвы ад мяча – залачоныя, бліскучыя, і сам меч у моцнай і дужай руцэ.

Ваяўнічага ці агрэсіўнага ад вершніка не чулася. Наадварот, выпраменьвалася магутная моц Дабрыні і Абаронцы. Абаронцы і Заступніка Вялікага Княства Ліцвініі... І тут жа з неба жыханула чорна-атрутная маланка – скіравала сваю смяротную піку на мяне. Але вершнік тут жа выдаўжыў руку – і меч застыў над маёй галавой.

1 ... 331 332 333 334 335 336 337 338 339 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)