Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 329 330 331 332 333 334 335 336 337 ... 379
Перейти на страницу:

«Так, так, Антон... Усё правільна... Для ўсіх цікава. І не толькі цікава. Карысна. Ты зламаў поўнасцю іх недавер».

Глядзяць на мяне студэнты, маўчаць. Думкі свае пахавалі, ведаюць, што я іх пачую.Ніводнага больш недаверлівага слова не было кінута ў мой бок...

І гэта была перамога. Я ўбачыў: над кожным са студэнтаў пачала мяняцца колерам аўра. Іх энергетыка пачала нараджаць у душы той добраўплыўны зарад, які жывіць розум і жаданне: замест шэрай рабілася чырвона-жоўтай, а потым і зялёнай...Маўчалі студэнты, маўчаў я. Разумеў іх, радаваўся за іх.

– Наступныя практычныя заняткі ў вас будуць праз два месяцы, – прамовіў ціха і стомлена, але яны чулі маё кожнае слова – у аўдыторыі не чуваць недаверливых уздыхаў. – На іх мы пройдзем тэму «Падарожжа ў мінулы час». Кожны з вас адправіцца роўна на пятнаццаць хвілін зямнога часу, а па тым часе ў шмат разоў больш. Падарожжа вашае будзе пасіўным. Вы будзеце толькі назіраць і хадзіць, не рэагаваць на падзеі, не ўмешвацца ў жыццё таго часу. Ніхто з вас не павінен парушыць тое правіла.

Воклічаў ужо не чулася, што перад імі фантазёр і фокуснік.

– Ці паверылі вы мне? – пільна паглядзеў у залу – кожнаму ў вочы, і пытанне маё прагучала з адценнем таямнічасці.

– Паверылі, спадар Антон! – аднагалосна ўсклікнулі будучыя летапісцы гісторыі Ліцвініі. – І ўсе як адзін падтрымліваем. У нас цяпер ёсць вера ў магчымасці і здольнасці чалавека.

Тое мяне радавала і ўсцешвала.

– А яшчэ мы потым навучымся браць сілу ад сонца і месяца. Поўнасцю адмовімся ад зямной ежы. Тады вы яшчэ раз пераканаецеся, што чалавек можа пражыць і пяцьсот, і восемсот гадоў... Ці верыце вы ў тое, мае юныя грамадзяне Княства Ліцвініі?

– Верым! Кожнаму слову верым!

– Тады дзякую! Толькі на моцнай веры і будуць трымацца ваш поспех і нашая агульная справа! На веры ў тое, што мы адродзім сваю Ліцвінію! Яна стане, як і некалі, багатай і вольнай. А цяпер... На сёння ўсё. Просьба – ніякіх пытанняў мне больш не задаваць. Шмат сілы аддаў вам. Вы тое адчулі. Вы не будзеце хварэць, будзеце адчуваць сябе бадзёрымі цэлы месяц. Да сустрэчы!

Хораша і светла на душы! Да мяне, бачыў, кіравалі Зміцер і Вераніка. Абое ўсміхаліся, радаваліся, што ёсць мажлівасць пабачыцца.

...Кожны чалавек – гэта зорка... Кожная зорка – гэта чалавек.Мы ляцім з Янінай між зорак, гуляем з ёю ў хованкі. Даганяю яе, а яна ўцякае. Пасля – наадварот. Вось так некалі мы ныралі з ёю на дно Чорнага мора і куляліся на дзесяцікіламетровай глыбіні, здзіўляючы падводных насельнікаў сваім паяўленнем... Зоркі цёплыя і даверлівыя, бы кацяняты.

Мы спыніліся на адной з іх. Доўга стаім, абняўшыся, аглядаючы Сусвет. Пасля ходзім басанож па пяшчотнай паверхні і адчуваем радасць яднання з ёю. Калі надакучыла, пералятаем на наступную, большую і прыгажэйшую. А на адной дык сустрэлі невядомую жывую істоту – мяккі камячок з зялёнымі вочкамі. Як дзьмухавец. Быў ён пушысты і даверлівы, не спалохаўся. Лёгка пераскокваў з месца на месца. Падкаціўся да нас, пазіраў усмешлівымі маленечкімі вочкамі.

– Ты хто? – весела папыталася мая спадарожніца, спрабуючы пагладзіць яго – дакранулася пальцам.

– Я даўно тут гуляю. Я люблю жыць сярод зорак. Заставайцеся і вы тут – мне весялей будзе.

Яніна засмяялася, паглядзела на мяне, як папыталася: «А што, мо і сапраўды тут застанёмся? Давай тут, Антон, жыць будзем... Тут новую хату збудуем, станцыю... Нам ніхто ў каханні замінаць не будзе... Як здорава гучыць – каханне паміж зорак! Зорнае каханне! Гэта ж тое, пра што мы марылі з табою ўвесь час. Ці не так?..»

– А ідзі лепей ты з намі, – прапанавала Яніна, узяўшы Дзьмухаўца на руку. – Будзеш там, на Зямлі, у нас за коціка. Ты ж такі пяшчотны і мяккі.

– А што такое – коцік?

– То такая хатняя жывёлінка, якая жыве побач з чалавекам. У яго хаце. Мышэй ловіць...

– Мышэй? – перапытаў здзіўлена камячок-Дзьмухавец, прыжмурыўшы вочкі-бісерынкі. – А гэта што такое? Што з імі ён робіць? Гуляе?..

– Не... зусім не так. У яго такі інстынкт закладзены – падкрадваецца і ловіць. А як зловіць, то можа з’есці...

Дзьмухавец спалохаўся, зніякавеў, зрабіўся зусім маленькім – на далоні ўмяшчаўся, прашаптаў затоена:

1 ... 329 330 331 332 333 334 335 336 337 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)