Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Ноч Цмока». Краткое содержание книги:

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі.
Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 90
Перейти на страницу:

А што мне губляць? Згублена. Дый. Надзея была трэцяй жанчынай у маім жыцці. І яна была іншай… У поўным сэнсе слова, нават, калі ўжо шчыра казаць, фізіялагічна іншай. Зусім не такой, як мае першая і другая. І тыя былі рознымі. І вось адкрыццё, што жанчыны розняцца не толькі характарам, паводзінамі, але і целам, мяне хвалявала. А самым хвалюючым, самым чаканым — я цяпер дакладна ведаў — у маіх адносінах з жанчынамі б^ілі вось гэтыя першыя хвіліны, рубікон, праз які пераходзіш — і настае тое незваротнае. Зыркі, напружаны да спынення стуку сэрца момант, момант ісціны: яна твая ці не? І з кожнай было па-рознаму! Такія моманты перажываць — сапраўдная асалода. Вось і Зіначка. з ёй павінна быць цікава. Як у нас будзе? Адразу з парога яна ўпадзе ў абдымкі, прыціснецца, працягне рукі за спіну і шчоўкне замком? Ці будзе доўгая знарочыстая гульня, аж да нейкага моманту выпадковага, а пасля — імгненны выбух страсці? А можа, як з Надзеяй, па-сямейнаму цёпла, па-сяброўску шчыра і аддана? Як ні будзе, але будзе новае. А якая яна ў ложку?

Усё, хопіць. Ведаю я сябе: заўжды пасля таго, як перап’ю і не працверазею добра, вось такі сексуальна-заклапочаны настрой. Трэба супакоіцца, выкінуць з галавы Зіначчыны сцёгны і цыцкі. Не ўцякуць яны, ужо не ўцякуць. Хутчэй бы вечар!

Адчыніў фортку, закурыў. Радыё прапікала — восем гадзінаў. І адразу пасля кароткага стуку прачыніліся дзверы.

— Дазвольце?

Тумар, участковы.

— Канечне, заходзьце! Сядайце. Кавы, можа?

У глыбіні душы я зарадваўся таму, што мае думкі пра жаночыя вабноты нарэшце прагоніць будзённая справа.

— Ды я больш гарбату простую, — нечакана сумеўся ўчастковы міліцыянер, быццам быў вінаваты ў тым, што не любіць каву. Ён прайшоў у кабінет, прысеў на стул.

Я усміхнуўся: зноў ён трымаў сваю фуражку ў руках. Уключыў чайнік, раптам адчуўшы, што мне самому хочацца менавіта чаю — моцнага, без цукру. Каб сэрца затахкала. Бо ў роце пасля кавы з бальзамам пакрысе рабілася саладкавата-ліпка.

 — І я сабе гарбату зраблю! — выгукнуў я, дастаў кубкі, цукар.

— Няма Сяргееўны? — спытаў участковы пра пракурора. — Калі яна нас адправіць?

— У выканкаме зранку, — адказаў я. — Сёння пасяджэнне, ёй выступаць.

— Засядаюць, засядаюць, — уздыхнуў Тумар. — Каб жа па справе што вырашылі…

— Напрыклад? — я пацікавіўся дзеля ветлівасці. Заварыў гарбату, пасунуў кубак участковаму.

— Што тут казаць? У мяне тры магазіны на сельсавет. Учора палучка была ў калгасе — і ва ўсе тры магазіны прыперлі таннага чарніла — ажно пяці гатункаў! А каўбаса ў адным толькі была, два гатункі, пельменяў не было. От так. А яшчэ сшыткі вексельныя заводзяць.

— Гэта якія? — не зразумеў я.

— Ды такія, — Тумар зморшчыўся, бы ад кіслага, загаварыў з выразным раздражненнем: — Пазычаюць чарніла і гарэлку мужыкам прадаўцы, у сшыткі запісваюць. А ўчора ішлі мужыкі з палучкай і палову за даўгі аддавалі. А жанкі ля магазінаў каравулілі. Тры бойкі, адна свайму галаву цаглінай рассекла.

— Жывы?

— Ды жывы. Схавалі ад мяне. Ды я надта не ўмешваюся, толку ніякага. Співаецца народ.

— Так… — я ўспомніў учарашні начны інцыдэнт, сваё абяцанне самому сабе знайсці рабаўнікоў і цяпер млява падумаў пра тое, што нікога шукаць не буду: дарэмна ж, сапраўды. — Вас як зваць, а то й не пазнаёміліся як след.

— Пятровіч. Сцяпан. — Тумар прыўзняўся і працягнуў руку, я паспяшаўся зробіць тое ж. Яшчэ раз пераканаўся: шырокая рука міліцыянера моцная.

— Васіль. Проста Васіль, — адказаў я. — Раскажыце мне, Пятровіч, пакуль няма Сяргееўны, пра Ляўдок.

Прысеў за стол, пасунуў да сябе чыстыя аркушы паперы. Тумар пачкаў, пакуль я падрыхтуюся, і стаў расказваць, зрэдчас пасёрбваючы гарачую гарбату, нетаропка, каб я паспеў запісаць патрэбнае.

— Значыць, сёння там дваццаць тры жыхары. Чатырнаццаць хат. Некалі — ого! — вёска была знакамітая! Тут майстры-кушняры жылі. Ну, шкуры выраблялі: зайцоў, лісаў, ваўкоў, баброў. Але ж во за нейкіх дваццаць гадоў апошніх бы мятлой вымела. Старыя паўміралі, маладыя выехалі. То сваіх засталося чатыры сядзібы. Значыць, самы блізкі да лесу дом: Зміцер-вядзьмак і яго дачка. Жыла з ім.

— А жонка? Вы казалі, ён слабы зусім. Дык жа Насця не была ў такім сталым узросце. Позна нарадзілі дачку?

— Дык. казалі, Зміцер, пакуль ведзьмаком сапраўдным быў і лячыў гавяду, коней, людзей, не жаніўся, бо яму быццам нельга было. Так казалі. А ўзяў ён куды маладзейшую за сябе жанчыну, аднекуль прывёз. Яна хворая зусім была, ён яе лячыў, от яна яму і нарадзіла. Але ж доўга не пажыла: дачцэ, Насці значыць, дзесяць было, як памерла. Казалі. рознае казалі, але ўголас не асмельваліся, бо вядзьмак жа, хай сабе і нібыта на пенсіі. Дык вось, шапталіся, нібыта пабіў жонку Зміцер надта. А за што якое — не ведаю.

1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)