Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 110
Перейти на страницу:

У сацыялізм цераз Курапаты

Рэпрэсіі і генацыд трыццатых гадоў у Беларусі, так як і на тэрыторыі ўсяго СССР, мелі дактрынёрскі характар і былі вынікам самой сутнасці марксісцка-ленінскай тэорыі класавай барацьбы. Беларусь, у якой амаль 90 % насельніцтва складалі сяляне, мусіла стацца аб’ектам бальшавіцкага насілля. Пазбаўленне ўласнасці такой вялікай колькасці ўладальнікаў не магло абысціся без ахвяр. На XVII З’ездзе ВКП(б) у лютым 1943 г. Сталін зрэшты не скрываў, што рэпрэсіі і насілле могуць быць істотным элементам сацыялістычнага будаўніцтва. Больш таго, ні індустрыялізацыя, ні калектывізацыя не маглі б здзейсніцца без папярэдняга збудавання таталітарнай сістэмы.

У снежні 1934 г. рашэннем Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта СССР уведзены былі новыя прынцыпы следства супраць абвінавачаных у тэрарызме. Аб тым, хто быў тэрарыстам і які ўчынак лічыць тэрактам, вырашалі функцыянеры Народнага камісарыята ўнутраных спраў. «Тэрарыстаў» судзіла спецыяльная камісія ў структурах НКУС. Час следства быў скарочаны да 10 дзён, а прыгавор меў быць неадкладна выкананы. У 1937 г. такія ж прынцыпы прымяняліся да асоб, абінавачаных у дыверсіі і шкодніцтве савецкай уладзе. Узрост асуджаных, якіх можна было пакараць смерцю, зніжаўся да 12 гадоў. Функцыянеры НКУС атрымалі права катаваць падазроных у шкодніцтве. Данос пра антысавецкія сімпатыі быў дастатковай прычынай для таго, каб прыгаварыць чалавека да пакарання смерцю.

Беларусь была толькі адной з многіх рэспублік, праз якую пракацілася хваля ірацыянальнага насілля і злачынстваў, якім падвяргаліся часта выпадковыя ахвяры. У 1937–1938 гадах работнікі НКУС узнагароджваліся ордэнамі і павышэннямі па службе за колькасць выяўленых «ворагаў народа». Аддзяленні НКУС спаборнічалі паміж сабою ў забойствах людзей, якіх пазбаўлялі жыцця без судовага разбору і зачытання ім абвінаваўчага заключэння. У лесе каля вёскі Курапаты пад Мінскам у 1937–1941 гадах, паводле розных ацэнак, было забітых ад 100 да 250 тыс. чалавек. Ахвярамі ў большасці сталі сяляне Міншчыны і зняволеныя з усёй Беларусі, якія трапілі ў кіпцюры мінскага НКУС. Людзей забіралі з дамоў ноччу і пасля занясення ў спісак «ворагаў народа» завозілі іх у курапацкі лес.

У 1937–1938 гадах расстрэльвалі амаль усіх, якія мелі якое-небудзь дачыненне да беларускага нацыянальнага руху, асветы, навукі, культуры. Загінулі ўсе раней абвінавачаныя ў прыналежнасці да Хаўруса вызвалення Беларусі. Гэтым разам абінавацілі іх у шпіянажы на карысць Польшчы. Страцілі жыццё 90 % работнікаў Беларускай Акадэміі навук, большасць выкладчыкаў Дзяржаўнага універсітэта ў Мінску, работнікаў Тэатра оперы і балета, Дзяржаўнай філармоніі. Загінулі амаль усе арганізатары беларускага палітычнага, навуковага і культурнага жыцця дваццатых гадоў. З ліку 238 беларускіх літаратараў эпоху Сталіна пражыло толькі 20 тварцоў. З бібліятэк была выключана большасць літаратурных твораў на беларускай мове.

Ад тэрору не ўсцерагліся таксама галоўныя каты і арганізатары масавых рэпрэсій у Беларусі. У красавіку 1939 г. ваенны суд НКУС Беларускай акругі прыгаварыў да пакарання смерцю кіраўнікоў гэтага ведамства на тэрыторыі Беларусі — Стаяноўскага, Каўфмана, Ягодзіна і кіраўнікоў Аддзела Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення БССР — Бермана, Закоўскага, Наседкіна, якія стваралі ідэалагічную і прапагандысцкую падставу для бальшавіцкага тэрору.

Невядома колькі жыхароў БССР страціла жыццё ў 1937–1941 гг., колькі магіл, такіх, як у Курапатах, узнікла тады на тэрыторыі рэспублікі. Невядома колькі людзей пражывала на гэтым абшары ў чэрвені 1941 г., калі пачалася нямецка-савецкая вайна.

РАЗДЗЕЛ 4

БЕЛАРУСЫ Ў ІІ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

Грамадства і гаспадарка

Паводле перапісу насельніцтва ад 1921 г. у Польшчы, на тэрыторыі Беластоцкага, Навагрудскага, Палескага і Віленскага ваяводстваў, пражывала 1035 тысяч беларусаў. Ніхто, аднак, з сур’ёзных гісторыкаў ні ў міжваенны перыяд, ні пазней не лічыў гэты лік сапраўдным. Дзяржаўныя ўлады імкнуліся паказаць польскі характар зямель, распаложаных на ўсход ад рыжскай мяжы, таму ў час перапісу прымаліся розныя меры, каб паказаць там як найменшую колькасць беларускага насельніцтва. Паводле польскага гісторыка Анджэя Жарноўскага, у ІІ Рэчы Паспалітай жыло каля 1,7 млн. беларусаў. Паводле вызначэнняў гісторыка Ежы Тамашэўскага, на тэрыторыі чатырох паўночна-ўсходніх ваяводстваў было сама меней 1,95 млн. чалавек беларускай нацыянальнасці, у тым ліку ў Палескім ваяводстве 654 тыс., Навагрудскім — 616 тыс., Віленскім — 407 тыс., Беластоцкім — 269 тыс.

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)