Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
Паслаў ёй «маланку» і пачуў кароткі адказ: «Здзіві. Тут можна. Пакажы, на што здольны чалавек. Дазвол дае князёўна Ліцвінія.
Яны задумаюцца над сваім жыццём, над сваім існаваннем... Не дэманструй толькі дыялог з душамі памерлых – для іх рана і небяспечна. Дзейнічай!..»
«Зразумеў. Ты цяпер дзе?»
«На станцыі Касмічнай Рады. Затрымаюся ненадоўга. Прабач, што не з’явілася на тваё выступленне. Але я яго потым прагляджу, як аддасі касету. Я знайду цябе, калі будзе неабходна...»
“Што ж, тады ўсё добра. Тады – пачнем”.
– Добра, спадар Васіль Аўсяевіч. Маналог мой скончыўся. Хаця я лічу, што адбыўся дыялог. Толькі адзін чалавек з аўдыторыі, не, дакладней, чатыры паверылі мне. Астатнія не вераць, сумняваюцца... Ваш дзед, спадар Васіль, быў пчаляром. Прадзед таксама займаўся бортніцтвам, прапрадзед быў афіцэрам царскай арміі і някепскім афіцэрам. А бацька прапрадзеда быў ротмістрам у князя Януша Радзівіла... І ўсе, як і вы, дарэчы, любілі займацца пчоламі... Але я не пра тое...
Сышоў са сцэны, ступіў на падлогу. Потым пачаў падымацца па прыступках уверх - паўз адзін рад, потым праз другі. «Ахутавана, Ахутавана! Дай сілы, дай розум, каб не выйсці за рамкі і межы дазволенага і патрэбнага...»
– Ахутавана! – падняў дзве рукі і, як антэны, трымаў іх, сагнутыя, перад сабою, прашаптаў ціха словы: – Ахутавана! Пачынаем! Збіраю ўсю сваю волю і сілы!..
Накіраваўся найперш да той, што баялася, што не пастаўлю залік.
– Вы правільна, Вальжына, падумалі... Авансам залік я не пастаўлю. Але на маім твары тое не напісана...
Дзяўчына пачырванела, хапілася за шчокі: «Няўжо ён прачытаў мае думкі?»
– Прачытаў. У вас шмат адмоўнай энергіі, энергіі недаверу...
Далей набліжаўся да дзяўчыны ў зялёным світэрку. Глядзеў у круглыя вочы, яна не вытрымала майго позірку, падумала: «Фокуснік і цыркач... На нечым жа ты праколешся, вось пабачыш...»
– Ні на чым я не пракалюся, Міва Калошка! І не фокуснік я, і тым больш не цыркач... А цяпер – што вы яшчэ падумаеце пра мяне?
«Ну і пазёр, ну і Месінг... Вой, як там, цікава, прайшла аперацыя?..»
– Не пазёр я і не Месінг... А аперацыю вашай матулі ўжо зрабілі. Гадзіну назад. Цяпер спіць. Вас у сне бачыць, хвалюецца, што вы не адказалі на яе пытанні пра стрыечнага брата Янку...
Дзяўчына войкнула, спалохана прашаптала сяброўцы: «Я, Віка, пра маму падумала, а ён сказаў... І пра Янку – праўда... Папаў хлопец у бяду». Адразу ж стала сур’ёзнай і задумлівай.
Дзяўчына ў трэцім радзе падумала, што падыйду да яе. І не памылілася – паслухаўся яе. Спыніўся побач.
– Зноў жа – я не прарок, як вы падумалі перад гэтым. І не апостал. Псалмы спяваць не буду – ні пад гітару, ні пад баян...
Дзяўчына ўскрыкнула:
– Насця, ён прачытаў мае думкі... Да слова прачытаў.
«Ці ўзяў, цікава, мне Ігар квіток да Менска?» – паралельна падумала заклапочана.
– Ігар узяў квіткі да Менска. Плацкартныя. Сёмае і восьмае месцы.
Яна ўстрапянулася:
– З вамі страшна быць побач, спадар Антон!
– Каб прачытаць думкі, не трэба быць побач. Вы можаце быць на другім краі планеты, і ўсё роўна я вас пачую. Вы ж не думаеце пра страшнае, а толькі пра квіткі да Менска. Чаго ж вам баяцца? Што думае пра вас Ігар, хочаце даведацца?
Мяне, адчуваў, пачало заносіць, але я, як мог, стараўся кантраляваць сябе. Як быццам засумаваў, згаладаўся па фокусах і прыемных сюрпрызах.
– Не ведаю... А можна? – нясмела паглядзела дзяўчо на мяне. – А гэта – не страшна?
– Не. Але калі там нешта непрыемнае ці недазволенае, я не пушчу да вас думкі... Згода? Настройцеся думкава на Ігара. Пашліце яму сігналы трывогі і неспакою за білеты...
– Згода! – рашылася Святлана Лагун – будучы прафесіянальны і таленавіты псіхолаг-неўрашукальнік, доктар Сусвету. Ёй будуць падуладны ўсе сферы думкавай дзейнасці Чалавека і сузор’я Дабрыні.
Яна зажмурылася, прыслухалася, адно за адным пасылала словы: «Ігар, я хачу пачуць цябе! Хвалююся за квіткі – ці ўзяў?»
Недзе здалёку пачуліся юначы смех, біццё сэрца і голас: «Ды ўзяў, узяў я тыя білеты... Але мне абрыдла кожны раз вымольваць у цябе прабачэнне. Няўжо я самы агідны чалавек на зямлі? Ну чаго ты такая занудлівая, Светка, – мая каханая, га?..»
Тут жа і адключыў яго, каб не нагаварыў дзяўчыне чаго непатрэбнага, пацікавіўся ў яе:
– Голас Ігара? Пра прабачэнне і занудлівага чалавека?
Света агледзелася – думала, што Ігар сядзеў побач. Але ён быў у чыгуначным рэстаране і піў са сваім сябруком Яўгенам піва...
– Яго голас. А дзе ён цяпер?