Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 326 327 328 329 330 331 332 333 334 ... 379
Перейти на страницу:

«Каб жа так, то яно канечне ж... Ох і мастак ты так пра ўсё распісваць...»

– Жывёліна неразумная, але яна знайшла ў сабе розум, каб не дадумацца на свае капыты ці лапы надзець абутак. Мы ж з вамі істоты разумныя і таму даўмеліся адгарадзіцца ад зямлі падэшвамі абутку і... адарвалі сябе ад мінусавога зараду, засталіся толькі ў плюсавым – Сусвет і Космас, да якога падключана галава. А для ўстойлівасці нашага існавання і арганізма той і той энергіі ў нас павінна быць пароўну – і збірацца ў сонечным спляценні, там, дзе наш мозг, дзе цэнтр усяго...

Зала маўчала. Ніводзін голас недаверу не далятаў да мяне.

– Мы з вамі можам назапашваць у сабе жыватворную энергію сонца. А яно аддае нам яе толькі на пачатку раніцы – пачынаючы з пяці гадзінаў. Да сямі гадзін Сусвет аддае нам плынь здаровай і чыстай энергіі – за проста так, за бясплатна! Каб мы карысталіся ёю разумна і ўжывалі яе толькі на добрыя памкненні... Чаму нарадзілася ў народзе прымаўка «Хто рана ўстае, таму Бог дае»? Бог дае нам, грэшным, сілу. Ён дае нам сапраўднае жыццё... А ноччу, калі мы кладзёмся спаць, забірае ўсё чорнае і злое, нашы стрэсы і нервовыя перагрузкі – Сусвет рэгулюе наша жыццё, пра што мы і не здагадваемся. Нават не стараемся яму памагчы. Таму проста паказваем сваю няўдзячнасць і недасведчанасць. Раніцай, як толькі ўзыдзе сонейка, мы адчуваем прыліў радасці і сілы. Промні сонца, як пяшчота роднай матулі, ласкава абдымаюць нас, шэпчуць на вуха, што мы самыя добрыя і ласкавыя, прыгожыя і міласэрныя...

«Добра сказана. Прыгожа...»

– Калі ж мы пачуем адно аднаго, калі прыслухаемся да Сусвету? Калі выкажам удзячнасць і падзяку Таму, каму абавязаны жыццём і сваім існаваннем? Чаму мы забываем пра тое?

«Напачатку было Слова, і Слова было ў Бога...»

І даў Бог кожнаму народу сваю зямлю, сваю мову.

Адабраўшы ад нас мову, Ён нашле на нас страшную кару. Бо мы тады станем глухімі і сляпымі. Маці Ліцвінія плакала, калі чула, як вылучэнцы народа рашалі на Вялікім сваім сходзе, якую мову даць дзяржаве – ліцвінскую ці мову суседняй дзяржавы...

«Сапраўды жахліва. Нідзе ў свеце няма такой ганьбы...»

Не казаў студэнтам, але падумаў тады ж, гледзячы ў іх чыстыя і светлыя вочы, што шмат чаго вынес са свайго ахутаванскага падарожжа ў сузор’і Кахання. «Ніколі не жадайце зла адзін аднаму, бо тое ж зло абавязкова абрынецца на вас». Перада мною адкрыліся і Свет і Святло... Я яшчэ больш паверыў у тое, што шчаслівая будучыня чакае маю Айчыну. Што недарэмна аддавалі свае жыцці слынныя сыны і дочкі Ліцвініі. Паверыў у тое, што змагу зрабіць што-кольвечы карыснага для Княства. Для свайго люду. Калі ж мяне Бог наблізіў да тайны жыцця і надзяліў звышсілай – усё тое я павінен ужыць для росквіту і адраджэння Вялікай Радзімы.

– Чалавек не так даўно прыдумаў цуд – запісваць падзеі на магнітную стужку. Здымаем кіно, запісваем песні, падарожжы, пахаванні, вяселлі... А жыццё ж на Зямлі Вышнім запісана даўно. З самага пачатку існавання чалавека на планеце. Запісана ўсё да драбніц. І тое, як Хрыстос быў распнуты на крыжы. Але той запіс ніхто не можа прагледзець. То Кніга Жыцця. Жыція. Яго Сына і наша жыццё. За сямю і сямю пячаткамі знаходзіцца тая Кніга. Таму Валадар і даў народу ўменне – пісаць сваю гісторыю, свае старонкі. Занатоўваць падзеі тысячагадовай даўнасці. І вам належыць дапісваць тыя старонкі, якія вырвалі з нашай гісторыі. Нам падсунулі хлуслівую і прымушалі верыць у яе. Вам і жадаю поспехаў у гэтай справе.

Так хацеў Ён. Так завяшчаў Ён. Такі запавет пакінуў. Каб да хвіліны, да секунды мы вярнулі сваё мінулае і ганарыліся ім.Я, здаецца, скончыў гаварыць пра тое, што намерыўся. Хай цяпер злуецца на мяне Яён, але інакш не мог. Не я ў тым вінаваты.

– А ці ўмееце вы чытаць нашы думкі? – падняўся на апошнім радзе светлавалосы юнак, глядзеў на мяне, не сядаў, чакаў адказу. – Ці можам мы паверыць вам? Гаварылі вы цікава і праўдападобна, але то словы, патрабуецца пацвярджэнне...

Я ўсміхнуўся. Тут бы параіцца з Янінай, няхай бы падказала, як лепей адказаць. Але яе не было.

1 ... 326 327 328 329 330 331 332 333 334 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)